Узброеныя сілы Вялікага Княства Літоўскага
Узброеныя сілы Вялікага Княства Літоўскага — арганізаваныя вайсковыя сілы Вялікага Княства Літоўскага з сярэдзіны XIII ст. да трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе.
Гісторыя і арганізацыя
правіцьXIII—XV ст.
правіцьАрмія Вялікага Княства Літоўскага пачало фармавацца ў сярэдзіне XIII стагоддзя, то бок з узнікненнем самой дзяржавы. Па прынцыпах фарміравання было падобным да армій княжацкіх часоў — складалася з дружын і народнага апалчэння. Народнае апалчэнне, мабілізацыя ўсіх ваеннаабавязаных краіны (expeditio generalis) або аднаго ці некалькіх ваяводстваў ці паветаў, збіралася толькі ў выпадку неабходнасці дапамогі ў абароне, пераследу ворага і г.д. Пераслед ворага быў абавязкам кожнага мужчыны, здольнага насіць зброю.
Да XV ст. дружынная кавалерыя адыгрывала галоўную ролю, пяхота цанілася менш. Конны баярын і яго 2 і болей баявых слуг (збраяносцы, пешыя або конныя, стралкі з лука ці арбалета) складалі галоўную баявую адзінку таго часу — кап’ё. 70-150 коп’яў — харугву. Дружыны склалі асноўную ўдарную сілу, здольную весці бой у конным і пешым парадку. Пазней баяры склалі значную частку шляхты — ваенна-служылага стану Вялікага Княства Літоўскага.
Буйныя феадалы адпраўлялі на вайну падраздзяленні баяр пад асабістымі харугвамі. Баяры-шляхта сярэдняга дастатку дастлалі 2-3 і болей ваяроў у «добрых даспехах». У склад войска ўваходзілі станы, якія займалі пасады паміж шляхтай і сялянствам, былыя ваенныя слугі і збяднелыя баяры — путныя баяры, панцырныя баяры, ардынскія слугі замкавыя слугі і інш. За вайсковую службу яны вызваляліся ад падаткаў і павіннасцяз з зямлі або плацілі іх меней.
XV—XVIII ст.
правіцьУ XV—XVI стагоддзях узрасло значэнне шляхецкага войска. У выпадку вайны кожны шляхціц, незалежна ад велічыні маёнтка, павінен быў адпраўляцца ў паход у поўнай зброі. Акрамя таго, кожны землеўладальнік, у залежнасці ад свайго матэрыяльнага становішча, быў абавязаны выстаўляць пэўную колькасць вершнікаў (каней) і пяхотнікаў (драбаў), таксама ў поўнай зброі. За права валодання зямлёй феадал, паводле Статуту Вялікага Княства Літоўскага 1529 г., адпраўляў на вайну аднаго каня з 2400 моргаў. Такая форма арганізацыі войскі атрымала назву «паспалітае рушэнне». Адну частку шляхецкага апалчэння ВКЛ складалі цяжкаўзброеныя вершнікі (капейнікі). Яны былі ўзброеныя дзідамі і мячамі, мелі надзейны ахоўны рыштунак, цяжкіх коней. Іншая частка — стральцы — мела лукі або арбалеты. Воіны складалі невялікія атрады — коп’і, якія аб’ядноўваліся ў харугвы. Яны выступалі пад уласнымі сцягамі-харугвамі. Харугвы камплектаваліся па тэрытарыяльным прынцыпе або выстаўляліся буйнымі землеўладальнікамі. Падчас бою сцягі будаваліся звужанымі наперадзе калонамі. Спераду размяшчаліся цяжкаўзброеныя капейнікі, за імі — стральцы. Да канца XVI стагоддзя шляхецкае апалчэнне Княства складалася практычна выключна з коннікаў. Пяхота выкарыстоўвалася ў асноўным для аховы абозаў, пры будаўніцтве дарог для перамяшчэння войскі або ў крытычныя моманты бітвы. Каб ператварыць абоз у непрыступны лагер, павозкі ставіліся па крузе, іх маглі акоўваць жалезам і звязвацца ланцугамі. З канца XIV стагоддзя пачала выкарыстоўвацца артылерыя.
