Цэтрарыя ісландская

від лішайнікаў
(Пасля перасылкі з Лішай ісландскі)

Цэтрарыя ісландская, Ісландскі мох, Лішай ісландскі[1] (Cetraria islandica) — від лішайнікаў, якія растуць у Еўропе, Азіі, Афрыцы і Аўстраліі.

Цэтрарыя ісландская
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cetraria islandica (L.) Ach., 1803

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  190618
NCBI  78064
EOL  2858645
MB  382416

Распаўсюджванне і экалогія правіць

Цэтрарыя ісландская — характэрны прадстаўнік паглебавых лішайнікаў хваёвых лясоў, верасавішчаў, балот, тундры і лесатундры. Расце прама на глебе або на кары старых пнёў. Аддае перавагу пясчаным незацененым месцам, дзе часам утварае амаль чыстыя зараснікі. Развіваецца толькі ва ўмовах чыстага паветра.

Біялагічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887.
A, B — расліна; 1 — лопасць слаявіны з пладовым целам тыпу апатэцыя; 2 — край слаявіны з вейчыкамі, якія нясуць пікнідзіі; 3 — асобны вейчык з пікнідзіяй, якая рассейвае пікнаканідзіі; 4 — тое ж у падоўжным разрэзе; 5 — лопасць слаявіны з апатэцыям ў папярочным разрэзе; 6 — зрэз праз лопасць слаявіны і апатэцый, пры вялікім павелічэнні

Яго слаявіна вонкава падобна на друзлую дзярнінку вышынёй да 10-15 см. Яна ўтворана плоскімі, месцамі жалабкова згорнутымі, лопасцямі. Ніжняя паверхня афарбавана святлей, яна светла-карычневая, амаль да белага, са шматлікімі белымі плямкамі і разрывамі кары, якія служаць для пранікнення паветра.

Лопасці няправільна-стужкападобныя, скурыста-храшчавыя, вузкія, плоскія, з кароткімі цёмнымі вейчыкамі. У залежнасці ад асвятлення паверхня гэтых лопасцей карычневая або зеленавата-карычневая, бліскучая. Краі лопасцяў злёгку загнутыя ўверх.

Пладовыя целы ўтвараюцца на канцах пашыраных лопасцей: талеркападобнай формы, карычневага колеру, плоскія або злёгку ўвагнутыя, 1,5 см у дыяметры, са злёгку зубчастым краем.

Раслінная сыравіна правіць

Нарыхтоўка сыравіны правіць

Слаявіны збіраюць улетку, адрываюць ад субстрату, чысцяць ад расліннага смецця і высушваюць на адкрытым паветры або на сонцы, аднак, больш надзейная сушка ў сушылках з добрай вентыляцыяй.

Хімічны склад правіць

Слаявіны цэтрарыі ісландскай утрымліваюць да 70-80 % вугляводаў, галоўным чынам ліхенін (пры гідролізе дае глюкозу, раствараецца ў гарачай вадзе, ад ёду не сінее) і ізаліхенін (раствараецца ў халоднай вадзе, ад ёду сінее), а таксама цукры (глюкозу і галактозу), 0,5-3 % бялкоў, 1-2 % тлушчаў, 1 % воску, каля 3 % камедзі, каля 3 % пігментаў і ад 3 да 5 % лішайнікавых кіслот (уснінавай, проталіхестэрынавай, ліхестэрынавай, фумарпротацэнтраравай і некаторых іншых). Менавіта кіслоты надаюць лішайніку горкі смак і абумоўліваюць яго танізавальную і антыбіятычную ўласцівасці[2].

