Максім Віталевіч Паўлавец

беларускі футбаліст

Максім Паўлавец (нар. 8 жніўня 1996, Пінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Максім Паўлавец
Поўнае імя Максім Віталевіч Паўлавец
Нарадзіўся 8 жніўня 1996(1996-08-08)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 172 см
Вага 64 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2013 Беларусь Хваля (Пінск) 3 (0)
2013 Беларусь Смалявічы-СТІ 6 (0)
2014—2018 Беларусь Славія (Мазыр) 52 (0)
2018   Беларусь Хваля (Пінск) 24 (0)
2020 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 25 (0)
2021 Беларусь Хваля (Пінск) 30 (0)
2022—2023 Беларусь Крумкачы (Мінск) 44 (4)
Нацыянальная зборная[* 2]
2017 Беларусь Беларусь (да 21) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 жніўня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 17 лістапада 2017

Клубная кар’ера

правіць

Пачынаў кар’еру ў пінскай «Хвалі», а ўлетку 2013 года перайшоў у клуб «Смалявічы-СТІ». У пачатку 2014 года ўслед за галоўным трэнерам Юрыем Пунтусам перабраўся ў мазырскую «Славію», дзе стаў рэгулярна з’яўляцца на полі, выходзячы на замену, і дапамог клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу.

Сезон 2015 распачаў у дублі мазыран. 10 жніўня 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, правёўшы ўвесь матч супраць «Шахцёра» (1:6). Усяго ў сезоне 2015 сем разоў з’явіўся на полі ў Вышэйшай лізе. У сезоне 2016 стаў часцей з’яўляцца ў асноўнай камандзе, звычайна выходзячы на замену. Сезон 2017 пачынаў як ігрок ратацыі, а ўлетку замацаваўся ў стартавым складзе мазыран.

У лютым 2018 года пачаў трэніравацца разам з пінскай «Хваляй» і ў выніку перайшоў у родны клуб на правах арэнды[3]. У сезоне 2018 рэгулярна з’яўляўся ў стартавым складзе пінчукоў. У студзені 2019 года стала вядома, што паўабаронца перарве футбольную кар’еру з-за службы ў арміі[4].

У красавіку 2020 года стаў іграком мікашэвіцкага «Граніта»[5], дзе быў іграком стартавага складу. У студзені 2021 года стаў трэніравацца з пінскай «Хваляй» і ў лютым падпісаў кантракт[6]. Пачынаў сезон 2021 у стартавым складзе каманды, са жніўня стаў часцей выхадзіць на замену. У лютым 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[7].

У красавіку 2022 года папоўніў склад «Крумкачоў»[8]. У красавіку 2023 года падоўжыў кантракт з клубам[9]. Пакінуў каманду па заканчэнні сезона 2023.

Міжнародная кар’ера

правіць

26 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы першы тайм таварыскага матча супраць Латвіі (3:4) і адзначыўшыся галявой перадачай.

Статыстыка выступленняў

правіць
Сезон Дывізіён Клуб Матчы Галы
2013 (1) Д2 Хваля 3 0
2013 (2) Д2 Смалявічы-СТІ 6 0
2014 Д2 Славія 14 0
2015 Д1 Славія 7 0
2016 Д1 Славія 12 0
2017 Д1 Славія 19 0
2018 Д2 Хваля 24 0
2020 Д2 Граніт 25 0
2021 Д2 Хваля 30 0
2022 Д3 Крумкачы 22 4
2023 Д3 Крумкачы 22 0

Крыніцы

правіць
  1. Maksim Pavlovets // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.pressball.by/footballstat/maksim_pavlovets/
  3. В "Волне" пополнение (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт пінскай «Хвалі» (19 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2019.
  4. Три игрока продлили контракты с "Волной", Курган покинул команду (руск.). football.by (9 студзеня 2019). Праверана 8 жніўня 2024.
  5. Ряды команды пополнили четыре игрока (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт мікашэвіцкага «Граніта» (3 красавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2020.
  6. Гусев и Павловец подписали соглашения с "Волной", Демков покинул команду (руск.). football.by (11 лютага 2021). Праверана 8 жніўня 2024.
  7. Виталий Рушницкий и Максим Павловец покинули "Волну" (руск.). football.by (4 лютага 2022). Праверана 8 жніўня 2024.
  8. Максим Павловец – игрок «Крумкачоў» (руск.). Афіцыйны сайт «Крумкачоў» (14 красавіка 2022). Праверана 8 жніўня 2024.
  9. "Крумкачы" объявили о продлении контрактов с двумя футболистами (руск.). football.by (19 красавіка 2023). Праверана 8 жніўня 2024.