Мсціслаўскі замак

Мсціслаўскі замак — замак, які існаваў y 1418 стст. y г. Мсціслаў. Размяшчаўся на пляцоўцы гарадзішча Замкавая гара 12—13 ст., на высокім правым беразе р. Віхра[1].

Макет Мсціслаўскага замчышча ў Мсціслаўскім раённым гісторыка-археалагічным музеі

Апісанне правіць

Замак абкружалі шырокія (60—100 м) і глыбокія (больш за 25 м) яры і кальцавы вал, вышынёй з усходняга і паўднёвага бакоў 6—7 м, шырынёй ў аснове 15—18 м. На вяршыні стаялі зрубныя абарончыя канструкцыі — гародні, шмат’ярусная вежа і ўязная брама. Перыметр замкавых умацаванняў перавышаў 800 м. Высокі мост на палях злучаў замак з горадам[1].

На самым высокім узгорку замка, дзе раней праходзіла вуліца, ўзвышалася драўляная васьмівугольная вежа-данжон дыяметрам 14—15 м, пабудаваная ў XIV—XV ст. У ніжнім ярусе вежы размяшчаўся храм[1]. Данжон у Мсціславе з'яўляецца ўнікальны і пакуль адзіным ва ўсёй Усходняй Еўропы драўляным абарончым збудаваннем вежавага тыпу. Пад вежай-данжонам, пабудаванай з яловых бярвёнаў, ускрыта дубовая абарончая пабудова сярэдзіны XIII ст., якая складалася з трохсценных зрубаў[2].

Гісторыя правіць

Мсціслаўскі замак лічыўся важнейшым стратэгічным замкам Пасожжа на мяжы ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы, таму перажыў шмат аблог і войнаў. У 1389 на працягу 11 дзён яго асаджала войска смаленскага князя Святаслава Іванавіча. У перыяд міжусобнай вайны 1432—1439 гадоў паміж вялікім князем літоўскім Свідрыгайлам і Жыгімонтам Кейстутавічам Мсціслаўскі замак адзіны на Беларусі, які не паддаўся войску апошняга і вытрымаў трохтыднёвую аблогу. У 1500, 1502, 1508 (двойчы) і 1514 быў абложаны маскоўскімі войскамі. Пасля надання г. Мсціславу ў 1634 магдэбургскага права замак яшчэ больш умацавалі.

 
Фрэска «Штурм мсціслаўскага замка маскоўскім войскам князя Трубяцкога ў 1654 г.». Здымак 1912 г.

У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 y ліпені 1654 маскоўскія войскі акружылі Мсціслаў і замак. У выніку 4 штурмаў 22 ліпеня замак быў узяты і спалены, a большасць абаронцаў забіта. Стратэгічная важнасць Мсціслаўскага замка спрыяла хуткаму яго аднаўленню. У 1660 паводле загаду цара Мсціслаўскі замак зноў спалены, a 46 яго абаронцаў сасланы ў Яраслаўль. У 1676 сейм Рэчы Паспалітай прыняў рашэнне аднавіць замак. У час Паўночнай вайны 1700—21 Мсціслаўскі замак узарваны ў жніўні 1708 адступаючым войскам Пятра I. Адноўлены, існаваў да 1772 (год далучэння Мсціслава да Расійскай імперыі)[1].

Зноскі

  1. а б в г Мсціслаўскі замак // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
  2. Археалогія Беларусі. У 4 т. — Мн.: Беларуская навука.

Літаратура правіць