Леанід Яўсеевіч Дзягілеў

(Пасля перасылкі з Л. Я. Дзягілеў)

Леанід Яўсеевіч Дзягілеў (10 верасня 1940, Сасноўка, Віцебская вобласць) — беларускі мастак-графік, педагог Вышэйшай школы, мастацтвазнаўца, экспадызайнер. Аўтар артыкулаў па праблемах сінтэзу мастацтваў у архітэктуры, метадычных прац па мастацкай адукацыі.

Леанід Яўсеевіч Дзягілеў
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні руск.: Леонид Евсеевич Дягилев
Дата нараджэння 10 верасня 1940(1940-09-10) (83 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Вучоба
Уплыў Валянцін Дзежыц
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Член Беларускага саюза мастакоў, Беларускага Саюза дызайнераў i Міжнароднай асацыяцыі дызайнераў, Беларускага Саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў, саветнік Беларускай акадэміі архітэктуры. Жыве і працуе ў Мінску.

Біяграфія правіць

У 1958 годзе скончыў Віцебскае мастацка-графічнае педагагічнае вучылішча, дзе яго настаўнікам быў вядомы беларускі мастак Валянцін Дзежыц. Займаўся праектаваннем інтэр’ераў, афармленнем Мемарыяльнага музея Міная Шмырова, Дома культуры ў Расонах.

Пасля службы ў Савецкай Арміі паступіў вучыцца ў Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя В. Мухінай, дзе паглыбіў веды па інтэр’еры і абсталяванні ў настаўніка Васіля Пятрова. У 1982 годзе скончыў аспірантуру пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі па спецыяльнасці «Гісторыя мастацтваў», якая і стала яго асноўнай спецыялізацыяй. З 1984 года выкладаў у Беларускам дзяржаўнам тэатральна-мастацкам інстытуце — быў прарэктарам па навуковай працы, прафесарам кафедры, дацэнтам.

Узначальвае кафедру дызайна ў Інстытуце сучасных ведаў імя А. М. Шырокава, дзе навучаюцца студэнты па двух кірунках: дызайн прадметна-прасторавага асяроддзя і дызайн віртуальнага асяроддзя. Вучнямі Леаніда Дзягілева з’яўляюцца многія вядучыя мастакі і дызайнеры Беларусі.

Намаганнямі Леаніда Дзягілева у Беларусі была пашырана сетка сярэдніх мастацкіх вучэбных устаноў у кожнай галіне, створана Мінская гімназія-каледж мастацтваў на базе сярэдняй школы з мастацкім ухілам. Працуючы дырэктарам Дырэкцыі мастацкіх выставак Міністэрства культуры Беларусі, арганізаваў звыш сотні перасоўных выставак беларускіх мастакоў. На аснове фондаў жывапісных, скульптурных, графічных работ і твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва быў створаны Музей сучаснага выяўленчага мастацтва.

Творчасць правіць

Працуе ў графіцы, у тэхніцы акварэлі. У 1985 годзе для рэспубліканскай выстаўкі, прысвечанай спорту напісаў партрэт «Чэмпіён Мікалай Грабнёў». Па выніках падарожжаў з’явіўся цыкл «Па Цюмені», дзе адлюстраваны жыццё і быт жыхароў Заходняй Сібіры. Напісаныя мастаком партрэты хантаў, якія адпачываюць у юртах, прывабліваюць сваёй арыгінальнасцю, непаўторнасцю выканання, рытмічнай пабудовай і фарбамі.

Дукаваныя працы правіць

Падручнік «Проектирование интерьеров индивидуального жилого дома : учебное пособие для вузов» / Л. Е. Дягилев, В. Ф. Очайкин. — Минск : Современные знания, 2008. — 107 с. — ISBN 978-985-6885-10-8.

Галерэя правіць

Зноскі

Спасылкі правіць