Куколь звычайны
Куко́ль звычайны, куко́ль пасяўны[3], зязюлін лён[3] (Agrostemma githago) — від кветкавых раслін роду Куколь (Agrostemma) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).
Куколь звычайны | |||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне Правіць
Аднагадовая травяністая мякка апушаная расліна вышынёй 40—70 см. Сцябло прамастойнае, вузлаватае, крыху галінастае. Лісце супраціўнае, сядзячае, простае, суцэльнае, лінейнае або лінейна-ланцэтнае, з гладкім краем і завостранай верхавінкай. Кветкі буйныя, адзіночныя, цёмна-ружовага колеру, часам белыя. Чашачка трубчастая, з доўгімі зубцамі. Пялёсткаў — 5. Плод — каробачка яйцападобнай формы, якая раскрываецца 5 створкамі. Насенне буйное, бугрыстае, чорнага колеру.
Расліна ядавітая, мае гліказід гітагін.
Распаўсюджанне і экалогія Правіць
Расліна распаўсюджана ва ўмераных абласцях Еўропы і Азіі, у Паўночнай Афрыцы (Алжыр, Лівія, Марока, Туніс)[4]. Натуралізавалася на тэрыторыі Аўстраліі, Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі, Паўднёвай Афрыкі, на Канарскіх астравах[4].
Святлолюбівая расліна, мезатроф[5]. Расце на лугах, аблогах, пашах і агародах, у парках і садах, каля дарог.
Гаспадарчае значэнне Правіць
Лекавая і дэкаратыўная расліна. Засмечвае пасевы.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ а б Taxon: Agrostemma githago L. (англ.) // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
- ↑ Куколь обыкновенный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура Правіць
- Мазан І. П. Куколь // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз. — С. 100.
Спасылкі Правіць
- Agrostemma githago L. // ИАС «ООПТ России» (руск.)
- Куколь обыкновенный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)