Конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск»

Конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск» — гэта традыцыйны міжнародны вакальны конкурс сярод выканаўцаў ад 18 да 31 года, які штогод праводзіцца падчас Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі Базар у Віцебску». Конкурс заснаваны ў 1992 годзе і з’яўляецца адзіным фестывальным мерапрыемствам, якое прысутнічала на ўсіх без выключэння віцебскіх фестывалях пачынаючы ад моманту заснавання «Славянскага базару». Паводле афіцыйнай фармулёўкі, конкурс мае за мэту «раскрыццё і падтрымку маладых талентаў, папулярызацыю музыкальнай культуры і мастацтва, узаемадзеянне і дыялог культур розных краін»[1].

Конкурс з’яўляецца адным з найбольш папулярных сярод выканаўцаў з краін СНД, Балтыі, а таксама Балканскіх краін. 8 разоў на конкурсе перамагалі прадстаўнікі краін былой Югаславіі. Для шмат каго з Беларускіх выканаўцаў конкурс зрабіўся пачатковым крокам на вялікую сцэну. У розныя гады Беларусь на конкурсе прадстаўлялі Іна Афанасьева, Ірына Дарафеева, Вікторыя Алешка, Пётр Ялфімаў, Георгій Калдун і іншыя беларускія спевакі і спявачкі. Конкурс адкрыў Еўропе такія імёны як Марыя Навумава, Руслана, Жэлька Ёксімавіч, Ташэ Праескі, Бобі Майсоскі, Таісія Павалій.

З 2003 года таксама праводзіцца і дзіцячы аналаг конкурсу «Віцебск».

Фармат і правілы правіць

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца выканаўцы эстраднай песні, якія маюць досвед канцэртных выступаў і якія заявілі пра сябе сваімі поспехамі ў нацыянальных музычных конкурсах і фэстах. Канкурсанты павінны мець рэкамендацыі ад дзяржаўных міністэрстваў і ведамстваў культуры (абавязкова для краін СНД), прадзюсарскіх цэнтраў, музычных студый, музычных тэле-, радыёпраграм, дырэкцый музычных фэстаў і конкурсаў. Узрост канкурсантаў павінен быць ад 18 да 31 года. Папярэдні адбор удзельнікаў ажыццяўляе «Дзяржаўная ўстанова Цэнтр культуры „Віцебск“» на аснове афіцыйных заявак, творчых рэкамендацый, аўдыё- і відэаматэрыялаў, прадстаўленых на конкурс. Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюць па аднаму выканаўцу ад краіны-ўдзельніцы. Усяго ў конкурсе могуць браць удзел не больш за 21 выканаўца.

Конкурс праводзіцца на сцэне Летняга амфітэатра ў Віцебску і доўжыцца 2 дня. Парадак выступлення выканаўцаў звычайна вызначаецца лёсаваннем, якое праходзіць напярэдадні першага конкурснага дня, і з’яўляецца нязменным і ў другім туры. Для канкурсантаў падрыхтоўка да конкурсу пачынаецца загадзя, у Мінску, на базе Нацыянальнага канцэртнага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга.

Конкурс мае два этапы, кожны праходзіць у асобны дзень. У першы дзень канкурсант павінен выконваць эстрадную песню кампазітара краіны і на мове краіны, якую прадстаўляе канкурсант у суправаджэнні фанаграмы «мінус адзін» (правіла ўведзена ў 1993 годзе). Запіс дапаможнага голасу (бэк-вакалу) дапушчальны ў тым выпадку, калі ён не дублюе асноўны голас (меладычную лінію) і не замінае праслухоўванню выканаўца. Фанаграма забяспечваецца непасрэдна канкурсантам ці канкурсанткай. У другі дзень выконваецца песня кампазітара з славянскай краіны на адной з моў славянскай моўнай групы ў суправаджэнні Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. Працягласць гучання песні ў кожны з дзён павінна быць не больш за чатыры хвіліны. За доўгую гісторыю правядзення конкурсу этапы часам мянялі месцамі, але правілы конкурсу для выканаўцаў амаль што не змяняліся і сталі традыцыйнымі.