У пачатку XVI стагоддзя ў ваеннай справе адбыліся істотныя змены. Неабходнасць вядзення войнаў з лёгкімі і хуткімі вершнікамі суперніка, напрыклад татарамі, прывяла да з’яўлення новых відаў конніцы — гусараў, казакоў і пяцігорцаў. Аснову ўзбраення гусараў складалі дзіда і шчыт. Пазней гусары сталі выкарыстоўваць даспехі і ператварыліся ў сярэднюю кавалерыю. Асаблівасцю казакоў было наяўнасць у іх лука, часам у спалучэнні з кароткай дзідай. Пачынаюць выкарыстоўвацца найміты. Спачатку яны набіраліся ў асноўным з іншаземцаў, а пазней і з мясцовай збяднелай шляхты. Для наймітаў воінская служба была асноўным заняткам. У гэты перыяд у войску Княства з’явілася прафесійная пяхота. Яна выкарыстоўвалася для абароны і будаўніцтва ўмацаванняў. У наёмным войску вылучаліся таксама капейнікі ў даспехах і стральцы.
У 1765 годзе соймам абрана Вайсковая камісія Вялікага Княства Літоўскага — калегіяльны орган па пытаннях арганізацыі і забеспячэння арміі.
Пасля рэформ 1786 года
правіцьСтруктура
правіцьПытанні арганізацыі і забеспячэння арміі кантралявала Вайсковая камісія Вялікага Княства Літоўскага. Армія Вялікага Княства Літоўскага разглядалася побач арміі Каралеўства Польскага як корпусы агульнай арміі Рэчы Паспалітай.
У 1786—1795 гадах армія Княства складалася з гвардыі, корпуса інжынераў, корпуса артылерыі, пярэдняй стражы і корпуса пяхоты і кавалерыі. Корпус пяхоты і кавалерыі (Корпус войскаў ВКЛ) складаўся з двух дывізій змешанага тыпу, якія фарміраваліся па тэрытарыальным прынцыпе, кожная ў сваёй вайсковай акрузе. Тым жа часам Корпус пяхоты і кавалерыі Кароны складаўся з чатырох дывізій. Армія камплектавалася з добраахвотнікаў і прыгонных сялян праз рэкруцкі набор.
- Гвардыя
- Рэгімент пешай гвардыі
- Рэгімент коннай гвардыі
- Корпус інжынераў
- Корпус артылерыі
- Пярэдняя варта
- Корпус пяхоты і кавалерыі
- 1-я дывізія
- 1-я пяхотная брыгада
- 2-я пяхотная брыгада
- 1-я брыгада народнай кавалерыі
- 2-я дывізія:
- 1-я пяхотная брыгада
- 2-я пяхотная брыгада
- 2-я брыгада народнай кавалерыі
- 1-я дывізія
У кавалерыі таварышы і паштовыя, у пяхоце шараговыя, фузілёры, пешыя стралкі.
Строй
правіцьНародная кавалерыя, пяхота і артылерыя ўжывалі строй узору 1786—1789 гадоў. У кавалерыі строй аднолькавы (уведзены ў 1786 годзе). У пяхоты ў кожным палку свой колер прыборнага сукна, строй узору 1789 года. У кавалерыі і пяхоты курткі гранатавыя, у артылерыстаў і пешых стралкоў — зялёныя. На галаве шараговых — шапка (каскет — фр. casquette) з Арлом і літарамі SAR, у кавалерыі — рагатыўкі, у пешых стралкоў — капялюшы. Пагоня ўжывалася на вальтрапах, набойніцах, партупеях, спражках. Цэшка ў арміі Княства — белая.
Артэфакты ў музеях
правіцьУ Варшаве захоўваецца куртка афіцэра корпуса артылерыі Княства і шапка шараговага 4-га пяхотнага рэгімента.
Удзел у кампаніях
правіцьПасадовыя асобы
правіцьНайважнейшыя бітвы
правіць- 22 верасня 1236 г. — Бітва пры Саўле. Жамойты і земгалы разграмілі крыжакоў з Ордэна мечаносцаў. Вялікі магістр ордэна Фольквін фон Наумбург і 48-60 рыцар памерлі.
- 13 ліпеня 1260 г. — Бітва на Дурбэ. Жамойты і куршы разграмілі крыжакоў Тэўтонскага ордэна і яго хаўруснікаў з Лівонскага ордэна. Загінулі лівонскі ландмайстар Бурхард фон Горнхаўзен і маршал Генрых Ботэль і 150 рыцараў.
- 16 лютага 1270 г. — Бітва пры Карусе. Войскі Княства на чале з Трайдзеням на лёдзе Балтыйскага мора разграмілі лівонскіх крыжакоў, падтрыманых датчанамі. Загінуў лівонскі ландмайстар Ота фон Лютэнберг, правадыр датчан Эйларт, 52 рыцары і каля 600 звычайных жаўнераў.
- 5 сакавіка 1279 г. — Бітва пад Ашэрадэнам. Войскі Княства пад кіраўніцтвам Трайдзеня разграмілі лівонскіх крыжакоў. Лівонскі ландмайстар Эрнст фон Ратцбург і 71 рыцар былі забітыя.
