Кастрычніцкая плошча (Мінск)

Мінск
(Пасля перасылкі з Кастрычніцкая плошча, Мінск)

Кастрычніцкая плошча — плошча ў цэнтры Мінска.

Кастрычніцкая плошча
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Маскоўскі
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Кастрычніцкая,
Купалаўская
Аўтобусныя маршруты 100
Назва ў гонар Кастрычніцкая рэвалюцыя
Дзяржаўныя ўстановы Палац Рэспублікі
Паркі Аляксандраўскі сквер
На карце Мінска
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча размешчана ў Цэнтральным раёне паміж праспектам Незалежнасці, вуліцамі Энгельса і Інтэрнацыянальнай. З усходу плошча абмежавана будынкам Палаца культуры прафсаюзаў.

Акрамя гэтых будынкаў, на плошчы размешчаны будынак РУП «Белтэлекам», Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Палаца Рэспублікі. На плошчы ўстаноўлены знак «Нулявы кіламетр» і вялікі тэлевізійны экран. З боку праспекта Незалежнасці да Кастрычніцкай плошчы прылягае Цэнтральны сквер з былымі ўрадавымі трыбунамі, у цэнтры якога ўстаноўлены старадаўні фантан са скульптурай «Хлопчык з лебедзем». Вакол сквера размешчаны Цэнтральны Дом афіцэраў, рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. На плошчы размешчаны выхады станцый метро «Кастрычніцкая» і «Купалаўская».

Гісторыя правіць

Першапачатковая назва плошчы — Цэнтральная. Плошча праектавалася і забудоўвалася ў 1949—1950 гг. Аўтарамі праекту забудовы былі Г. П. Баданаў, У. Кароль, Л. Мацкевіч, М. Асмалоўскі, М. Паруснікаў[1].

У верасні 1952 г. на плошчы быў устаноўлены помнік І. В. Сталіну вышынёй 10 м. У 1957 г. паміж Цэнтральнай плошчай і Цэнтральным скверам былі пабудаваны ўрадавыя трыбуны, з якіх партыйна-дзяржаўнае кіраўніцтва БССР прымала парады і вітала дэманстрацыі. Такім чынам, Цэнтральная плошча набыла статус галоўнай плошчы горада. 3 лістапада 1961 г. помнік Сталіну быў знішчаны (узарваны). У 1966 г. адкрыўся пабудаваны на плошчы музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У 1984 г. плошча была перайменавана ў Кастрычніцкую, на ёй пачалося будаўніцтва Палаца Рэспублікі, якое зацягнулася на 17 гадоў, у выніку чаго статус цэнтральнай плошчы вярнуўся да плошчы Леніна. У 1998 г. быў усталяваны памятны знак «Нулявы кіламетр».

У цяперашні час плошча часта становіцца месцам правядзення канцэртаў, гулянняў, а таксама грамадска-палітычных акцый, пад час якіх плошча ўпрыгожваецца адпаведнай атрыбутыкай. Пачынаючы з 2000 года, кожную зіму ў цэнтры плошчы ўсталёўваецца самая высокая ў краіне штучная ёлка (вышыня — 30 м, дыяметр — 18 м.), вакол якой заліваюць коўзанку, а над самой плошчай праводзяць святочную ілюмінацыю.

     
Фантаны на Кастрычніцкай плошчы
Палац культуры прафсаюзаў на Кастрычніцкай плошчы

Зноскі

Спасылкі правіць

Кастрычніцкая плошча (былая Цэнтральная) Архівавана 23 студзеня 2013.