Люхава
Люхава — возера ў Полацкім раёне Віцебскай воласці Беларусі у басейне ракі Заходняя Дзвіна, за 10 км у напрамку на паўночны захад ад Полацка, у межах горада Наваполацк.
Люхава | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 132,8[1] м |
Даўжыня | 1,69 км |
Шырыня | 0,33 км |
Плошча | 0,43[2] км² |
Аб’ём | 0,00207 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 4,78 км |
Найбольшая глыбіня | 20,7 м |
Сярэдняя глыбіня | 4,8[2] м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 4,78 км² |
Упадаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,43[2][3] км². Даўжыня 1,68 км., найбольшая шырыня 0,33 км. Даўжыня берагавой лініі 4,78 км. Найбольшая глыбіня 20,7 м, сярэдняя — 4,8 м. Аб’ём вады ў возеры 2,07 млн м³. Плошча вадазбору 4,78 км².
Катлавіна Люхава значна выцягнутая і мае серпападобную форму. Схілы катлавіны вышынёй 3—5 м. Берагавая лінія звілістая, утварае вялікую колькасць заліваў. Берагі нізкія, у паўночнай частцы забалочаныя. Падводная частка катлавіны складаецца з паўночнага мелкаводнага (глыбіня да 4,5 м) і паўднёвага (20,7 м) плёсаў, злучаных пралівам глыбінёй 3 м. Ложа да глыбіні 2 м выслана пяском, глыбей — сапрапелем. Возера зарастае слаба. Возера Люхава бяссцёкавае. У паўднёва-заходняй частцы звязана з сеткай меліярацыйных каналаў. У паўночна-заходняй частцы ў Люхава ўпадае ручай.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, плотка, краснапёрка, карась, укляя і інш.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-22. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1986 г.
- ↑ а б в Морфометрические параметры озер Витебской области Архівавана 6 сакавіка 2016.
- ↑ БелЭн 1999.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 413. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 20. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)
Спасылкі
правіць- Блакітная кніга Беларусі — Мн.: БелЭн, 1994. // Белорусский Посейдон Архівавана 31 жніўня 2013.
- Валерий Иванов-Смоленский Всё озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2. (руск.)
- Морфометрические параметры озер Витебской области Архівавана 6 сакавіка 2016.