Леанід Васілевіч Сарачынскі
Леанід Васілевіч Сарачы́нскі[1] (2 снежня 1937 — 20 кастрычніка 2020) — вучоны ў галіне земляробства і аховы раслін, доктар сельскагаспадарчых навук (1994), прафесар (2004).
Леанід Васілевіч Сарачынскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 снежня 1937 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 кастрычніка 2020 (82 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | земляробства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук (1994) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў вёсцы Блонь (сучасны аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі). У 1956 годзе скончыў Мар’інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум. Прайшоў службу ў Савецкай Арміі, працаваў на вытворчасці[2]. У 1960 годзе паступіў на агранамічны факультэт Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута[2]. У сувязі з адкрыццём у інстытуце факультэта аховы раслін у ліку 25 студэнтаў Л. В. Сарачынскі быў пераведзены на спецыяльнасць «Ахова раслін ад шкоднікаў і хвароб» і ў 1965 годзе скончыў вучобу разам з першым выпускам факультэта[2]. З 1965 па 1968 год працаваў у Брэсцкай дзяржаўнай інспекцыі па каранціну раслін, у 1968—1971 гадах праходзіў вучобу ў аспірантуры Беларускага навукова-даследчага інстытута земляробства. Кандыдацкую дысертацыю абараніў у 1973 годзе. З 1971 года працаваў у Беларускім навукова-даследчым інстытуце аховы раслін (сучасны Інстытут аховы раслін НАН Беларусі) навуковым супрацоўнікам. З 1976[1] года займаў пасаду загадчыка лабараторыі, у 1980—1998[3] гадах — намесніка дырэктара інстытута, пазней — вядучага навуковага супрацоўніка. У 1994 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Навуковыя асновы эфектыўнай аховы раслін у інтэнсіўным земляробстве»[3]. У 2004 годзе Л. В. Сарачынскаму прысвоена званне прафесара па спецыяльнасці «Аграномія»[3].
Навуковая і грамадская дзейнасцьПравіць
Аўтар больш за 170 навуковых прац, у тым ліку двух манаграфій, двух вучэбных дапаможнікаў для вышэйшых навучальных устаноў, пяці кніг. Л. В. Сарачынскаму належаць працы па ахове раслін ад шкоднікаў, хвароб і пустазелля пры інтэнсіўным земляробстве, на прысядзібных участках, у калектыўных садах і агародах. Займаўся пытаннямі маніторынгу і прагнозаў, эканамічных аспектаў і аптымізацыі аховы раслін у інтэнсіўным земляробстве і сучасных тэхналогіях вырошчвання сельскагаспадарчых культур. Быў членам Савета па абароне доктарскіх дысертацый пры Навукова-практычным цэнтры НАН Беларусі па земляробству і Савета па абароне кандыдацкіх дысертацый пры Інстытуце абароны раслін. Па ініцыятыве Л. В. Сарачынскага і пры яго ўдзеле з 1998 годзе пачаў выдавацца навукова-практычны часопіс «Ахова раслін» З 2003 года «Земляробства і ахова раслін»), галоўным рэдактарам якога ён з’яўляўся. З 2003 года Л. В. Сарачынскі уваходзіў у склад калектыва прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры абароны раслін Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэмі і кіраваў дыпломнымі праектамі, падрыхтоўкай магістарскіх дысертацый.
Сярод апублікаваных прац:
- Защита растений и урожай. — Мн., 1988;
- Вредители и болезни сада и огорода и меры борьбы с ними на дачных и приусадебных участках. — Мн., 1998 (разам з М. І. Пратасавым і В. В. балотнікавай).
Зноскі
- ↑ а б БелЭн, 2002
- ↑ а б в Сарачынскі Леанід Васільевіч // Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт
- ↑ а б в Страница Памяти. Сорочинский Леонид Васильевич (02.12.1937 — 20.10.2020) (руск.) // Часопіс «Земледелие и растениеводство»
ЛітаратураПравіць
- Сарачынскі Леанід Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 179. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
СпасылкіПравіць
- Сарачынскі Леанід Васільевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Сарачынскі Леанід Васільевіч // Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт
- Светлой памяти Леонида Васильевича Сорочинского посвящается Архівавана 8 жніўня 2021. (руск.) // Часопіс «Земледелие и растениеводство» № 6(133), 2020. — С. 60—61.
- Страница Памяти. Сорочинский Леонид Васильевич (02.12.1937 — 20.10.2020) (руск.) // Часопіс «Земледелие и растениеводство»
- Сорочинский Леонид Васильевич(род. 02.12.1937) (руск.) // Інстытут аховы раслін НАН Беларусі