Караль Мараўскі (польск.: Karol Morawski; 1767 — 6 кастрычніка 1841) — ваенны дзеяч, генерал у расійскай і французскай арміях. Сын генерал-лейтэнанта Ігнацыя Фелікса Мараўскага.

Караль Мараўскі
Дуброва
Дуброва
Дата нараджэння 1767
Месца нараджэння
Дата смерці 6 кастрычніка 1841(1841-10-06)
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Ігнацы Фелікс Мараўскі[d]
Маці Тэафіла Канстанцыя з Радзівілаў[d]
Дзеці Тэафіла з Мараўскіх[d]
Грамадзянства
Род войскаў сухапутныя войскі
Званне брыгадны генерал
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Ордэн Ганаровага легіёна
Virtuti Militari кавалерскі крыж ордэна Virtuti Militari ордэн Святога Станіслава Order of the Lion of Bavaria Каралеўскі ордэн Абедзвюх Сіцылій
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

З шляхецкага роду Мараўскіх герба «Дамброва». Нарадзіўся ў сям’і Ігнацыя Фелікса Мараўскага, генерал-лейтэнанта літоўскіх войскаў, вайсковага пісара, і Тэафіліі з Радзівілаў.

У маладосці жыў у Вене. Вярнуўся і ўступіў у войска літоўскае. Служыў у 2-м пешым рэгіменце вялікай булавы ВКЛ, у маі 1789 г. маёрам, з 1789 — палкоўнікам і ўзначаліў 2-гі літоўскі полк у Горадні. На чале палка ў 1792 г. ўдзельнічаў у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 (у т.л. ў бітвах пад Мірам 11 чэрвеня 1792 і Берасцем 23 ліпеня 1792), за мужнасць узнагароджаны крыжам «Віртуці мілітары». Пасля далучэння караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага да Таргавіцкай канфедэрацыі Мараўскі выйшаў у адстаўку, у 1793 належаў да тайнага літоўскага таварыства.

У пачатку паўстання 1794 накіраваны Тадэвушам Касцюшкам 14 красавіка ў ВКЛ для арганізацыі паўстанцкіх узброеных сіл з рангам «генерал-маёр, камандуючы літоўскім войскам». Мараўскаму было даручана пасля Ясінскага далучыць да паўстання армію ВКЛ, шляхецкае паспалітае рушэнне, а таксама ўзброіць народ. Па дарозе з паперамі (лісты Касцюшкі да генерала літоўскай артылерыі Ф. Сапегі, да шэфа 6-й літоўскай дывізіі К.-Ф. Несялоўскага, да шэфа 5-й літоўскай дывізіі П. Грабоўскага, да шэфа 2-й літоўскай дывізіі К. Курнатоўскага) Мараўскі быў затрыманы рускімі ў Берасці, прыгавораны да ссылкі ў Сібір і да канфіскацыі маёнтка.

У Сібіры прабыў з 1794 па 7 чэрвеня 1797 г. Быў вызвалены Паўлам І, які надаў яму чын генерал-маёра рускай службы, прыдворны чын камергера (шамбеляна) яго Імператарскай Вялікасці і ўвайшоў у бліжэйшае атачэнне імператара. Відаць, давяраў яму, бо па прапанове Мараўскага браў ліцвінаў на грамадзянскую службу.

Пасля стварэння Варшаўскага княства Мараўскі жыў у Завушшы каля Нясвіжа і падтрымоўваў кантакты з Варшавай. Верагодна, вёў шпіёнскую дзейнасць на карысць Напалеона. У красавіку ці маі 1812 г. збег у Княства Варшаўскае. Падчас вайны 1812 г. служыў у чыне генерала брыгады пры галоўнай кватэры Напалеона. Пасля вайны вярнуўся на Беларусь.

Прыняў актыўны ўдзел у дзейнасці масонскіх ложаў, у тым ліку правінцыяльнай літоўскай ложы «Дасканалая еднасць», «Школа Сакрата», Таварыства тампліераў. Партрэт Мараўскага быў змешчаны 30 ліпеня 1817 г. на сцяне памяшкання нясвіжскай ложы «Шчаслівага вызвалення».

 
Капліца-пахавальня Караля Мараўскага ў Душкаве

У 1820 шамбелян яго Імператарскай Вялікасці. У 1822 г. ахвяраваў губернатаршы Антаніне Сулістроўскай на кракаўскі помнік Касцюшку 5 дукатаў. Габрыела Пузыня піша, што ў 1825 г. М. з жонкай і дзецьмі жыў летам у Пулавах, дзе ў гэты час жылі сем’і Плятэраў, Эма Патоцкая, нявестка апошняга польскага караля. Да сакавіка 1830 г. быў пад наглядам паліцыі. Памёр у Завушшы, пахаваны ў капліцы-пахавальні ў Душкаве каля Мінска.

Узнагароды

правіць

ордэны Святога Станіслава і Залатога Льва Баварскага.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць