Луітпольд Баварскі

Луітпольд Карл Іосіф Вільгельм (ням.: Luitpold Karl Joseph Wilhelm; 12 сакавіка 1821, Вюрцбургская рэзідэнцыя — 12 снежня 1912, Мюнхен) — прынц-рэгент Баварыі з 10 чэрвеня 1886 года, трэці сын караля Людвіга I і брат караля Максіміліяна II, прадстаўнік дынастыі Вітэльсбахаў. Фактычна з’яўляўся кіраўніком Баварыі ў часы валадарства сыноў апошняга — Людвіга II і Ота I. Яго сын стаў апошнім каралём Баварыі — Людвігам III.

Луітпольд Баварскі
ням.: Luitpold von Bayern
Нараджэнне 12 сакавіка 1821(1821-03-12)[1][2][…]
Смерць 12 снежня 1912(1912-12-12)[1] (91 год)
Месца пахавання
Род Вітэльсбахі
Імя пры нараджэнні ням.: Luitpold Karl Joseph Wilhelm von Bayern
Бацька Людвіг I
Маці Тэрэза Саксонская-Хільдбургхаўзенская[d]
Жонка Archduchess Auguste Ferdinande of Austria[d][6]
Дзеці Людвіг III, Леапольд Баварскі, Princess Theresa of Bavaria[d] і Prince Arnulf of Bavaria[d]
Член у
Аўтограф Выява аўтографа
Званне генерал-фельдмаршал
Бітвы
Узнагароды
ордэн Падвязкі ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага кавалер Ордэна Святога Аляксандра Неўскага ордэн Святога Аляксандра Неўскага ордэн Залатога льва Насау ордэн Залатога Руна Knight Grand Cross of the Order of Saint Stephen of Hungary рыцар ордэна Залатога руна ордэн Чорнага арла кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна ордэн Святога Губерта Military Merit Order (Bavaria) ордэн Серафімаў ордэн Слана Order of the Most Holy Annunciation
Жалезны крыж
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Меркавалася, што Луітпольд і яго нашчадкі атрымаюць у спадчыну грэчаскі трон, які займаў яго брат Атон. Аднак грэчаскі закон патрабаваў ад прэтэндэнта на прастол пераходу ў праваслаўе, а Луітпольд не жадаў гэтага рабіць. У 1862 годзе Атон быў зрынуты. Ён завяшчаў свае правы на прастол брату, аднак Луітпольд ніколі не ўспамінаў пра гэта.

Луітпольд браў удзел у Франка-прускай вайне.

Рэгенцтва

правіць
 
Прынц-рэгент Луітпольд у дзень свайго 90-годдзя. 1911

У 1886 годзе Луітпольд стаў рэгентам свайго псіхічнахворага пляменніка Людвіга II і застаўся рэгентам і пасля смерці апошняга з прычыны душэўнай хваробы караля Ота I. Таямнічая смерць Людвіга II спрыяла з’яўленню чутак пра тое, што за гэтым стаіць Луітпольд, аднак дзякуючы сваім асабістым якасцям ён стаў адным з самых папулярных кіраўнікоў Баварыі. Адным з яго першых дзеянняў у новым статусе стала адкрыццё для публікі 1 жніўня 1886 года некалькіх палацаў Людвіга II.

Гады рэгенцтва Луітпольда былі адзначаны велізарнай мастацкай і культурнай актыўнасцю ў Баварыі, дзе яны вядомыя як ням.: «Prinzregentenjahre» ці ням.: «Prinzregentenzeit». Баварыя квітнела пры ліберальным урадзе, а Мюнхен ператварыўся ў культурны цэнтр Еўропы. Томас Ман у 1902 годзе напісаў пра гэты перыяд «Мюнхен, які ззяў» (лац.: Gladius Dei).

У гонар Луітпольда мноства вуліц у баварскіх гарадах называюцца Prinzregentenstraße або Luitpoldstraße. Яго імя носяць многія ўстановы культуры, уключаючы Prinzregententheater у Мюнхене і Luitpoldarena і Luitpoldhalle у Нюрнбергу. Існуе нават асобная кулінарная страва — «Торт прынц-рэгента» (ням.: Prinzregententorte) — шматслаёны пірог з вяршкамі і шакаладам, названы ў яго гонар.

Трэба заўважыць, што падчас рэгенцтва Луітпольда адносіны паміж баварцамі і прусакамі знаходзіліся на пункце замярзання антыкаталіцкай кампаніі «Культуркампф», якую праводзіў Бісмарк у Прусіі. Таксама Баварыю не зусім задавольвала стратэгічнае лідарства Прусіі ў імперыі.

Луітпольд пахаваны ў Мюнхене ў цэрквы тэацінцаў.

Сям’я

правіць

Луітпольд быў у шлюбе з эрцгерцагіняй Аўгустай Фердынандай Аўстрыйскай, другой дачкой вялікага герцага Тасканы Леапольда II. У мужоў нарадзілася чацвёра дзяцей:

У наш час главой дому Вітэльсбахаў з’яўляецца прапраўнук Луітпольда і праўнук Людвіга III Франц (з 1996 года).

Зноскі

  1. а б Luitpold // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Luitpold // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118729683 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118729683 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. Find a Grave — 1996. Праверана 30 ліпеня 2024.
  6. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі

правіць
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).