Кацярына Канстанцінаўна Брэшка-Брашкоўская
Кацярына Канстанцінаўна Брэшка-Брашкоўская (дзявочае: Вярыга; 21 студзеня (3 лютага) 1844, Чарнігаўская губерня — 12 верасня 1934, Чэхаславакія) — публіцыстка, мемуарыстка, рэвалюцыянерка-народніца. Адна са стваральнікаў «Кіеўскай камуны» — групы ўдзельнікаў «хаджэння ў народ».
Кацярына Канстанцінаўна Брэшка-Брашкоўская | |
---|---|
англ.: Catherine Breshkovsky фр.: Catherine Breshkovsky | |
Імя пры нараджэнні | руск.: Екатерина Константиновна Брешко-Брешковская |
Род дзейнасці | палітык, арыстакратка, рэвалюцыянерка |
Дата нараджэння | 13 (25) студзеня 1844[1][2] ці 25 студзеня 1844[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 верасня 1934[3][4][…] (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Nikolay Breshko-Breshkovsky[d] |
Партыя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ маёнтку Гараны Полацкага павета (цяпер Полацкі раён), што належаў стрыечнай сястры І. Вярыга (Філіп), арганізавала пункт збору прапагандыстаў і іх падрыхтоўкі да «хаджэння ў народ». У вер. 1874 арыштавана ў Падольскай губ. Пасля 3-гадовага зняволення ў турме на «працэсе 193-х» асуджана на 5 гадоў катаржных работ. Пакаранне адбывала ў Забайкаллі, адкуль беспаспяхова спрабавала ўцячы. У 1896 вызвалена па амністыі. У канцы 1890-х г. жыла ў Мінску. Арганізавала перапраўку з-за мяжы нелегальнай літаратуры. Разам з А. В. Бонч-Асмалоўскім удзельнічала ў стварэнні Рабочай партыі палітычнага вызвалення Расіі, у 1898—1899 гадах некалькі месяцаў жыла у ягоным маёнтку Блонь[5]. У 1903 эмігрыравала ў Швейцарыю. У 1905 вярнулася ў Расію, была адным з лідараў правага крыла эсэраў. У рэвалюцыйным руху стала вядома як «бабуля рускай рэвалюцыі». Арыштавана ў 1907, пасля 2-гадовага зняволення саслана ў Сібір. Вызвалена Лютаўскай рэвалюцыяй 1917. Падтрымлівала Часовы ўрад. Непрыхільна сустрэла Кастрычніцкую рэвалюцыю. У 1919 эмігрыравала ў ЗША. У 1924 пераехала ў Чэхаславакію, дзе і памерла.
Зноскі
- ↑ а б Брешко-Брешковская Екатерина Константиновна // Литераторы Санкт-Петербурга. ХХ век / под ред. О. В. Богданова
- ↑ Историческая энциклопедия Сибири / под ред. В. А. Ламин — Новосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4
- ↑ Catherine Breshkovsky // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Чёрный передел в Блони.
Літаратура
правіць- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Б. Коварский Е. К. Брешковская. Пг., 1917
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.