Ла́ца Но́вамескі (славацк.: Laco Novomeský, сапраўднае імя Ладзіслаў Новамескі; 27 снежня 1904, Будапешт, Аўстра-Венгрыя — 4 верасня 1976, Браціслава) — славацкі паэт, грамадскі дзеяч. Народны пісьменнік Чэхаславакіі (1964).

Ладзіслаў (Лаца) Новамескі
славацк.: Laco Novomeský
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 27 снежня 1904(1904-12-27)[1][2][…]
Месца нараджэння Будапешт, Аўстра-Венгрыя
Дата смерці 4 верасня 1976(1976-09-04)[1][2][…] (71 год)
Месца смерці Браціслава
Грамадзянства Аўстра-ВенгрыяСцяг Чэхіі
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
Мова твораў славацкая
Грамадская дзейнасць
Партыя
Прэміі Дзяржаўная прэмія Славацкай сацыялістычнай рэспублікі
Дзяржаўная прэмія ЧССР імя Клемента Готвальда
Узнагароды
Герой Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспублікі
Герой Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспублікі
Кавалер ордэна Людавіта Штура 1 класа
Кавалер ордэна Людавіта Штура 1 класа
Ордэн Клемента Готвальда
Ордэн Клемента Готвальда
Ордэн Леніна
Ордэн Рэспублікі
Ордэн Рэспублікі
Ордэн Пераможнага лютага
Ордэн Пераможнага лютага
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Мемарыяльная дошка на будынку Акадэміі навук у Браціславе

Біяграфія правіць

Скончыў настаўніцкую семінарыю ў г. Модра. Вучыўся на філасофскім факультэце Браціслаўскага ўніверсітэта (1923?1925). З 1924 публікаваўся ў шэрагу левых часопісаў. У 1925 годзе ўступіў у шэрагі Камуністычнай партыі Чэхаславакіі. Актыўны ўдзельнік яе радыкальнага крыла. Вёў вялікую журналісцкую (у друкаваных органах КПЧ) і грамадска-палітычную працу.

З 1929 жыў у Празе. Друкаваўся ў чэшскіх і славацкіх камуністычных выданнях. Уваходзіў у круг чэхаславацкіх інтэлектуалаў. У 1934 годзе падпісаў антыфашысцкі маніфест. У 1937 заснаваў Клуб сяброў рэспубліканскай Іспаніі, якую наведаў неўзабаве пасля гэтага.

У 1938 годзе вярнуўся ў Славакію. Падчас Другой сусветнай вайны ў 1943 годзе быў у колькасці арганізатараў і членаў падпольнай Камуністычнай партыі Славакіі, у 1944 годзе ўдзельнічаў у Славацкім нацыянальным паўстанні.

У кастрычніку 1944 года ўваходзіў у склад дэлегацыі Славацкага нацыянальнага савета, якая пабыла ў Лондане, дзе вёў перамовы з кіраўніцтвам Чэхаславакіі ў выгнанні.

Пасля Другой сусветнай вайны Ладзіслаў Новамескі — выдатны славацкі палітык. У жніўні 1945 года быў абраны дэлегатам Нацыянальнага славацкага савета. У 1945 годзе стаў членам ЦК Камуністычнай партыі Славакіі, у 19451950 гадах — член ЦК Камуністычнай партыі Чэхаславакіі. Дэлегат партыйных з'ездаў КПЧ. У 1948 годзе пасля дзяржаўнага перавароту і прыходу камуністаў да ўлады зрабіў хуткую кар'еру.

З 1951 года кіраваў Маціцай славацкай.

У 1950 годзе быў абвінавачаны ў буржуазным нацыяналізме. Пазбавіўся ўсіх пасад. У 1951 быў арыштаваны. У красавіку 1954 года прысуджаны да 10 гадоў на судовым працэсе над дыверсійнай групай буржуазных нацыяналістаў у Славакіі (так званая «справа Густава Гусака»). Пазней ,калі адбыў палову пакарання, быў умоўна-датэрмінова вызвалены. Жыў у Празе пад наглядам паліцыі, не атрымаўшы дазволы вярнуцца ў Браціславу.

У 19631970 гадах працаваў дырэктарам Інстытута літаратуры Славацкай акадэміі навук у Браціславе. Толькі пасля рэабілітацыі ў снежні 1963 года смог ізноў публікаваць свае творы і паўторна ўступіў у камуністычную партыю. У маі 1963 года на канферэнцыі славацкіх пісьменнікаў ізноў урачыста прыняты ў члены Саюза пісьменнікаў.

У 19681971 гадах быў намеснікам старшыні і членам Нацыянальнага савета Славакіі. У 19681974 гадах старшыня Маціцы славацкія. З 1974 года — яе ганаровы старшыня.

Творчасць правіць

Пачынаў у рэчышчы пралетарскай паэзіі (зб. «Нядзеля», 1927). Аўтар зборнікаў лірыкі сацыяльна-псіхалагічнай («Адчыненыя вокны», 1935; «Адтуль» і «Добры дзень, вам», абодва 1964), антыфашысцкай («Святы за ваколіцай», 1939; «Забароненым алоўкам», 1946), паэм «Да горада 30 хвілін» і «Віла Тэрэза» (абедзве 1963), літаратуразнаўчых і публіцыстычных артыкулаў. Перакладаў з чэшскай, венгерскай і рускай моў.

Пераклады правіць

На беларускую мову асобныя яго вершы пераклалі А. Вялюгін, Н. Гілевіч, У. Караткевіч, П. Макаль.

Зноскі

  1. а б Laco Novomeský // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.

Літаратура правіць

Беларускія пераклады правіць

  • Галасы маіх сяброў. Мн., 1993;

Спасылкі правіць