Масавае забойства ў Керчы

масавае забойства людзей у Керчанскім політэхнічным каледжы, здзейсненае ўдзень 17 кастрычніка 2018 года

Ма́савае забо́йства ў Ке́рчы адбылося ўдзень 17 кастрычніка 2018 года. Паводле афіцыйных звестак, памерла 21 чалавек з ліку навучэнцаў і персанала навучальнай установы, пацярпелі 67 чалавек[4].

Масавае забойства ў Керчы
Падазраваны Уладзіслаў Раслякоў, узброены стрэльбай, спускаецца па сходах. Здымак камеры відэаназірання, 17 кастрычніка 2018 года
Падазраваны Уладзіслаў Раслякоў, узброены стрэльбай, спускаецца па сходах. Здымак камеры відэаназірання, 17 кастрычніка 2018 года
Месца нападу Керч, вуліца Войкава, д. 1, Керчанскі політэхнічны коледж[заўв 1]
45°21′23″ пн. ш. 36°32′07″ у. д.HGЯO
Мэта нападу навучэнцы і персанал каледжа
Дата 17 кастрычніка 2018
ля 11:40 (UTC+3)[1]
Спосаб нападу выбух, стральба
Зброя помпавая стрэльба Hatsan Escort (меркавана)[2][3], некалькі СВП, бутэлька з кактэйлем Молатава[3]
Загінулыя 21 (уключаючы падазраванага)
Параненыя 67
Падазраваныя Уладзіслаў Раслякоў

Ход падзей правіць

Паводле цяперашняй версіі следства, 17 кастрычніка 2018 года ля 11:40 (UTC+3)[1] падазраваны ў здзейсненым масавым забойстве Уладзіслаў Раслякоў, маючы пры сабе самаробныя выбуховыя прылады і помпавую стрэльбу, пранік на тэрыторыю Керчанскага політэхнічнага каледжа праз плот, зайшоў у будынак праз запасны ўваход і парушыў на другі паверх[5][6][7].

Пакінуўшы на другім паверсе сумку са стрэльбай, Раслякоў спусціўся на першы паверх. Некаторы час малады чалавек знаходзіўся ў вестыбюлі каледжа, пасля накіраваўся ў ядальню, дзе пакінуў сумку з начыненай металічнымі элементамі самаробнай выбуховай прыладай, а потым, аддаліўшыся на бяспечную адлегласць, прывёў дадзеную прыладу ў дзеянне. Далей, зноў вярнуўшыся на другі паверх, Раслякоў узброіўся помпавай стрэльбай і пачаў прыцэльны агонь па ўсіх людзях, якія былі ў яго зоне бачнасці[5][6][7].

Паводле ўспамінаў некаторых відавочцаў, усяго выбухаў было некалькі, а таксама было чутна стрэлы з аўтаматычнай зброі, што выклікала здагадкі пра тое, што нападнікаў магло быць некалькі[8][9]. Выданне «Новая газета» прыводзіла словы студэнта каледжа Віктара, які адзначаў, што чуў не менш за 10 стрэлаў, агулам, паводле яго слоў, гэта была адзінкавая стральба, а не аўтаматная чарга[1].

Пасля здзяйснення злачынства Раслякоў накіраваўся да бібліятэкі каледжа, дзе, паводле версіі следства, здзейсніў самагубства, стрэліўшы сабе ў галаву са стрэльбы[6][7][10].

А 11:48 сігнал пра здарэнне паступіў на пульт цэнтралізаванай аховы прыватнага ахоўнага прадпрыемства «Альфа», што здяйсняла ахову будынка; чарговая група прыбыла да каледжа праз 10 хвілін[11]. Прыкладна ў гэты ж час паведамленні пра напад на навучальную ўстанову паступілі ў праваахоўныя органы і экстраныя службы горада. А 12:00 медыкамі службы хуткай медыцынскай дапамогі была распачатая эвакуацыя пацярпелых, а 12:40 будынак каледжа быў цалкам ачэплены супрацоўнікамі сілавых ведамстваў. Для аказання дапамогі аварыйным службам у расчыстцы завалаў камандаванне Паўднёвай ваеннай акругі вылучыла больш за 200 ваенных і каля 100 адзінак цяжкай тэхнікі[6].