- 1321 — Бітва на рацэ Ірпень. Войска Вялікага княства Літоўскага разграміла войска Кіеўскага княства. Гэтая бітва ўсталявала ўладу ВКЛ на некалькі стагоддзяў над сучаснымі ўкраінскімі землямі — Галіччынай, Падоллем, Валынню, Брацлаўшчынай і Кіеўшчынай.
- восень 1362 — Бітва на Сініх Водах. Бітва была галоўнай падзеяй y наступленні ВКЛ на падпарадкаваныя татарам землі паўднёва-заходняй Русі. Гэтая перамога аддала Альгерду ўсё Падолле, а ў стратэгічным выніку — і Кіеўшчыну.
- 12 жніўня 1399 г. — Бітва на Ворскле. Бітва паміж саюзным войскам вялікага князя Вітаўта і хана Тахтамыша, з аднаго боку, і войскам Залатой Арды на чале з ханамі Цімур-Кутлукам і Эдзігеем.
- 15 ліпеня 1410 г. — Грунвальдская бітва. Бітва паміж злучаным войскам Польскага Каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага і войскам Дзяржавы Тэўтонскага ордэна. Хаўруснае войска Польскага Каралеўства і ВКЛ узяло поўную перамогу. Загінулі 18 тысяч нямецкіх рыцараў, воінаў і чэлядзі, яшчэ 14 тысяч былі ўзяты ў палон, а ўратавалася толькі трохі больш за 1400 чалавек. Былі ўзятыя ўсе гарматы і 52 сцягі крыжацкага войска. Перамога пераламіла ход Вялікай вайны.
- 1 верасня 1435 г. — Бітва пад Вількамірам, памёр магістр Лівонскага ордэна Франк Керскорф. Зыход бітвы фактычна вырашыў вынік усёй вайны на карысць Жыгімонта Кейстутавіча.
- 14 ліпеня 1500 г. — Бітва на Ведрашы. Разгром войскаў ВКЛ войскамі Вялікага Княства Маскоўскага. Вялікі гетман літоўскі Канстанцін Астрожскі трапіў у палон.
- 6 жніўня 1506 г. — Клецкая бітва. Бітва паміж войскам ВКЛ на чале з Міхаілам Глінскім і войскам крымскіх татар. Перамога войска ВКЛ дазволіла вызваліць каля 40 тыс. нявольнікаў, якіх татары збіраліся весці ў Крым, было узята 30 тыс. коней. Хан Менглі-Гірэй пад уражаннем ад вынікаў бітвы стаў на пэўны час саюзнікам ВКЛ.
- 8 верасня 1514 г. — Бітва пад Оршай. Войска ВКЛ пад кіраўніцствамі Канстанціна Астрожскага перамагло пераўзыходнае ў некалькі разоў войска Вялікае Княства Маскоўскае. Маскоўскі бок страціў 40 тыс. забітымі, у палон трапілі 10 ваяводаў, 17 вайскаводаў, 2 тыс. «дзяцей баярскіх» і больш за 2 тыс. ваяроў.
- 26 студзеня 1564 г. — Бітва на Уле. Вынікам бітвы і наступнай перамогі літвінаў на Дуброўне пад Оршай быў зрыў вялікага маскоўскага паходу 1564 года. Маскоўскі ваявода Пётр Шуйскі быў забіты мясцовымі жыхарамі.
- 27 верасня 1605 г. — Бітва пад Кірхгольмам. Поўную перамогу ў бітве з шведамі ўзяло войска Рэчы Паспалітай і ВКЛ. У выніку была знятая аблога Рыгі, і шведы адступілі з ужо занятых імі земляў Інфлянтаў. Бітва ўваходзіць у лік вядомых поўных перамог, вядомых перамог меншымі сіламі, у лік значных перамог войска ВКЛ і ў лік бітв, дзе вырашальную ролю адыграла гусарыя.
Попісы
правіцьУ 1528, 1565, 1567 гадах праводзіліся попісы войска Вялікага Княства Літоўскага
Літаратура
правіць- Василенко Н. П. Литовско-русское государство // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп. т.). — СПб., 1890—1907. — Т. XVIIa. — С. 818—827. (рос.)
- Слуги // Українська мала енциклопедія : 16 кн. : у 8 т. / проф. Є. Онацький. — Накладом Адміністратури УАПЦ в Аргентині. — Буенос-Айрес, 1965. — Т. 7, кн. XIV : Літери Сен — Сті. — С. 1776. — 1000 екз.
Узброеныя сілы Вялікага Княства Літоўскага на Вікісховішчы |