Ларыса Мікалаеўна Горцава

Ларыса Мікалаеўна Го́рцава (нар. 15 верасня 1942, в. Луцыкоўка, Сумская вобласць, УССР) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка Беларусі (1997).

Ларыса Мікалаеўна Горцава
Дата нараджэння 15 верасня 1942(1942-09-15) (81 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёрка
Тэатр
Узнагароды
Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Скончыла ў 1963 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працуе ў Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача.

Творчасць правіць

Стварае разнапланавыя вобразы, у якіх выяўляецца драматызм, характарнасць, пластычнасць, музыкальнасць Сярод роляў: Марынка, Насця («Цудоўная дудка», «Несцерка» В. Вольскага), Аліна («Сіні снег» Я. Шабана), Маша («Чайка» А. Чэхава), Любка Шаўцова («Маладая гвардыя» паводле А. Фадзеева), Ніла Сніжко («Барабаншчыца» А. Салынскага), Кэт («Стваральніца цуду» У. Гібсана), Кошка («Кошчын дом» С. Маршака), Мальвіна («Палёт у краіну мрояў» М. Варфаламеева), Каралева («Сястра мая Русалачка» Л. Разумоўскай), Канстанс («Маленькі лорд Фаўнтлерой» М. Воранава паводле Ф. Бернет) і інш.

Літаратура правіць