Максім Віталевіч Паўлавец
Максім Паўлавец (нар. 8 жніўня 1996, Пінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Крумкачы».
Поўнае імя | Максім Віталевіч Паўлавец | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
8 жніўня 1996[1] (27 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Рост | 172 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 64 кг[2] | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Нумар | 96 | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера правіць
Пачынаў кар’еру ў пінскай «Хвалі», а ўлетку 2013 года перайшоў у клуб «Смалявічы-СТІ». У пачатку 2014 года ўслед за галоўным трэнерам Юрыем Пунтусам перабраўся ў мазырскую «Славію», дзе стаў трывала з’яўляцца на полі, выходзячы на замену, і дапамог клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу.
Сезон 2015 распачаў у дублі мазыран. 10 жніўня 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, правёўшы ўвесь матч супраць «Шахцёра» (1:6). Усяго ў сезоне 2015 сем разоў з’явіўся на полі ў Вышэйшай лізе. У сезоне 2016 стаў часцей з’яўляцца ў асноўнай камандзе, звычайна выходзячы на замену. Сезон 2017 пачынаў як ігрок ратацыі, а ўлетку замацаваўся ў стартавым складзе мазыран.
У лютым 2018 года пачаў трэніравацца разам з пінскай «Хваляй» і ў выніку перайшоў у родны клуб на правах арэнды[3]. У сезоне 2018 трывала з’яўляўся ў стартавым складзе пінчукоў. У студзені 2019 года стала вядома, што паўабаронца перарве футбольную кар’еру з-за службы ў арміі[4].
У красавіку 2020 года стаў іграком мікашэвіцкага «Граніта»[5], дзе быў трывалым іграком стартавага складу. У студзені 2021 года стаў трэніравацца з пінскай «Хваляй» і ў лютым падпісаў кантракт[6]. Пачынаў сезон 2021 у стартавым складзе каманды, са жніўня стаў часцей выхадзіць на замену. У лютым 2022 года па заканчэнні кантракт пакінуў клуб[7].
У красавіку 2022 года папоўніў склад «Крумкачоў»[8]. У красавіку 2023 года падоўжыў кантракт з клубам[9].
Міжнародная кар’ера правіць
26 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы першы тайм таварыскага матча супраць Латвіі (3:4) і адзначыўшыся галявой перадачай.
Статыстыка выступленняў правіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2013 (1) | Д2 | Хваля | 3 | 0 | |
2013 (2) | Д2 | Смалявічы-СТІ | 6 | 0 | |
2014 | Д2 | Славія | 14 | 0 | |
2015 | Д1 | Славія | 7 | 0 | |
2016 | Д1 | Славія | 12 | 0 | |
2017 | Д1 | Славія | 19 | 0 | |
2018 | Д2 | Хваля | 24 | 0 | |
2020 | Д2 | Граніт | 25 | 0 | |
2021 | Д2 | Хваля | 30 | 0 |
Зноскі
- ↑ Maksim Pavlovets // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/maksim_pavlovets/
- ↑ В "Волне" пополнение Архівавана 18 сакавіка 2019.
- ↑ Три игрока продлили контракты с "Волной", Куган покинул команду
- ↑ Ряды команды пополнили четыре игрока(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2021. Праверана 3 красавіка 2020.
- ↑ Гусев и Павловец подписали соглашения с "Волной", Демков покинул команду
- ↑ Виталий Рушницкий и Максим Павловец покинули "Волну"
- ↑ Максим Павловец – игрок «Крумкачоў»
- ↑ "Крумкачы" объявили о продлении контрактов с двумя футболистами (руск.). football.by (19 красавіка 2023). Праверана 20 красавіка 2023.