Людвіг Іаган Цік (ням.: Ludwig Johann Tieck; 31 мая 1773, Берлін — 28 красавіка 1853) — нямецкі пісьменнік, прадстаўнік іенскіх рамантыкаў.

Людвіг Цік
ням.: Johann Ludwig Tieck[1]
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні ням.: Johann Ludwig Tieck
Псеўданімы Peter Lebrecht[2], Gottlieb Färber[2] і Peter Leberecht[2]
Дата нараджэння 31 мая 1773(1773-05-31)[3][4][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 красавіка 1853(1853-04-28)[3][4][…] (79 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Johann Ludwig Tieck[d]
Жонка Amalie Tieck[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, перакладчык, драматург, літаратурны крытык, раманіст, збіральнік народных казак, выдавец
Кірунак рамантызм, нямецкі рамантызм і літаратура рамантызму[d]
Мова твораў нямецкая
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна Ордэн за заслугі ў мастацтве і навуцы
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адукацыя правіць

Вучыўся ва універсітэтах Гале, Эрлангена, Гётынгена (1792—95).

Творчасць правіць

У сентыменталісцкім рамане «Гісторыя спадара Уільяма Ловеля» (1795—96) і інш. адчувальныя ўплывы літаратуры «Буры і націску», англійскага гатычнага рамана. Рамантычны перыяд яго творчасці прадстаўлены «Народнымі казкамі, выдадзенымі Петэрам Лебрэхтам» (т. 1—3, 1797), у якіх выступіў як знаўца чалавечай душы, майстар рамантычнай іроніі. У цэнтры «рамана выхавання» «Вандраванні Франца Штэрнбальда» (1798) праблемы самавызначэння мастака, стасункаў мастацтва і грамадства. У камедыях-казках «Кот у ботах», «Сіняя барада» (абедзве 1797), «Свет навыварат» (1799) і інш. вострая сатыра на феадальныя парадкі, на рамантызм з яго прэтэнзіяй на пераадоленне высокай паэзіяй грубай прозы жыцця. Аўтар зборнікаў «Рамантычныя паэмы» (т. 1—2, 1799—1800), гістарычных аповесцей «Мяцеж у Севенах» (1826) і «Малады сталяр» (1836), рамана «Віторыя Акарамбона» (1840) і інш.

Зноскі

  1. Литературная энциклопедияКоммунистическая академия, Большая российская энциклопедия, Художественная литература, 1929.
  2. а б в Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
  3. а б в Tieck, Johann Ludwig // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 26. — P. 962.
  4. а б в Bernhardi W. Tieck, Ludwig // Allgemeine Deutsche BiographieL: 1894. — Т. 38. — S. 251–276.
  5. Веселовский Ю. А. Тик, Людвиг // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1901. — Т. XXXIII. — С. 170–171.
  6. Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962.

Літаратура правіць