Леў Міхайлавіч Крамарэўскі
Леў Міхайлавіч Крамарэўскі (27 ліпеня 1896, г. Харкаў, Украіна — 24 сакавіка 1976) — балетмайстар-харэограф, педагог-рэпетытар Вялікага тэатра СССР, артыст балета.
Леў Міхайлавіч Крамарэўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 ліпеня 1896 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 сакавіка 1976 (79 гадоў) |
Прафесія | балетмайстар |
Тэатр | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьТанцавальнаму мастацтву вучыўся прыватна ў балерыны Ю. Сядовай.
У 1930—1933 гадах балетмайстар Беларускай студыі оперы і балета. Запрасіў у студыю артыстаў з танцавальнай групы БДТ-1, навучэнцаў харэаграфічнага класа Беларускага музычнага тэхнікума, аматараў, падрыхтаваў з імі пастаноўку балета «Чырвоны мак» Р. Гліэра (1933), якая дала пачатак балетнаму рэпертуару Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. Працаваў балетмайстарам тэатра да 1937 года, паставіў таксама балет «Канёк-Гарбунок» Ц. Пуні. Ставіў танцы ў операх «Кармэн» Ж. Бiзэ, «Князь Ігар» А. Барадзіна, «Пікавая дама» П. Чайкоўскага і інш.
У 1930-я — 1940-я гады працаваў у тэатрах оперы і балета Сярэдняй Азіі. Працаваў у тэатрах оперы і балета Алма-Аты і Фрунзэ.
З’яўляецца стваральнікам балета ў Кіргізіі і першым харэографам і стваральнікам знакамітага балета «Чалпон», балета «Селькінчэк».
Заслужаны дзеяч мастацтваў Кіргізскай ССР.
Працаваў у мімічным ансамблі Вялікага тэатра ў Маскве.
Пахаваны на Увядзенскіх могілках.[1]
Зноскі
- ↑ КРАМАРЕВСКИЙ ЛЕВ МИХАЙЛОВИЧ на сайце «Кіно-Театр. Ру»
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Леў Міхайлавіч Крамарэўскі // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2002. — Т. 1. — 565 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0255-5.