Максім Андрэевіч Грачыха

беларускі футбаліст

Максім Грачыха (нар. 10 чэрвеня 1993, Віцебск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Ніва» з Доўбізны.

Футбол
Максім Грачыха
Поўнае імя Максім Андрэевіч Грачыха
Нарадзіўся 10 чэрвеня 1993(1993-06-10)[1] (31 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 175 см
Вага 70 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Ніва (Доўбізна)
Нумар 77
Маладзёжныя клубы
Беларусь РДВАР (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2015 Беларусь Віцебск 49 (2)
2015   Беларусь Слонім 14 (3)
2016 Беларусь Орша 25 (3)
2017 Беларусь Тарпеда (Мінск) 27 (2)
2018 Беларусь Прамень (Мінск) 1 (0)
2018—2019 Беларусь Орша 34 (3)
2020—2024 Беларусь Хваля (Пінск) 126 (17)
2024— Беларусь Ніва (Доўбізна)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 12 жніўня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 28 лістапада 2015

Клубная кар’ера

правіць

З 2010 года выступаў за дубль «Віцебска». Пасля вылету «Віцебска» з Вышэйшай лігі па выніках сезона 2011 апынуўся ў асноўным складзе каманды. У 2012—2013 гадах звычайна толькі выхадзіў на замену, а ў першай палове 2014 года ўжо трывала з’яўляўся ў стартавым складзе віцебскага клуба.

Максім застаўся ў «Віцебску» і пасля выхаду ў Вышэйшую лігу па выніках сезона 2014. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 3 мая 2015, выйшаўшы на замену ў матчы супраць брэсцкага «Дынама» (2:3). Аднак, у мацнейшым дывізіёне замацавацца не здолеў, усяго толькі 6 разоў з’явіўшыся на полі пасля выхаду на замену. У пачатку жніўня 2015 года была дасягнута дамоўленасць аб пераходзе футбаліста ў «Слонім» на правах арэнды[3].

У студзені 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Віцебск»[4]. У лютым праходзіў прагляд у «Нафтане», але беспаспяхова[5]. У выніку, папоўніў склад «Оршы»[6], дзе замацаваўся ў аснове.

У студзені 2017 года падпісаў трохгадовы кантракт з мінскім «Тарпеда»[7]. У першай палове сезона 2017 гуляў у стартавым складзе, пазней стаў у асноўным выхадзіць на замену. У сакавіку 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў «Тарпеда»[8]. Неўзабаве стаў трэніравацца са сталічным «Промнем» і ў красавіку быў заяўлены за клуб на чэмпіянат Беларусі[9]. Выступаў у асноўным за дубль «Промня», у галоўнай камандзе толькі аднойчы выйшаў на поле, і ўжо ў чэрвені 2018 года пакінуў каманду. У жніўні 2018 года зноў далучыўся да «Оршы», дзе стаў асноўным іграком, толькі ў другой палове 2019 года часцей выхадзіў на замену.

У сакавіку 2020 года далучыўся да пінскай «Хвалі»[10], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У лютым 2021 года падоўжыў кантракт з клубам[11]. У сезоне 2021 пераважна выхадзіў на замену, толькі з кастрычніка стаў трывала гуляць у аснове. У студзені 2022 года яшчэ на год падоўжыў пагадненне з «Хваляй»[12]. У 2022 годзе рэгулярна гуляў у стартавым складзе каманды.

У сакавіку 2023 года падоўжыў кантракт з клубам да канца сезона 2023[13]. У снежні 2023 года зноў падоўжыў пагадненне з «Хваляй»[14]. У жніўні 2024 года пакінуў пінскі клуб[15] і далучыўся да «Нівы»[16].

Статыстыка выступленняў

правіць
Сезон Дывізіён Клуб Матчы Галы
2010 дубль Віцебск 27 2
2011 дубль Віцебск 27 7
2012 Д2 Віцебск 14 0
2013 Д2 Віцебск 10 1
2014 Д2 Віцебск 19 1
2015 (1) Д1 Віцебск 6 0
2015 (2) Д2 Слонім 14 3
2016 Д2 Орша 25 3
2017 Д2 Тарпеда 27 2
2018 (1) Д1 Прамень 1 0
2018 (2) Д2 Орша 11 2
2019 Д2 Орша 23 1
2020 Д2 Хваля 24 1
2021 Д2 Хваля 30 2
2022 Д2 Хваля 24 2
2023 Д2 Хваля 32 8
2024 (1) Д2 Хваля 16 4

Крыніцы

правіць
  1. Maksim Grechikha // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б http://fcvolna-pinsk.by/player/maksim-grechiha/
  3. "Слоним" взял в аренду у "Витебска" Максима Гречиху (руск.). football.by (4 жніўня 2015). Праверана 5 снежня 2023.
  4. Павленко, Коробка, Кравченко и еще четыре футболиста покидают "Витебск" (руск.). football.by (16 студзеня 2016). Праверана 5 снежня 2023.
  5. Малийский форвард Майга прибыл на просмотр в «Нафтан» (руск.). by.tribuna.com (9 лютага 2016). Праверана 5 снежня 2023.
  6. Гигевич, Ходневич и еще пять игроков пополнили состав "Орши" (руск.). football.by (15 красавіка 2016). Праверана 5 снежня 2023.
  7. Полузащитник Гречиха подписал трехлетний контракт с минским «Торпедо» (руск.). by.tribuna.com (7 лютага 2017). Праверана 5 снежня 2023.
  8. Минское "Торпедо" рассталось с Гречихо (руск.). football.by (19 сакавіка 2018). Праверана 5 снежня 2023.
  9. Резервисты добились разгромной победы (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт мінскага «Промня» (12 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 18 чэрвеня 2018.
  10. Гречиха и Алексиян подписали контракты с «Волной» (руск.). by.tribuna.com (30 сакавіка 2020). Праверана 5 снежня 2023.
  11. Максим Гречиха: и дальше с «Волной» (руск.). Афіцыйны сайт пінскай «Хвалі» (5 лютага 2021). Праверана 5 снежня 2023.
  12. Максим Гречиха продолжит выступать за «Волну» (руск.). Афіцыйны сайт пінскай «Хвалі» (27 студзеня 2022). Праверана 5 снежня 2023.
  13. Максим Гречиха продлил контракт с «Волной» (руск.). Афіцыйны сайт пінскай «Хвалі» (2 сакавіка 2023). Праверана 5 снежня 2023.
  14. "Волна" продлила контракты с лучшим бомбардиром и еще пятью игроками, а также рассталась с двумя футболистами (руск.). football.by (5 снежня 2023). Праверана 5 снежня 2023.
  15. Гречиха, Раджабов и еще трое игроков покинули "Волну" (руск.). football.by (7 жніўня 2024). Праверана 8 жніўня 2024.
  16. Максим Гречиха — новобранец "Нивы" (руск.). football.by (8 жніўня 2024). Праверана 12 жніўня 2024.