Карл Ме́нгер (ням.: Carl Menger; 23 лютага 1840, Нёй-Сандэц, Галіцыя, Аўстрыйская імперыя (цяпер Новы-Сонч, Польшча) — 27 лютага 1921, Вена, Аўстрыя) — аўстрыйскі эканаміст, заснавальнік аўстрыйскай школы.

Карл Менгер
Carl Menger
Дата нараджэння 23 лютага 1840(1840-02-23)[1][2][…]
Месца нараджэння Новы Сонч, Аўстрыйская імперыя
Дата смерці 26 лютага 1921(1921-02-26)[1][3] (81 год)
Месца смерці Вена, Аўстрыя
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Anton Menger[d]
Дзеці Karl Menger[d]
Род дзейнасці эканаміст, прафесар
Навуковая сфера эканоміка
Месца працы Венскі ўніверсітэт
Альма-матар Венскі ўніверсітэт, Карлаў універсітэт
Навуковы кіраўнік Лорэнц фон Штайн
Вядомыя вучні Ойген фон Бём-Баверк[4], Фрыдрых фон Візер[4]
Вядомы як заснавальнік аўстрыйскай эканамічнай школы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў невялікім горадзе Галіцыі, якая тады ўваходзіла ў склад Аўстрыйскай імперыі. Бацька Антон Менгер працаваў юрыстам, а маці Караліна была дачкой багатага купца з Багеміі. У Карла было два браты, якія таксама сталі вядомымі. Старэйшы Макс  (ням.) стаў палітыкам, а малодшы Антон — юрыстам. Дзіцячыя гады Менгер правёў у сельскай мясцовасці Заходняй Галіцыі, у якой працягвалі існаваць феадальныя адносіны[5][6].

Карл Менгер вывучаў юрыспрудэнцыю ў Венскім і Пражскім універсітэтах, а затым у 1867 годзе заняўся эканамічнай тэорыяй[5]. Абараніў доктарскую дысертацыю ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве[7]. У 1871 годзе апублікаваў «Асновы палітычнай эканоміі» (ням.: Grundsätze der Volkswirtschaftslehre) — кнігу, якая прынесла яму вядомасць і стала асновай для фарміравання аўстрыйскай эканамічнай школы. У 1873 годзе становіцца прафесарам Венскага ўніверсітэта, дзе ён выкладаў на працягу 30 гадоў, да 1903 года. Ф. А. фон Хаек сцвярджае, што «копіі яго лекцый па дзяржаўных фінансах студэнты спрабавалі знайсці для падрыхтоўкі да экзаменаў яшчэ праз дваццаць гадоў пасля яго адстаўкі»[5].

У 1876—1878 гадах з'яўляўся настаўнікам спадчынніка аўстрыйскага прастола кронпрынца Рудольфа, які пазней скончыў самагубствам (суправаджаў яго ў падарожжах па Еўропе, якія ўключалі наведванне Англіі, Шатландыі, Ірландыі, Францыі і Германіі). У 1879 годзе стаў загадчыкам кафедрай палітэканоміі ў Вене. У наступныя гады, акрамя навуковай дзейнасці ўдзельнічаў у рэфармаванні дзяржаўнай грашовай сістэмы. Быў прызначаны членам Верхняй палаты парламента Аўстра-Венгерскай імперыі[7].

Перадаўшы кафедру свайму вучню Фрыдрыху фон Візеру, Менгер засяродзіўся на навуковай працы. Памёр у 1921 годзе, так і не паспеўшы завяршыць запланаванае другое выданне «Асноў палітычнай эканоміі». Складзеная з рукапісаў кніга была апублікавана яго сынам у 1923 годзе[8].

Сын Карла Менгера, таксама Карл, атрымаў вядомасць як матэматык[6], імем якога названа тэарэма Менгера.

Навуковая дзейнасць

правіць

У цэнтр канцэпцыі ставіў індывіда, яго патрэбнасці і сродкі іх задавальнення лічыў зыходным пунктам даследавання. У сферы размеркавання развіў ідэі, якія ляглі ў аснову тэорыі стаўлення. Лічыў, што каштоўнасць сродкаў вытворасці вызначаецца меркаванай каштоўнасцю спажывецкага прадукту; прапанаваў спосаб вызначэння ўкладу, які робіць кожны з фактараў вытворасці . Асноўная праца «Асновы палітычнай эканоміі» (1871)[9].

Крыніцы

правіць
  1. а б Carl Menger // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Carl Menger // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Karl Menger // Annuaire prosopographique : la France savante / пад рэд. B. Delmas — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б Хайек 2009.
  5. а б в Селигмен 1968.
  6. а б Salerno J. T.. Biography of Carl Menger: The Founder of the Austrian School (1840-1921) (англ.). сайт інстытута Людвіга фон Мізеса. Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2012. Праверана 9 чэрвеня 2012.
  7. а б Злупко 2005.
  8. Базилевич 2006, с. 449.
  9. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).

Літаратура

правіць

Спіс твораў

правіць
  • Менгер К. Избранные работы. — М.: Издательский дом "Территория будущего", 2005. — 496 с. — (Экономика). — ISBN 5-7330-0175-9.

Бібліяграфія

правіць

Спасылкі

правіць