У 2003, 2004 і 2014 гадах праграма складалася з паўфіналу і фіналу, які складаўся з двух дзён.

Міжнароднае журы правіць

Міжнароднае журы фармуецца Дырэкцыяй фэсту на кантрактнай аснове з ліку папулярных выканаўцаў эстраднай песні, кампазітараў, паэтаў, менеджараў, прадзюсараў, журналістаў, грамадска-палітычных дзеячаў, прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі, якія маюць міжнароднае прызнанне і спрыяюць папулярызацыі ідэй фестывалю. Члены журы не павінны з’яўляцца менеджарамі ці прадзюсарамі ўдзельнікаў конкурсу. Колькасць членаў журы ад года на год мянялася: максімальная колькасць членаў журы была ў 1992 і 1993 гадах — 15 чалавек, мінімальная колькасць — 10 чалавек. Журы ацэньвае канкурсантаў па 10-бальнай сістэме, з пэўнай умовай не ацэньваць ніжэй за 4 бала. У 1994 годзе падчас галасавання старшыня журы Мішэль Легран ацэньваў канкурсантаў па 5-бальнай сістэме, у той час як астатнія сябры журы — па 10-бальнай. Галасаванне членаў журы адбываецца па заканчэнні выступу кожнага канкурсанта ў кожны дзень конкурсу. Вынікі галасавання адлюстроўваюцца на тэлевізійных экранах.

Ацэнкі журы падсумоўваюць балы за два тура конкурсу і па выніках выяўляюць уладальнікаў Гран-пры, першай, другой і трэцяй прэміі. Па ўмовах конкурсу журы мае права не ўручаць Гран-пры, калі немагчыма вызначыць удзельніка, які падыходзіць паводле патрабаваных крытэрыяў для ўручэння прэміі. За ўсю гісторыю конкурсу такое здаралася толькі ў 1992, 1994 і 2017 гадах[2]. Журы мае права дзяліць прэмію (акрамя Гран-пры і першай прэміі) у роўных долях паміж дзвюма канкурсантамі, якія набралі роўную колькасць балаў ці з невялікай розніцай балаў (да 2-х балаў).

У розныя гады старшынямі журы былі Уладзімір Мулявін, Мішэль Легран, Ігар Лучанок, Ала Пугачова, Марыа Марэна, Анатоль Ярмоленка, Рыкарда Качантэ.

Пераможцы і лаўрэаты правіць

Найбольш паспяховымі сярод удзельнікаў конкурсу былі прадстаўнікі Беларусі — 7 Гран-пры, а таксама Югаславіі і Украіны, якія атрымлівалі перамогу 5 разоў. Тройчы Гран-пры конкурсу атрымлівалі выканаўцы з Расіі і Казахстана.

Сярод небеларускіх удзельнікаў конкурсу найбольшых поспехаў дасягнулі Марыя Навумава з Латвіі і Руслана з Украіны, якія рабіліся пераможцамі конкурсу Еўрабачанне ў 2002 і 2004 гадах адпаведна. Вялікую папулярнасць у сваіх краінах і Еўропе атрымалі Жэлька Ёксімавіч з Сербіі, Ташэ Праескі і Бобі Майсоскі з Македоніі, Таісія Павалій з Украіны, а таксама Данатас Монтвідас з Літвы.

