Суніцы садовыя
Суні́цы садовыя, або Суніцы ананасныя[1] (Fragaria × ananassa) — расліна з роду суніц, шырока распаўсюджана ў культуры.
Суніцы садовыя | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Fragaria × ananassa Duchesne | |||||||||||||||||||||||
|
Назва
правіцьСуніцы ананасныя, клубніка, трускаўка[2], клубніца[1][3][4][5].
Значэнне і выкарыстанне
правіцьПлады суніц вызначаюцца прыемным смакам і пахам, прывабным знешнім выглядам, з’яўляюцца каштоўным прадуктам дыетычнага харчавання. Суніцы — добрая крыніца аскарбінавай кіслаты, па колькасці вітаміну В9 (фоліевая кіслата) і вітаміну Е (токаферац) яны пераўзыходзяць іншыя плады і ягады.
3 ягад гатуюць варэнне, джэм, сокі, жэле, мармелад, сіропы, розныя напіткі, кандытарскія вырабы і інш. Плады суніц валодаюць лячэбна-прафілактычнымі ўласцівасцямі: рэгулююць халестэрынавы абмен і працэсы кроваўтварэння ў арганізме, папярэджваюць атлусценне печані, падтрымліваюць у нармальным стане эластычнасць капіляраў, павышаюць рэактыўнасць арганізма, узмацняючы яго супраціўляльнасць хваробам.
Зноскі
- ↑ а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 54. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя сельскага гаспадара — Мн.: БелЭн, 1993.
- Шырко Т. С., Радзюк А. Ф., Максіменка М. Р. Якасць пладоў садовых суніц у залежнасці ад сорту і ўмоў надвор’я