Касцёл Святога Міхаіла і кляштар цыстэрцыянак (Мазыр)
Касцёл Святога Міхаіла і манастыр цыстэрыянак — помнік архітэктуры позняга барока ў г. Мазыры.
Касцёл | |
Касцёл Святога Міхаіла і манастыр цыстэрыянак | |
---|---|
| |
52°01′39,68″ пн. ш. 29°18′26,82″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мазыр |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Пінская дыяцэзія |
Тып будынка | касцёл |
Архітэктурны стыль | барока |
Заснавальнік | Бенядзікт Ражанскі |
Дата заснавання | 1743 |
Будаўніцтва | 1743—1745 гады |
Дата скасавання | 1842 |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 312Г000510 |
Стан | дзейнічае |
Гісторыя
правіцьПабудаваны ў 1743—1745 гг. па фундацыі Бенядзікта Ражанскага, за 3 км на паўночны ўсход ад Мазыра, на правым беразе р. Прыпяці, у так званай «Анёльскай даліне». Уключае мураваны касцёл Святога Міхаіла і жылы корпус, абнесеныя мураванай агароджай. У 1883 г. кляштар закрыты, у 1888 г. перададзены праваслаўным, у 1893—94 гг. касцёл рэканструяваны пад царкву, прыбудаваныя драўляная званіца, бакавая мураваная галерэя і інш.
Касцёл дзейнічае, у кляштары размешчанае музычнае вучылішча. Помнік рэспубліканскага значэння.
Архітэктура
правіцьКасцёл
правіцьКасцёл — аднанефны храм, накрыты высокім двухсхільным дахам з увагнутымі вальмамі над трохграннай апсідай. Мае моцную канструкцыю (таўшчыня сцен 1,5 м). Архітэктурна-пластычны акцэнт прыпадае на галоўны фасад, расчлянёны на тры часткі высокімі пілястрамі і завершаны шырокім тонкапрафіляваным карнізным поясам. Бакавыя плоскасці фасаду дэкарыраваныя трыма ярусамі фігурных і арачных ніш з конхамі ў верхнім ярусе. Фасад завершаны ступеньчатым атыкам (надбудаваны ў 1894 г.). Галоўны ўваход праз нізкі пяцігранны прытвор дэкарыраваны буйнымі кутнімі лапаткамі. Бакавыя фасады вырашаныя плоскасна, рытмічна расчлянёныя высокімі лучковымі вокнамі і шырокімі лапаткамі ў прасценках.
Прастора інтэр'еру рэканструяваная: неф падзелены на два паверхі і перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з падвойнымі папружнымі аркамі і люнетамі, апсіда — самкнутай конхай. Скляпенні былі дэкарыраваны сюжэтнай фрэскавай размалёўкай (скончана ў 1804 г., не захавалася). Сцены крапаваныя арачнымі нішамі і падвойнымі пілястрамі, апяразаны буйным тонкапрафіляваным карнізам. Апсіда раскрытая ў залу шырокім арачным прасветам.
Кляштар
правіцьПершапачаткова з касцёлам з паўночнага ўсходу злучаўся крыты бляхай і дахоўкай П-падобны ў плане трохпавярховы жылы корпус (першы паверх быў мураваны, другі і трэці — фахверкавыя ці з «прускага муру»), які ствараў унутраны двор. Захаваўся адзін прамавугольны ў плане двухпавярховы аб'ём пад двухсхільным дахам. Фасады рытмічна расчлянёныя квадратнымі і прамавугольнымі вокнамі, у прасценках — шырокімі лапаткамі. Планіроўка галерэйная з аднабаковым размяшчэннем тыпавых келляў з цыліндрычнымі скляпеністымі перакрыццямі.
Літаратура
правіць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Касцёл Святога Міхаіла і кляштар цыстэрцыянак (Мазыр) на сайце Radzima.org
- Касцёл Святога Міхаіла і кляштар цыстэрцыянак (Мазыр) на сайце Глобус Беларусі (руск.)