Канстанцін Ігнатавіч Тызенгаўз

(Пасля перасылкі з Канстанцін Тызенгаўз)

Канстанцін Тызенгаўз (3 чэрвеня 1786, мястэчка Жалудок — 1853, горад Паставы) — навуковец-заолаг, заснавальнік беларускай арніталогіі[1].

Канстанцін Тызенгаўз
Kanstantyn Tyzenhaus. Канстантын Тызэнгаўз.jpg
К. Тызенгаўз. Невядомы мастак, XIX ст.
POL COA Bawół I.svg
Герб «Буйвал І»
 
Адукацыя
Дзейнасць арнітолаг
Член у
Нараджэнне 3 чэрвеня 1786(1786-06-03)
Смерць 1 студзеня 1853(1853-01-01) (66 гадоў)
Род Тызенгаўзы
Бацька Ігнацы Тызенгаўз[d]
Маці Ганна з Бягінскіх[d]
Жонка Валерыя з Ваньковічаў
Дзеці Марыя Ганна Валерыя з Тызенгаўзаў[d]

БіяграфіяПравіць

З шляхецкага роду Тызенгаўзаў, сын Ігнація і Ганны з Бягінскіх. Успадкаваў ад бацькі тытул графа.

Навучаўся ў Віленскім універсітэце, сярод яго выкладчыкаў былі Станіслаў Юндзіл і Ян Рустэм.

У расійска-французскую вайну 1812 года выступіў на баку Напалеона, сфарміраваў і ачоліў уласны полк. Браў удзел у абароне крэпасці Модлін, у бітвах за Германію. У 1813 атрымаў Крыж Ганаровага легіёна.

Пасля 1814 вярнуўся ў Паставы, дзе завяршыў будаўніцтва палаца Тызенгаўзаў. У 1831 падтрымаў вызваленчае паўстанне, дапамагаў матэрыяльнымі сродкамі, пастаўляў зброю і кантаністаў.

Разам са сваім таксідэрмістам Міхалам Скіндэрам прэпараваў шматлікія экзэмпляры птушак і звяроў з навакольных мясцін Віленшчыны. Каб мець магчымасць параўноўваць птушак з розных месцаў і частак свету, ездзіў у экспедыцыі па краі і за яго межы (на Гродзеншчыну, Піншчыну, у Карпаты, Падолле, Бесарабію, на ўзбярэжжа Чорнага мора), здабываючы там не толькі новыя экспанаты для сваёй знакамітай калекцыі, але і новы досвед, новыя знаёмствы сярод навукоўцаў.

У 1829 і 1844 быў у Парыжы і Вене, у 1841 наведаў Дрэздэн, Мілан і Венецыю, у 1851 — Берлін. Некалькі разоў наведваў Варшаву і мясцовы Заалагічны кабінет.

Сабраў велізарную калекцыю: каля 3000 відаў птушак з усяго свету, а таксама значную колькасць птушыных яек. З 1831 апублікаваў больш за 20 навуковых прац, напісаных на польскай, лацінскай і французскай мовах[2].

Асноўныя працыПравіць

  • «Асновы арніталогіі, навукі аб птушках» (польск.: Zasadу ornitologii albo nauki o ptakach, 1841);
  • «Агульная арніталогія, альбо апісанне птушак усіх частак Свету» (польск.: Ornitologia powszechna, czyli opisanie ptaków wszystkich części świata. Том 1—3, 18431846, Вільня);
  • «Каталог птушак і млекакормячых Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага» (лац.: Catalogus avium et mammalium..., 1844), у якім апісаў 351 від птушак і 167 відаў звяроў з тэрыторыі сучасных Беларусі, Польшчы, Літвы і Украіны.

Сям'яПравіць

ЖонкаПравіць

У 1822 годзе Канстанцін Тызенгаўз пабраўся шлюбам з Валерыяй Ваньковіч (1805 — 2 сакавіка 1843). Бацькамі яе былі ігуменскі павятовы маршалак Антон Тадэвушавіч Ваньковіч (1780—1812) і яго жонка Ганна з Солтанаў (каля 1790—1812).


ДзеціПравіць

У шлюбе з Валерыяй Ваньковіч тры сыны і дзве дачкі[3]:

ПамяцьПравіць

У 2007 у Жалудоцкім касцёле адкрылі памятную шыльду ў гонар К. Тызенгаўза[4].

Зноскі

  1. Бусел, сімвал Беларусі, з'явіўся ў нас параўнальна нядаўна... // «Звязда» №162 (26520), 29 жніўня 2009.
  2. Дзмітрый Вінчэўскі. Канстанцін Тызенгаўз (1786-1853). Да 220 годдзя з дня народзінаў. // Состояние и перспективы охраны животного мира Гродненской области и сопредельных территорий: сборник материалов II Гродненской областной открытой зоологической конференции учащихся, посвященной 220-летию со дня рождения Константина Тызенгауза (17-19 февраля 2006 г., г. Гродно) / ред. кол.: Д. Е. Винчевский, В. С. Гуменный, А. В. Рыжая. — Гродно, 2006. — С. 5-23.
  3. Генеалогія Валерыі Ваньковіч (польск.) 
  4. Канстанцін Тызенгаўз вярнуўся ў Жалудок // «Наша Ніва», 19 лістапада 2007.

СпасылкіПравіць