Лотвічы
Ло́твічы[1] (трансліт.: Lotvičy, руск.: Лотвичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Палонкаўскага сельсавета. Размешчана за 27 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Палонка на лініі Баранавічы—Ваўкавыск, на р. Іса. Насельніцтва 405 жыхароў, 164 гаспадаркі (2005).
Вёска
Лотвічы
|
Гісторыя
правіцьВядомы па пісьмовых крыніцах з XVI ст. як вёска, з'яўляліся ўласнасцю Яновічаў, потым Санапоўскіх, Сяброўскіх. З канца XVI ст. — Радзівілаў.
Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У 1905 годзе ў Люшнеўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні. Побач з вёскай знаходзіўся маёнтак Лотвічы. У пачатку XX ст. тут адкрыта народнае вучылішча.
З 1921 года ў складзе Польшчы.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года да 17 лістапада 1959 года цэнтр Лотвіцкага сельсавета.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 27 вяскоўцаў.
Паводле перапісу у 1972 годзе дзейнічалі камбінат бытавога абслугоўвання, сталовая, 2 клубы, 2 бібліятэкі, фельчарска-акушэрскі пункт, 8-гадовая школа, аддзяленне сувязі, 2 магазіны. Да Лотвічаў далучаны суседнія вёскі Ляшкі (яна ж Любінаўка) і Сяркі (у 1970)[2].
Інфраструктура
правіцьДзейнічае саўгасная сядзіба, рамонтна-механічныя майстэрні, ветэрынарны пункт, Дом быту, базавая школа, бібліятэка, клуб, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, 2 магазіны.
Насельніцтва
правіць- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 405 жыхароў, 164 гаспадаркі.
Славутасці
правіць- брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у цэнтры вёскі.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Рашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 лістапада, 21 снежня 1970 г. і 21 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308).
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх