Смалёўка вільчатая

(Пасля перасылкі з Ласкаўка)

Смалёўка вільчатая[3], Ласкаўка[4] (Siléne dichótoma) — від травяністых раслін, які адносіцца да роду Смалёўка (Silene) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).

Смалёўка вільчатая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Silene dichotoma Ehrh., 1792


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  20063
NCBI  39878
EOL  588673
GRIN  t:316831
IPNI  157226-1
TPL  kew-2488226

Распаўсюджаная пераважна ў Нечарназёмнай і Чарназёмнай зонах пустазельная расліна (антрапахор).

Батанічнае апісанне правіць

 
Кветка (выгляд з боку чашачкі)
 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Аднагадовая або двухгадовая расліна з патоўшчаным стрыжнёвым коранем, з 1-4 простымі да моцна разгалінаваных сцебламі 30—80 см вышынёй, з 6—8 вузламі.

Прыкаранёвае лісце часам сабранае ў аформленую разетку, хутка вяне. Сцябловае лісце супраціўнае, ніжняе — звужаныя ў кароткія хвосцікі, вузкаэліптычнае да яйкападобных, з вострай верхавінай, 3,5—9 см даўжынёй і 0,5—3 см шырынёй.

Кветкі адкрываюцца ноччу, духмяныя. Суквецце — дыхазій да 3,5 см даўжынёй, двойчы — тройчы разгалінаваны, з 15—50 сядзячых кветак. Ніжнія прыкветкі аблісцвеныя, лінейна-ланцэтныя, верхнія — плёнкавыя, вузкатрохвугольныя. Кветкі, як правіла, двухполыя. Чашачка бочкападобная або званочкавая, з 10 выступаючымі зялёнымі жылкамі, з багатымі жарсткаватымі адтапыранымі валасінкамі, 11—14 мм даўжынёй, з трохкутнымі зубцамі 1,5—3,5 мм даўжынёй. Вяночак белы 17—22 мм даўжынёй, пялёсткі з глыбока двураздзельным адгінам, з невялікімі лускавінкамі-прыдаткамі. Тычынкі высунутыя з трубкі, слупкоў тры.

Каробачка яйкападобнай формы, скурыстая, 12 × 6 мм, жоўта-карычневая, з карычнева-чырвоным да шэра-чорнага пупышкападобным насеннем 1,4—1,9 × 1—1,2 мм.

Распаўсюджанне правіць

Шырока распаўсюджаная ва Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропе расліна, якая часам заносіцца ў іншыя рэгіёны, у тым ліку ў Паўночную Амерыку. Пустазельная расліна па пашах і ў пасевах шматгадовых траў, травы і бабовых.

Таксанамія правіць

Silene dichotoma Ehrh., Naturk. 7: 144 (1792).

Сінонімы правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 122. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927

Літаратура правіць

Спасылкі правіць