Фармакалагічныя ўласцівасці правіць

Прэпараты цэтрарыі ісландскай валодаюць антысептычнымі ўласцівасцямі: у медыцыне выкарыстоўваюць натрыевую соль уснінавай кіслаты (натрыю уснінат), які валодае антыбактэрыяльнымі ўласцівасцямі[3]. Паказана, што проталіхестэрынавая і ліхестэрынавая кіслоты праяўляюць высокую антымікробную актыўнасць у дачыненні да стафілакокаў, стрэптакокаў і некаторых іншых мікраарганізмаў. Уснінат натрыю ўжываюць вонкава пры лячэнні інфікаваных ран, трафічных язваў, апёкаў[3][4].

Значэнне і ўжыванне правіць

З гэтага лішайніку рыхтуюць адвары для лячэння катараў і прастуды, студні супраць дыярэй. Яго таксама ўжываюць як узбуджальную апетыт горыч. Як народны сродак цэтрарыю ісландскую ўжываюць і пры лячэнні туберкулёзу[2].

Цэтрарыя ісландская паказана для лячэння знясіленых хворых. Ужываецца ў выглядзе адвару. У сувязі з тым, што яна змяшчае крухмал (пры растварэнні утварае халадцападобную масу), а таксама антыбіётык — уснінавую кіслату, яе ўжываюць пры запаленнях страўнікава-кішачнага тракту[2].

Ёй сілкуюцца не толькі алені, але і жыхары паўночных краін[5]. Перш чым прымаць лішайнік у ежу, неабходна выдаліць з яго горкія рэчывы. Для гэтага яго вымочваюць у вадзе з содай або поташам на працягу сутак. На 1 ліст вады кладуць 5 грамаў соды або поташу. Калі соды няма, яе можа замяніць шчолаччу, якая вырабляецца з попелу. Шчолач атрымліваюць, раствараючы 50 грамаў попелу у 1 літры вады. Для вымочвання 1 кг моху неабходна 8 літраў шчолачы, разведзенай на 16 літраў вады[5].

Мох, вымачаны на працягу сутак у растворы соды або шчолачы, прамываюць у вадзе і пакідаюць стаяць яшчэ суткі залітым чыстай вадой. Затым расліну высушваюць і здрабняюць у муку, якую дадаюць да жытняй мукі пры выпечцы хлеба[5].

Здробнены лішайнік, кіпячоны на працягу адной-двух гадзін, зварыўшыся, ператвараецца ў халадцападобную масу са слабым грыбным пахам. Калі такую ​​масу працадзіць, то можна атрымаць «халадзец» або «жэле». Развараны лішайнік цалкам замяняе жэлацін, толькі ён непразрысты[5].

У Швецыі з крухмалу моху атрымліваюць патаку, цукар і спірт[5].

Цэтрарыю ісландскую збіраюць круглы год. Узімку яго выкопваюць з-пад снегу[5].

Зноскі

  1. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
  2. а б в Цетрария исландская, исландский мох // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 52-54. — 592 с. — 120 000 экз.
  3. а б Блинова К. Ф. и др. Ботанико-фармакогностический словарь : Справоч. пособие / Под. ред. К. Ф. Блиновой, Г. П. Яковлева. — М.: Высш. шк., 1990. — С. 254. — ISBN 5-06-000085-0. Архівавана 8 верасня 2013.
  4. Гаммерман, А.Ф.  (руск.); Шупинская, М. Д.; Яценко-Хмелевский, А. А. Растения-целители. Лекарственные растения нашей Родины. — М.: Высшая школа, 1963. — 424 с.
  5. а б в г д е Верзилин Николай Михайлович // «По следам Робинзона», «Сады и парки мира» — Ленинград, 1964, — 574 с. Формат 84Х108 1/16 Уч.-изд. л. 39,98 + 16 вклеек = 43,39 Тираж 50 000 екз.

Літаратура правіць

  • Пастушенков Л. В. Лекарственные растения. — СПб.: Лениздат, 1990. — С. 351. — 800 000 экз. — ISBN 5-289-01148-X, ББК 633.8.
  • Жизнь растений. В 6-ти т. Т. 3. Водоросли и лишайники / Под ред. А. Л. Тахтаджяна. — М.: Просвещение, 1981

Спасылкі правіць