Леанід Рыгоравіч Давідзенка

беларускі скульптар
(Пасля перасылкі з Л. Давідзенка)

Леанід Рыгоравіч Давідзенка (9 мая 1941, Мінск28 кастрычніка 2002, Мінск) — беларускі скульптар, жывапісец, графік, педагог.

Леанід Рыгоравіч Давідзенка
Фатаграфія
Дата нараджэння 9 мая 1941(1941-05-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 кастрычніка 2002(2002-10-28) (61 год)
Месца смерці
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці скульптар, мастак
Месца працы
Вучоба
Вядомыя працы рэльеф «Ураджай» (1967)
«Юнак з вавёркай»
«Маці з сынам»
фантан «Лета» (Праспект Пераможцаў, Мінск)
«Чорная панна Нясвіжа"
«Любава» (Цэнтральны парк Кішынёва)
Уплыў Сяргей Каткоў
Генадзь Мурамцаў
Андрэй Бембель
Анатоль Анікейчык
Уплыў на Аляксандр Фінскі
Сяргей Бандарэнка
Уладзімір Слабодчыкаў
Канстанцін Селіханаў
Максім Пятруль
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы


Біяграфія правіць

Першыя мастацкія навыкі атрымаў у студыі выяўленчага мастацтва мінскага «Дома піянераў» у вядомага беларускага мастака і выкладчыка Сяргея Пятровіча Каткова. У 1959 годзе паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча. Вучыўся ў выкладчыка Г. І. Мурамцава. У 1962 годзе, не скончыўшы вучылішча, паспяхова здаў уступныя экзамены ў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, дзе яго настаўнікамі былі вядомыя беларускія скульптары Андрэй Бембель і Анатоль Анікейчык. У 1967 годзе пад кіраўніцтвам Андрэя Бембеля Леанід Давідзенка выканаў дыпломную працу — рэльеф па дрэве «Ураджай». З 1968 года стаў выкладаць у скульптурным аддзяленні Рэспубліканскай школы-інтэрната па выяўленчаму мастацтву і музыцы імя І. В. Ахрэмчыка. Унёс вялікі педагагічны ўклад у развіццё беларускай скульптурнай школы. З 1968 года пачаў удзельнічаць у рэспубліканскіх і ўсесаюзных мастацкіх выставах. У 1979 годзе скульптура «Юнак з вавёркай» экспанавалася на выставе ў Лондане. Вучнямі Леаніда Давідзенкі з'яўляюцца беларускія скульптары Аляксандр Іванавіч Козел, Аляксандр Фінскі, Уладзімір Слабодчыкаў, Максім Пятруль, Аляксандр Шапо, Іван Арцімовіч, Максім Шняк, Арцём Мядзведеў[1].

Творы правіць

 
Скульптура «Лета» ля фантана на праспекце Пераможцаў у Мінску

Творы Леаніда Давідзенкі знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі (Масква) і ў Рускім музеі (Санкт-Пецярбург)[2].

Памяць правіць

З 15 студзеня па 2 лютага 2013 года ў мінскім Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва праводзілася выстаўка «Сугучнасць драўлянай скульптуры», прысвечаная памяці скульптара Леаніда Давідзенкі[3].

Зноскі

Спасылкі правіць