Любанскае вадасховішча

Лю́банскае — вадасховішча ў Беларусі, у Любанскім і Старадарожскім раёнах Мінскай вобласці на рацэ Арэса, 7 км у напрамку на поўнач ад горада Любань. Створана ў 1966 г. на месцы балотнага масіву ў мэтах рэгулявання рачнога сцёку і жыўлення вадой сажалак рыбакамбіната «Любань».

Любанскае
Каардынаты: 52°54′27,20″ пн. ш. 28°01′17,26″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Беларусь
Вышыня над узроўнем мора 140,7—141,6 м
Даўжыня 11,8 км
Шырыня 4,2 км
Плошча 22 км²
Аб'ём 0,0395 км³
Даўжыня берагавой лініі 38 км
Найбольшая глыбіня 6,3 м
Плошча вадазбору 850 км²
Упадаюць Арэса, Ёхна
Выцякаюць Арэса
Год напаўнення 1966
Любанскае (Мінская вобласць)
Любанскае
Любанскае

Плошча воднай паверхні 22 км². Даўжыня 11,8 км, найбольшая шырыня 4,2 км. Даўжыня берагавой лініі 38 км. Найбольшая глыбіня 6,3 м. Аб’ём вады 39,5 млн м³. Плошча вадазбору 850 км². Катлавіна вадасховішча — затоплены балотны масіў. Выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Берагавая лінія звілістая. Больш за 20 % берагоў вадасховішча — дамбы абвалавання. На левым беразе ў ніжняй частцы вадасховішча 2 мелкаводныя залівы. На вадасховішчы 5 астравоў агульнай плошчай 0,5 км². Дно выслана торфам, ілам, пяском. Сярэднегадавыя ваганні ўзроўню вады каля 80 см. Сярэдні шматгадовы сцёк 142 млн м³. Зарастае каля 20 % плошчы вадасховішча. На паўднёвым усходзе ўпадае ручай Ёхна.

У вадасховішчы водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, карась, карп, амур белы, плотка, гусцяра, лінь і інш.[1]

Каля вадасховішча паляўніча-рыбалоўныя базы «Любань» і «Дзікае возера»[1].

Зноскі

  1. а б Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 33, 52. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)

Літаратура

правіць
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 33, 52. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
  • Любанскае вадасховішча // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 441. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі

правіць