Касцёл Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Мураваная Ашмянка)
Касцёл Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі — помнік драўлянага дойлідства. Пабудаваны ў канцы XVIII — пачатку XIX ст. на месцы драўлянага касцёла 1650 г. у в. Мураваная Ашмянка (Ашмянскі раён). Паднаўляўся ў 1841 г. і 1874 г.
Каталіцкі храм | |
Касцёл Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі | |
---|---|
| |
54°27′24″ пн. ш. 25°47′06″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія |
Гродзенская дыяцэзія Ашмянскі дэканат |
Архітэктурны стыль | барока і класіцызм |
Архітэктура
правіцьУ архітэктуры сналучаюцца рысы стыляў барока і класіцызму. Прамавугольны ў плане, зальнага тыпу, з трохраннай алтарнай часткай, трансептам і дзвюма сакрысціямі. Асноўны аб’ём і крылы трансепту накрыты двухсхільнымі з вальмамі над алтаром, сакрысціі — аднасхільнымі дахамі. Галоўны фасад і тарцы трансепту завяршаюць трохкуныя франтоны з цыбулепадобнымі купалкамі на глухіх барабанах. Сцены гарызантальна ашаляваныя, вокны прамавугольныя з простымі ліштвамі. Памяшканні інтэр'еру перакрытыя люстранымі скляпеннямі (у асноўным аб’ёме на падоўжных бэльках і калонках). Алтарнае памяшканне адкрываецца ў залу вялікім прамавугольным, хоры — трайным арачным праёмамі. Сцены і столь гарызантальна ашаляваныя.
Інтэр’ер упрыгожаны выкананай у другой палове XIX ст. паліхромнай размалёўкай: гірлянды з лістоў аканта, лілей і стужак з літургічнымі надпісамі, фігуры архангелаў, арнамент з залатых каласоў, зялёных і сініх гронак вінаграду. Тры разныя драўляныя алтары, выкананыя ў стылі ракако.
Галоўны алтар на невысокім цокалі, двух’ярусны з трохвугольным завяршэннем, упрыгожаны драўляным разным абрамленнем з завіткоў-валют, ракайляў, казачных раслін, паўфігур атлантаў з царскімі каронамі-капітэлямі на галаве і фігурак укленчаных анёлаў (фланкіруюць другі ярус і наверша алтару). На капітэлях і ракайлях захавалася першапачатковая пазалота. Бакавыя алтары па кампазіцыі нагадваюць галоўны, але меншыя памерам і больш сціплыя па дэкоры.
Каля касцёлу стаіць двух’ярусная квадратная ў плане брама-званіца. Ніжні ярус зрубны з бакавымі памяшканнямі абапал праходу, верхні — каркасны, прарэзаны арачнымі праёмамі, прасценкі паміж якімі аздобленыя рустоўкай, завершаныя нізкім шатровым дахам, увенчаным шлемападобнай галоўкай на васьміграннай аснове.
Літаратура
правіць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.