Пераможцы і лаўрэаты міжнароднага конкурсу «Віцебск»[3]:

 Год Гран-пры Першая Прэмія   Другая прэмія Трэцяя прэмія
1992  не прысуджаўся   Олэкса Берэст   Андрэй Хлястоў
  Іна Афанасьева
  Сабіна
  Тарас Жыцінскі
  Моніка Ростэк
  Ігар Шышоў
1993   Таісія Павалій   Вадзім Азарх   Ліліяна Ранчыч   Андрэй Шпак
1994  не прысуджаўся   Мілан «Шчэпа» Шчэпавіч   Аляксандр Панамароў   Тэона
1995   Філіп Жмахер   Наталля Магілеўская   Тэймураз Боджгуа   Тоні Чакыраў
  Вольга Прадзіна
1996   Руслана Лыжычка   Хакан Сулейман Азкая   Мая Каркарашвілі   Таццяна Анісімава
1997   Святлана Слаўкавіч   Вольга Сяргеева   Вольга Жалудова   Інеш Кдырава
1998   Рафаэль Даган   Таня Банянін   Вікторыя Дземянчук   Яўгенія Уласава
  Радасціна Колева
  Эва Улязлоўска
1999   Жэлька Ёксімавіч   Ірына Дарафеева   Яўгенія Чобіч
  Караліна Гочава
  Дыяна Гурцкая
  Кася Станкевіч
2000   Ташэ Праескі   Нэлі Чабану
  Аляксандра Рахманькова
  Вардуі Варданян
  Марыян Навіна
  Алеся Азнобіна
2001   Тэона Дольнікава   Дзмітрый Качароўскі   Зоран Шандораў
  Каці Карнай
  Нато Метанідзэ
  Барыс Рэжак
2002   Зікі   Дзяніс Барканаў
  Тамара Гачэчыладзэ
  Тодар Георгіеў
  Аляксандра Кірсанава
  Наталля Падольская
  Елена Гуляева
2003   Максім Сапацькоў   Надзея Трохін   Уладзімір Аўчароў
  Елена Тамашэвіч
  Сяргей Дземянчук
  Ігар Вукоевіч
2004   Пётр Ялфімаў   Яўген Гор   Маржан Арапбаева   Родзіка Новак
2005   Паліна Смолава   Мар’ян Стаянаскі   Гюнэш
  Шай
  Наталля Валеўская
  Эмілія Валенці
2006   Аксана Багаслоўская   Наталля Гардзіенка   Аляксей Гоман   Карынэ Асіран
  Чыкс
2007   Наталя Краснянска   Георгій Калдун
  Нушка
  Аліна   Ана Міленкавіч
  Себасцьян Плявіньскі
2008   Данатас Монтвідас   Віталь Гардзей
  Лена Валеўская
  Надзіко   Пламен Патаў
  Уладзіслаў Лявіцкі
2009   Дзмітрый Даніленка   Паша Парфеній   Андрэй Коласаў
  Улатка Лазанаскі
  Еранімус Мілюс
  Пятро Дмітрычэнка
2010   Дамір Кеджа   Лаша Рамішвілі   Анаіт Шахбазян
  Іна Воранава
  Дзінара Султангаліева
  Дзяніс Вяршэнка
  Ёцэ Панаў
2011   Алена Ланская   Уладзімір Квасніця   Рута
  Дэвід Дэйл
  Алішэр Карымаў
  Крысціна Скарлат
2012   Бобан Майсоскі   Саманта Ціна   Галіна Конах   Федэрыка Марынары
  Славіна Калканджыева
2013   Міхал Качмарэк   Сабрына Кунштэк   Яўген Андрыянаў
  Арчыл
  Крысці
  Аляксандр Салаўёў
2014   Радрыга де ла Кадэна   Віталіэ Нэгруца   Вераніка Дораш
  Дына Елушыч
  Дыана Голбі
  Мархаба Сабіева
2015   Дзімаш Кудайберген[4]   Валерыя Грыбусава   Мікалай Манолаў   Сафі
  Ганна Цвердаступ
2016   Аляксей Грос[5]   Адам   Элеанора Век’ё
  Анна Адабеску
  Андрыа Гвілісіані
  Ганна Цімафей
2017 не прысуджаўся   Улад Сытнік[6]   Ягор Шаранкоў   Невена Божавіч
2018   Марчэл Рошка[7]   Ернар «Амрэ» Садырбаеў   Міла Ніціч   Яўген Курчыч
  Сільвія Зэлек
2019   Адыльхан Макін[8]   Георгій Путкарадзэ   Ілай Альмані
  Ваня Зданюк
  Іван Дзятлаў
  Дзмітры Бабак
2020   Раман Волазнеў[9]   Эліна Івашчанка   Караліна Лында   Хансултан
  Івона Адзіцкі
2021   Рухія Байдукенава[10]   Ірына Арсеніевіч   Данііл Мышкавец
  Рэната Шціфель
 Тофік Гаджыеў
 Івана Марыя Багова
2022   Ганна Трубяцкая[11]   Марта Верэк’я   Дзмітрына Германава