Загінулыя і параненыя правіць

Усяго ў выніку нападу загінуў 21 чалавек: 15 студэнтаў, 5 супрацоўнікаў каледжа і сам меркаваны злачынец. Паводле інфармацыі Цэнтра медыцыны катастроф Крыма, агульная колькасць пацярпелых склала 73 чалавекі[12]; Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Крым паведаміла, што 50 чалавек з ліку пацярпелых былі шпіталізаваныя[13].

Падазраваны правіць

 
Падазраваны Уладзіслаў Раслякоў набывае набоі ў керчанскай зброевай краме «Сокол» незадоўга да масавага забойства

Падазраваны ў здзяйсненні злачынства — васямнаццацігадовы Уладзіслаў Ігаравіч Раслякоў (нар. 2 мая 2000 года); яго цела з агнястрэльным параненнем было знойдзена ў памяшканні бібліятэкі каледжа; следства мяркуе, што нападнік застрэліўся[17].

Паводле паведамленняў сродкаў масавай інфармацыі, Раслякоў быў залічаны ў Керчанскі палітэхнічны каледж у 2015 годзе і навучаўся на 4 курсе па спецыяльнасці «Мантаж, наладка і эксплуатацыя электраабсталявання прамысловых і грамадзянскіх будынкаў»[18].

Крыніца інфармацыйнага агенцтва «РІА Навіны» ў праваахоўных органах паведаміла, што Раслякоў планаваў свае дзеянні са студзеня 2017 года і дзейнічаў паасобку[19]. Незадоўга да падзей 17 кастрычніка ён легальна набыў агнястрэльную зброю (помпавая стрэльба Hatsan[3]), атрымаў дазвол на яе ад Расгвардыі[20][21]. На заняткі па абыходжанні са зброяй у Сімферопалі Уладзіслаў запісаўся 18 ліпеня 2018 года, дзе прайшоў 6-гадзінны курс, на якім яму выкладалі тэхніку бяспекі і правілы абыходжання са зброяй, а таксама аказанне першай медыцынскай дапамогі. Пасля праходжання курсу Уладзіславу было выдадзенае пасведчанне[22]. 13 верасня 2018 года Раслякоў набыў у керчанскай збраявой краме «Сокол» 150 набояў з карцеччу[11].

На падставе дзеянняў меркаванага злачынца і іх паслядоўнасці адразу некалькі выданняў выказалі здагадку, што напад натхнёны вядомым масавым забойствам у школе «Калумбайн» 1999 года ў ЗША; у прыватнасці, сваім выглядам Раслякоў нібыта пераймаў не толькі самога Эрыка Гарыса, але і яго белетрызаваны вобраз у кінафільмах[1][23][24].

Расследаванне правіць

Расія правіць

Неўзабаве пасля здарэння Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт Расіі абвясціў пра падрыў у каледжы неўстаноўленай выбуховай прылады, улады Рэспублікі Крым абвясцілі рэжым надзвычайнай сітуацыі. Першапачаткова Федэральнай службай войскаў нацыянальнай гвардыі і Следчым камітэтам Расійскай Федэрацыі здарэнне разглядалася як тэрарыстычны акт[25][26][27], аднак затым узбуджаная крымінальная справа была перакваліфікавана — следствам былі ўгледжаныя прыкметы злачынства, прадугледжанага пунктамі «а» і «е» часткі 2 артыкула 105 Крымінальнага кодэкса РФ (забойства двох і больш асоб агульнанебяспечным спосабам)[28].

Па справе аб масавым забойстве былі прызначаныя судова-медыцынскія, балістычныя і іншыя экспертызы. Падазраванаму Уладзіславу Раслякову была прызначана пасмяротная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза. Супрацоўнікамі праваахоўных органаў былі праведзеныя ператрусы ў жылых памяшканнях, якія належаць сваякам Раслякова, і ў здымнай кватэры, у якой меркаваны забойца пражываў разам з маці, а таксама адабраныя рэчы, якія маюць значэнне для расследавання[29].

Украіна правіць

Пракуратурай Аўтаномнай Рэспублікі Крым, якая знаходзіцца ў Кіеве, была ўзбуджаная крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага часткай 3 артыкула 258 Крымінальнага кодэкса Украіны (тэрарыстычны акт, што прывёў да гібелі людзей)[30].

У інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» кіраўнік пракуратуры Аўтаномнай Рэспублікі Крым Гюндуз Мамедаў заявіў, што факт знаходжання Крымскага паўвострава пад кантролем Расійскай Федэрацыі не пазбаўляе Украіну правоў на эфектыўнае расследаванне справы. «Вядома, мы ўсведамляем усю складанасць і не будуем ілюзій наконт таго, што зможам забяспечыць расследаванне гэтак, як калі б мы былі на тэрыторыі Крыма. Але мы мусім прыняць усе магчымыя, вычарпальныя меры, каб высветліць сітуацыю, максімальна ўсталяваць факты, не даць імі маніпуляваць, і каб вінаватыя ў гэтай страшнай трагедыі панеслі кару», — адзначыў пракурор. Акрамя іншага, Мамедаў падкрэсліў, што ўкраінскаму боку важна ўпэўніцца ў тым, што расійскія дзяржаўныя органы праводзяць «усе неабходныя следчыя дзеянні паўнавартасна і аб’ектыўна» і прадпрымаюць «усё магчымае для ўсталявання ісціны», а таксама дапусціў магчымасць перакваліфікацыі або нават закрыцця справы[31].

Рэакцыя правіць

  Вонкавыя медыяфайлы

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Егіпта Абдул Фатах ас-Сісі ў межах сумеснай заявы прэсе па выніках двухбаковай сустрэчы ўшанавалі памяць загінулых у Керчы хвілінай маўчання[32]. Запланаваныя раней пашыраныя перамовы паміж прадстаўнікамі дзяржаў былі скасаваныя[33]. Спачуванне ў сувязі з трагедыяй выказалі Федэральны канцлер Германіі Ангела Меркель і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка[34]. Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка на сустрэчы з украінскай дэлегацыяй у парламенцкай асамблеі Савета Еўропы выказаў спачуванні ўкраінцам, якія страцілі дзяцей у Керчы[35]. 18, 19 і 20 кастрычніка 2018 года ў Рэспубліцы Крым і Севастопалі абвешчаныя днямі жалобы па ахвярах трагедыі[36][37]. 19 кастрычніка таксама было абвешчанае днём жалобы ў Цярнопальскай вобласці Украіны[38].

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. Поўная афіцыйная назва — «Дзяржаўная бюджэтная прафесійная адукацыйная ўстанова Рэспублікі Крым „Керчанскі політэхнічны каледж“»

