Мікалай Іванавіч Сталяроў
Мікалай Іванавіч Сталяро́ў[1] (20 мая 1919, Крычаў — 14 жніўня 1985, Троіцк) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, намеснік камандзіра эскадрыллі 629-га знішчальнага авіяцыйнага палка 102-й знішчальнай авіяцыйнай дывізіі войскаў СПА тэрыторыі краіны, лейтэнант. Герой Савецкага Саюза.
Мікалай Іванавіч Сталяроў | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 мая 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 жніўня 1985 (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Званне | палкоўнік |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў мястэчку Крычаў Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні(цяпер горад Магілёўскай вобласці). Рускі.
З дзяцінства жыў у Ленінградзе. Скончыў 7 класаў і школу ФЗВ. Працаваў судовым зборшчыкам.
У Чырвонай Арміі з 1938 года. У 1940 скончыў Чугуеўскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча. У дзеючай арміі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны — з пачатку баявых дзеянняў.
У ходзе Сталінградскай бітвы здзейсніў 127 баявых вылетаў, правёў 38 паветраных баёў. Асабіста збіў 6 і ў групе — яшчэ 4 самалёты праціўніка. Эскадрылля лейтэнанта Сталярова прыняла ўдзел у 39 паветраных баях, не страціўшы ні аднаго самалёта.
У 1960 годзе звольніўся ў запас у званні палкоўніка. Жыў у горадзе Троіцк Чалябінскай вобласці.
Памёр 14 жніўня 1985 года. Пахаваны ў горадзе Троіцк.
Узнагароды
правіць- Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 лютага 1943 «за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства» было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза;
- ордэн Леніна;
- ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені;
- два ордэны Чырвонай Зоркі;
- медаль «За баявыя заслугі»;
- медаль «За абарону Сталінграда»;
- медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»;
- медалі.
Памяць
правіць- У горадзе Троіцку на доме, у якім жыў Герой, устаноўлена мемарыяльная дошка. Таксама на Алеі Герояў яму ўстаноўлены бюст.
Зноскі
Літаратура
правіць- Сталяроў Мікалай Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 141. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
правіць- Мікалай Іванавіч Сталяроў на сайце «Героі краіны»
- Сталяроў Мікалай Іванавіч.
- Столяров Николай Иванович // Красные Соколы (руск.)
- Сталяро́ў Мікалай Іванавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Столяров Николай Иванович (руск.) // Праект «Память народа»