Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Параф’янава)

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі — каталіцкі храм, помнік архітэктуры неабарока[1][2]. Знаходзіцца ў вёсцы Параф’янава (Докшыцкі раён, Віцебская вобласць).

Каталіцкі храм
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі
54°53′09″ пн. ш. 27°34′34″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Параф’янава
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Віцебская дыяцэзія
Архітэктурны стыль неабарока
Будаўніцтва 18991904 гады
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння[1].

У публікацыях савецкага і постсавецкага перыяду часам памылкова называецца імем «Касцёл Яна Хрысціцеля». Пад гэтым імем ён згадваецца ў Дзяржаўным спісе каштоўнасцяў і шэрагу іншых крыніц[1][2] Аднак з моманту кансэкрацыі касцёла ў 1675 годзе і да сённяшняга часу святыня мае тытул Імя Найсвяцейшай Панны Марыі[3].

Гісторыя

правіць

У 1624 годзе віленскі архідыякан Мельхіёр Гэльяшэвіч збудаваў у Параф'янаве драўляны касцёл[4]. Вядомая выява гэтай святыні на гравюры 1650 года. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай ў сярэдзіне XVII стагоддзя святыня была спалена, і адбудаваная наноў і кансэкраваная віленскім архідыяканам біскупам Мікалаем Слупскім 8 верасня 1675 года. Касцёлу быў нададзены тытул Імя Найсвяцейшай Панны Марыі[3].

У 1899-1904 гадах быў пабудаваны мураваны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Праект святыні стварыў архітэктар Тадэвуш Раствароўскі. Касцёл быў асвечаны 20 лістапада 1904 года ксяндзом Янам Курчэўскім[5].

У 1962 г. касцёл у в. Параф’янава быў закрыты і прыстасаваны пад склад. Восенню 1989 г. вернуты каталіцкай парафіі, а 2 лютага 1990 года там была адслужаная першая пасля вяртання святыні Імша[4].

Архітэктура

правіць

Гэты помнік архітэктуры псеўдабарока яшчэ больш выразна імітуе пашыраную ў часы барока 2-вежавую базіліку з трансептам. Выцягнуты прэсбітэрый з паўкруглым завяршэннем абкружаны абхадным хорам. Цэнтральны неф і трансепт накрыты ўзаемна перпендыкулярнымі двухсхільнымі дахамі з 3-вугольнымі франтонамі на тарцах. Галоўны фасад вырашаны як 2-ярусны аб’ём-нартэкс, па баках якога ўзвышаюцца чацверыковыя вежы са складанай кампазіцыяй завяршэнняў. Сцены цалкам змураваны з цэглы і атынкаваны. Фасады ажыўляе багатая ордарная пластыка: прафіляваныя карнізы, пілястры, вялікія і разнастайныя па форме праёмы. Унутры цэнтральны неф перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі, бакавыя нефы — крыжовымі. Слупы і сцены расчлянёны падвойнымі пілястрамі і ўпрыгожаны арнаментальным роспісам і гіпсавымі барэльефамі на тэму «Крыжовы шлях Хрыста», выкананымі ў 1927 г.

Крыніцы

правіць
  1. а б в Збор помнікаў гісторыі і культуры. Віцебская вобласць. Стр. 253
  2. а б Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік". Мінск, «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1993 год. ISBN 5-85700-078-5
  3. а б Ks. Jan Kurczewski Stan kościołów parafjalnych w djecezji wileńskiej po najściu nieprzyjacielskim 1655-1661 r.(польск.) // Litwa i Ruś: miesięcznik poświęcony kulturze, dziejom, krajoznawstwu i ludoznawstwu : часопіс. — 1912. — Wrzesień — Т. T. III. — № z. III. — С. 218.
  4. а б o. Jan Fibek (OFMCap). Wskrzeszenia na pograniczu dwóch światów. Dzieje Kościoła rzymsko-katolickiego w dorzeczu Berezyny i Wilji w granicach Dekanatu Dokszyckiego w Diecezji Witebskiej na Białorusi 1395-2009 r.. — Nowe Miasto n/Pilicą, 2011. — С. 211.
  5. K. M. Z Parafjanowa(польск.) // Gazeta Swiąteczna : газета. — 1904. — Grudzień — № 50. — С. 2.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць