Ластавіцкае
Ла́ставіцкае, Ластавец — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Бярозаўка (прыток Дзісны), за 4 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Глыбокае, каля вёскі Ластавічы.
Ластавіцкае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 1,12 км |
Шырыня | 0,2 км |
Плошча | 0,2 (0,17[1]) км² |
Даўжыня берагавой лініі | 2,5 км |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 7,25 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,2 (0,17[1]) км². Даўжыня 1,12 км, найбольшая шырыня 0,2 км, даўжыня берагавой лініі 2,5 км. Плошча вадазбору 7,25 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы вышынёй ад 10 да 29 м, стромкія. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пераважна высокія і пясчаныя. У возера ўпадаюць ручай. У паўночнай частцы выцякае ручай у возера Крывое.
У возеры водзяцца акунь, шчупак звычайны, лешч, плотка, джгір і іншыя віды рыб.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 144. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — С. 137. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 27. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Республика Беларусь. Витебская область. Глубокский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз. (руск.)
- Ліст карты N-35-32. Выданне 1980 года. (руск.)