Карл Отфрыд Мюлер
Карл Отфрыд Мюлер (ням.: Karl Otfried Müller; 28 жніўня 1797 — 1 жніўня 1840) — нямецкі гісторык і філолаг, даследчык Старажытнай Грэцыі.
Карл Отфрыд Мюлер | |
---|---|
Karl Otfried Müller | |
Дата нараджэння | 28 жніўня 1797[1][2][…] |
Месца нараджэння | Бжэг, Каралеўства Прусія |
Дата смерці | 1 жніўня 1840[1][2][…] (42 гады) |
Месца смерці | Афіны, Грэцыя |
Месца пахавання |
|
Грамадзянства | |
Бацька | Karl Daniel Müller[d] |
Род дзейнасці | класічны археолаг, філолаг-класік, выкладчык універсітэта, міфограф, гісторык антычнасці, эпіграфіст, нумізмат, класіцыст, пісьменнік, мастацтвазнавец |
Навуковая сфера | гісторыя, археалогія, літаратура |
Месца працы | Гётынгенскі ўніверсітэт |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d] |
Альма-матар | Уроцлаўскі ўніверсітэт, Берлінскі ўніверсітэт імя Гумбальта |
Навуковы кіраўнік | Philipp August Böckh[d] |
Вядомыя вучні | Rudolf Wiegmann[d] і Heinrich Wilhelm Stoll[d] |
Вядомы як | даследчык Старажытнай Грэцыі |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сілезскім горадзе Бжэг, што ў той час уваходзіў у склад Каралеўства Прусія, у сям'і лютэранскага пастара. У 1814 - 1816 гг. вывучаў класічную літаратуру ва ўніверсітэце Брэслау, дзе пад уплывам прац Б. Г. Нібура зацікавіўся антычнай гісторыяй. У 1816 - 1818 гг. вывучаў філалогію ў Берлінскім універсітэце.
У 1819 г. запрошаны ў якасці дацэнта ў Гётынгенскі ўніверсітэт, выкладаў рыторыку. У 1823 г. выбраны на пасаду прафесара.
У 1839 г. урад Гановера фінансаваў яго навуковую паездку ў Грэцыю. Падчас працы ў Дэльфах нечакана захварэў і 1 жніўня 1840 г. памёр у Афінах, дзе быў пахаваны на Калонным пагорку.
Быў жанаты з 1824 г. Меў 4 дзяцей.
Навуковыя погляды і дасягненні
правіцьВывучаў гісторыю Старажытнай Грэцыі, Македоніі і этрускаў. Лічыў, што грэчаская міфалогія адлюстроўвае паходжанне старажытных народаў. Адзін з першых распрацоўшчыкаў канцэпцыі дарыйскага ўварвання на Пелапанес. Узнавіў тапаграфію старажытных Афін. Займаўся перакладамі антычных пісьменнікаў на нямецкую мову.
Зноскі
- ↑ а б Karl Otfried Muller // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Karl Otfried Müller // KNAW Past Members Праверана 9 кастрычніка 2017.