Крыштаф Міхал Сапега

(Пасля перасылкі з Крыштоф Сапега)

Крыштаф Міхал Сапега (10 жніўня 1607, Ружаны17 жніўня 1631) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Падстолі1630) і пісар вялікі літоўскі (з 1631).

Крыштаф Міхал Сапега
Kryštap Michał Sapieha. Крыштап Міхал Сапега (1709).jpg
Крыштаф Міхал Сапега
Herb Sapiehów.PNG
Герб «Ліс»
 
Адукацыя
Дзейнасць пісьменнік
Нараджэнне 10 жніўня 1607(1607-08-10)[2]
Смерць 17 жніўня 1631(1631-08-17)[2] (24 гады)
Род Сапегі
Бацька Леў Сапега
Маці Альжбета Радзівіл
Жонка няма
Дзеці няма

БіяграфіяПравіць

З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Льва, канцлера вялікага літоўскага, і Гальшкі з Радзівілаў. Меў братоў Яна Станіслава і Казіміра Льва.

Навучаўся ў Віленскай акадэміі, разам з братам Казімірам Львом працягваў адукацыю за мяжой у Мюнхене і Інгальштаце.

У 1624 захварэў на сухоты, што прымусіла братоў вярнуцца дадому. Па непрацяглым лячэнні выехаў на вучобу ў Лёвенскі ўніверсітэт, наведаў Брусель, Балонню (1628) і Падую (1629).

Абіраўся паслом на соймы 1629 і 1630. Атрымаў пасады падстолія і пісара вялікага літоўскага. Заўчасна памёр ад сухотаў.

Аўтар твору «Theses politicae ex Aristotelis libris de republica» (Лёвен, 1627).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  2. 2,0 2,1 Krzysztof Mikołaj Sapieha // маёмасць

СпасылкіПравіць