  Анастасія «NANSI» Бяляўская

  Бек Ісраілаў

  Марыя Ханданян

2023   Маша Мнджаян[12]   Самір Ёльчыеў   Agape

  Елізавета Слышкіна

  Куралай Мейрамбек

  Маліка Хакімава

Міжнародны дзіцячы музыкальны конкурс «Віцебск» правіць

З 1996 года падчас Славянскага Базара ў Віцебску праходзіў Міжнародны конкурс дзіцячых шоу-праграм, які пасля стаў звацца Міжнародным конкурсам дзіцячых канцэртных праграм. Міжнародны дзіцячы музыкальны конкурс «Віцебск» стаў заменай апошняму з 2003 года.

Фармат дзіцячага конкурсу правіць

Паводле афіцыйнай фармулёўкі, мэтай конкурсу з’яўляецца папулярызацыя дзіцячай музычнай творчасці, выяўленне юных таленавітых выканаўцаў, актывізацыя стварэння новых сучасных твораў для дзяцей і юнацтва, выхаванне мастацкага густа і павагі прафесіяналізму, адраджэнне найлепшых традыцый эстраднага жанру. Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца дзеці ва ўзросце ад 7 да 12 гадоў уключна, якія маюць досвед канцэртных выступаў.

Конкурс звычайна складаецца з двух конкурсных выступаў, якія праходзяць у два дні, і гала-канцэрта. У першы дзень конкурсу ўдзельнікі выконваюць песню кампазітара краіны і на мове краіны, якую прадстаўляе канкурсант. У другі дзень выконваецца эстрадная песня па выбары канкурсанта, якая найлепш адлюстроўвае выканальніцкае майстэрства і артыстычныя здольнасці канкурсанта. Асноўным патрабаваннем да песень з’яўляецца адпаведнасць дзіцяча-юнацкай тэматыцы, сугучнасць з узростам і светапоглядам выканаўцы. Пераможца конкурсу робіцца ўладальнікам Гран-пры і Залатой Ліры.

Пераможцы і лаўрэаты дзіцячага конкурсу правіць

Найбольшы поспех сярод удзельнікаў дзіцячага конкурсу маюць прадстаўнікі Румыніі, якія 4 разы рабіліся ўладальнікамі Гран-Пры, з іх 3 гады запар, і Беларусі з 5-цю гран-пры. Тройчы перамагалі на конкурсе ўдзельнікі з Расіі. Сярод беларускіх пераможцаў конкурсу Ксенія Сітнік і Андрэй Кунец, якія пасля паспяхова прадстаўлялі Беларусь на дзіцячым Еўрабачанні. Шмат, хто з удзельнікаў з іншых краін таксама прымалі ўдзел у дзіцячай версіі Еўрабачання пасля ўдалых выступленняў у Віцебску.

 
Ксенія Сітнік пасля перамогі ў Віцебску здолела затым выйграць дзіцячае Еўрабачанне-2005

Пераможцы міжнароднага дзіцячага музыкальнага конкурсу «Віцебск»:

Год Пераможца
2003   Ноні Разван Энэ
2004   Раман Грычушнікаў
2005   Ксенія Сітнік
2006   Катажына "Кася-Бэла" Меднік
2007   Андрэй Кунец
2008   Лара1
2009   Марыя Крысціна Крэчун
2010   Марыа Галатану
2011   Ралука-Элена Урсу
2012   Марыям Бічашвілі
2013   Персіяна Дзімітрава
2014   Анастасія Багінская[13]
2015   Луіза Нуркуатава[14]
2016   Настасся Гладзіліна[15]
2017   Марыя Магільная[16]
2018   Аляксандр Балабанаў[17]
2019   Ксенія Галецкая[18]
2020   Ангеліна Ламака[19]
2021   Комнен Вукавіч[20]
2022   Елісей Касіч[21]
2023   Шэрхан Арыстан[22]
Заўвагі
  1.   — Армянская выканаўца Луара Айрапецян прадстаўляла на конкурсе 2008 года Расію пад псеўданімам Лара.

Зноскі правіць

  1. Пастанова Міністэрства культуры РБ аб Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2010. Праверана July 26, 2013. (руск.)
  2. Гран-при конкурса "Витебск-2017" не присуждался, первая премия у украинца (руск.). www.belta.by (17 ліпеня 2017). Праверана 15 верасня 2023.
  3. Лаўрэаты міжнароднага конкурса выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2011. Праверана July 29, 2013. (руск.)
  4. Найлепшым славянскім спеваком стаў казах. Праверана July 14, 2015.
  5. Гран-пры на «Славянскім базары» атрымаў беларус Аляксей Грос. Праверана July 19, 2016.
  6. Першы прыз «Віцебска» дастаўся ўкраінцу з Луганска. Праверана July 18, 2017.
  7. Музычны конкурс на «Славянскім базары» выйграў рэгент царквы з Бухарэста. Праверана August 3, 2018.
  8. Гран-пры «Славянскага базару» прысудзілі прадстаўніку Казахстана. Праверана March 10, 2020.
  9. Гран-пры «Славянскага базара» атрымаў беларускі выканаўца з песняй на словы Багдановіча. Праверана July 20, 2020.
  10. Гран-пры "Славянскага базару" атрымала прадстаўніца Казахстана. Праверана July 19, 2021.
  11. Дзве перамогі — у Беларусі! У Віцебску адбылося маштабнае закрыццё «Славянскага базару». Праверана February 10, 2023.
  12. Гран-пры конкурсу маладых выканаўцаў на "Славянскім базары ў Віцебску" заваявала Маша Мнджаян. Праверана July 19, 2023.
  13. Украінка Анастасія Багінская стала пераможцай дзіцячага конкурсу «Віцебск-2014». Праверана July 13, 2014.
  14. Луіза Нуркуатава з Казахстана заваявала Гран-пры дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2015"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана July 13, 2015.
  15. Расіянка Настасся Гладзіліна заваявала Гран-пры дзіцячага музычнага конкурсу "Славянскага базару"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2016. Праверана July 19, 2016.
  16. Беларуска Марыя Магільная перамагла ў дзіцячым конкурсе на «Славянскім базары». Праверана July 18, 2017.
  17. Сталі вядомыя імёны пераможцаў XVI Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2018"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2020. Праверана August 3, 2018.
  18. Ксенія Галецкая заваявала Гран-пры дзіцячага конкурсу на "Славянскім базары ў Віцебску"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2020. Праверана March 10, 2020.
  19. Гран-пры дзіцячага конкурсу «Славянскага базару» заваявала Ангеліна Ламака". Праверана July 20, 2020.
  20. Гран-пры дзіцячага конкурсу "Славянскага базару" заваяваў Комнен Вукавіч з Чарнагорыі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2021. Праверана July 19, 2021.
  21. Дзве перамогі — у Беларусі! У Віцебску адбылося маштабнае закрыццё «Славянскага базару». Праверана February 10, 2023.
  22. Гран-пры ў Казахстана, другое месца ў Беларусі. Як размеркаваліся месцы дзіцячага конкурсу "Віцебск". Праверана July 19, 2023.