Зноскі

  1. а б в г Жылін І.. Керчанскі калумбайн? (руск.). Новая газета. Праверана 17 кастрычніка 2018.
  2. Эксперты расказалі пра стрэльбу, якая, магчыма, была ў керчанскага стралка (руск.). РИА Новости. Праверана 20 кастрычніка 2018.
  3. а б в Арсенал, сабраны для забойства. Коммерсантъ. Праверана 20 кастрычніка 2018.
  4. Колькасць загінулых пры нападзе на керчанскі каледж узрасла да 21. РИА Новости. Праверана 18 кастрычніка 2018.
  5. а б Апублікаванае відэа моманту выбуху і расстрэлу ў каледжы ў Керчы. Интерфакс. Праверана 21 кастрычніка 2018.
  6. а б в г Масавае забойства ў керчанскім каледжы: храналогія трагедыі. РІА Навіны Крым. Праверана 20 кастрычніка 2018.
  7. а б в Маршрут керчанскага стралка адсачылі па камерах. Lenta.ru. Праверана 20 кастрычніка 2018.
  8. Сакалоў І.. «Загінулыя памерлі ад агнястрэльных параненняў»: колькасць ахвяр НЗ у Керчы узрасла да 19. RT.
  9. Фролава М.. «Забівалі ўсіх, каго маглі знайсці». Lenta.ru.
  10. Бароднева А.. Масавае забойства ў керчанскім каледжы: храналогія падзей. Звезда.
  11. а б Керчанскі забойца скарыстаўся бракамі аховы каледжа (руск.). НТБ. Праверана 20 кастрычніка 2018.
  12. Колькасць пацярпелых у каледжы ў Керчы вырасла. Lenta.ru. Праверана 21 кастрычніка 2018.
  13. Суконкіна Ю.. Колькасць шпіталізаваных пасля надзвычайнага здарэння ў Керчы ўзрасла да 50. Расійская газета. Праверана 21 кастрычніка 2018.
  14. Спіс загінулых у Керчанскім політэхнічным каледжы. Афіцыйны сайт адміністрацыі горада Керчы. Праверана 19 кастрычніка 2018.
  15. Поўны спіс загінулых у выніку НЗ у Керчы. РІА Навіны Крым. Праверана 19 кастрычніка 2018.
  16. Здымак загінулых падчас нападу на каледж у Керчы. Камсамольская праўда. Праверана 19 кастрычніка 2018.
  17. Усталяваная асоба маладога чалавека, які расстраляў людзей у Керчанскім каледжы (руск.). Афіцыйны сайт Следчага камітэта Расійскай Федэрацыі. Праверана 17 кастрычніка 2018.
  18. Падазраваны ў здзяйсьненні тэракту ў Керчы меў дазвол на захоўванне зброі. Известия. Праверана 17 кастрычніка 2018.
  19. Крыніца распавяла пра падрыхтоўку керчанскага стралка да злачынства. РИА Новости. Праверана 20 кастрычніка 2018.
  20. Падазраваны ў стральбе ў Керчы атрымаў дазвол на зброю легальна. Российская газета. Праверана 17 кастрычніка 2018.
  21. Гарашко С.. Стральба ў Керчы: як Раслякоў атрымаў зброю і дзе ўзяў грошы?. Руская служба BBC. Праверана 19 кастрычніка 2018.
  22. Пагарэлаў Д.. «Уладзіслаў Раслякоў з Керчы вучыўся страляць ўсяго 6 гадзін»: аповяд інструктара. Московский Комсомолец. Праверана 19 кастрычніка 2018.
  23. Іванаў А.. Бойня ў Керчы — дакладная копія расстрэла амерыканскай школы «Калумбайн» (англ.). Камсамольская праўда. Праверана 18 кастрычніка 2018.
  24. Roth, Andrew. Crimea college attack: student carries out mass shooting in Kerch (англ.). The Guardian. Праверана 17 кастрычніка 2018.
  25. Пяскоў заявіў, што пры расследаванні выбуху ў Керчы разглядаецца версія тэракту (руск.). ТАСС. — «Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў, што вэрсія тэракту разглядаецца ў якасці прычыны выбуху ў каледжы ў Керчы.»  Праверана 18 кастрычніка 2018.
  26. Тэракт у каледжы ў Керчы здзейсніў яго навучэнец. Ён застрэліўся (руск.). tass.ru. ТАСС. Праверана 18 кастрычніка 2018.
  27. Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). radiovesti.ru. Весці ФМ. Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2018. Праверана 10 кастрычніка 2021.
  28. Выбухі ў Керчы перадумалі лічыць тэрактам. Lenta.ru. Праверана 17 кастрычніка 2018.
  29. СК Расіі працягвае ўсталёўваць абставіны масавага забойства ў Керчы. Афіцыйны сайт Следчага камітэта Расійскай Федэрацыі. Праверана 18 кастрычніка 2018.
  30. Пракуратура Украіны распачала справу пра «тэрарыстычны акт» у Керчы. Regnum. Праверана 17 кастрычніка 2018.
  31. Пракурор АРК: Для нас важна эфектыўнае расследаванне тэракту ў Керчы. Інтэрфакс-Украіна. Праверана 22 кастрычніка 2018.
  32. Прэс-канфэрэнцыя Пуціна і егіпецкага лідара пачалася з хвіліны маўчання ў памяць аб загінулых у Керчы. RT. Праверана 17 кастрычніка 2018.
  33. Крыніца: перамовы Пуціна і аль-Сісі скасавалі праз трагедыю ў Керчы. РІА Навіны. Праверана 17 кастрычніка 2018.
  34. Меркель і Лукашэнка выказалі спачуванні ў сувязі з трагедыяй у Керчы. ТК «Звезда». Праверана 18 кастрычніка 2018.
  35. Парашэнка выказаў спачуванні страціўшым дзяцей у Керчы ўкраінцам. РБК. Праверана 17 кастрычніка 2018.
  36. Указ кіраўніка Рэспублікі Крым ад 17 кастрычніка 2018 года № 306-У «Пра абвяшчэнне жалобы ў сувязі з трагічнымі падзеямі ў горадзе Керчы». Расійская газета. Праверана 17 кастрычніка 2018.
  37. У Севастопалі абвешчана трохдзённая жалоба праз трагедыю ў Керчы. РІА Навіны. Праверана 17 кастрычніка 2018.
  38. На Цярнопальшчыне абвясцілі дзень жалобы праз падзеі ў Керчы. Зеркало недели. Праверана 21 кастрычніка 2018.

Спасылкі правіць