Павел Ян Грабоўскі

(Пасля перасылкі з П. Грабоўскі)

Павел Ян Грабоўскі (польск.: Paweł Jan Grabowski; 1759 — 4 лістапада 1794) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Староста ваўкавыскі1783), генерал-інспектар войскаў літоўскіх (1798—1791), генерал-лейтэнант (1794). Пасол ад Ваўкавыскага павета на Чатырохгадовы Сойм, удзельнік паўстання Т. Касцюшкі.

Павел Ян Грабоўскі
Paweł Grabowski.PNG
Павел Грабоўскі. Я. Б. Лампі, 1790
POL COA Oksza.svg
Окша
генерал-інспектар войскаў літоўскіх
18 жніўня 1789 — 1791
Папярэднік Ежы Францішак Грабоўскі
Нараджэнне 1759[1][2][3]
Смерць 4 лістапада 1794(1794-11-04)
Род Грабоўскія
Бацька Ян Юрый Грабоўскі
Маці Ганна з Грушчынскіх[d]
Жонка Людвіка з Тызенгаўзаў[d]
Веравызнанне кальвінізм
Адукацыя
Званне генерал
Камандаваў 5-ы пяхотны рэгімент Вялікага Княства Літоўскага
Узнагароды
кавалерскі крыж ордэна Virtuti Militari ордэн Святога Станіслава
Commons-logo.svg Павел Ян Грабоўскі на Вікісховішчы

Павел Ян Грабоўскі — адзін з нешматлікіх прадстаўнікоў літоўскай (беларускай) шляхты XVIII ст. — пратэстант паводле веры.

БіяграфіяПравіць

З шляхецкага роду Грабоўскіх, сын Яна Юрыя, палкоўніка коннага рэгіменту войска Вялікага Княства Літоўскага, і Ганны з Грушчынскіх. Стрыечны брат Стэфана Грабоўскага.

У 1771—1775 гадах навучаўся ў Варшаўскай Рыцарскай школе, дзе пасябраваў з Якубам Ясінскім. У 1781 годзе як капітан 5-га палка пяхоты ўступіў у масонскую ложу «Добры пастар». У 1785 годзе абіраўся паслом на сойм. У 1785 годзе прызначаны генералам-інспектарам літоўскіх войскаў у Ваўкавыскім павеце, а ў 1788 годзе абіраўся паслом на Чатырохгадовы Сойм ад Ваўкавыскага павета. Падчас паседжанняў Сойма выказваўся за паскарэнне збору войска, уваходзіў у дэпутацыю па пытаннях украінскіх бунтаў. У 1791 годзе як дысідэнт выказваўся пра пытанні аўтаноміі праваслаўя і ўдзельнічаў у Пінскай кангрэгацыі. Член соймавай дэпутацыі па пакрыцці дэфіцыту. Падтрымаў на сойме ўхвалу Канстытуцыі 3 мая 1791 г. і стаў удзельнікам Згуртавання прыяцеляў Уставы аб кіраванні 3 мая.

15 мая 1792 года прапанаваў каралю і вялікаму князю заснаваць медаль Virtuti Militari[4]. Удзельнічаў у вайне з Расіяй, за што атрымаў гэты медаль. У 1794 годзе далучыўся да паўстання пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі. 16 мая быў узведзены ў ранг генерал-лейтэнанта, камандаваў войскамі ў складзе карпусоў А. Хлявінскага і К. Серакоўскага. 5 жніўня быў прызначаны камандзірам дывізі, удзельнічаў у Бітве пад Соламі. У верасні таго ж года дзейнічаў са сваім аддзелам на Палессі. Праз Гродна рушыў на Варшаву.

Загінуў пры абароне прадмесця Варшавы — Прагі[5].

Зноскі

  1. Paweł Grabowski // NUKAT — 2002.
  2. Paweł Grabowski (z Konopnicy Grabowski) // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. Paweł Grabowski // MAK
  4. Wladysław Smolenski. Konfederacja Targowicka. — Kraków, 1903.
  5. ЭнцВКЛ, 2005

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць