Мікалай Аляксандравіч Смірноў

генерал-лейтэнант артылерыі

Мікалай Аляксандравіч Смірно́ў[1] (5 мая 1898 — 19 лістапада 1960) — ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант артылерыі (1958).

Мікалай Аляксандравіч Смірноў
Дата нараджэння 5 мая 1898(1898-05-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 лістапада 1960(1960-11-19) (62 гады)
Альма-матар
Грамадзянства
Званне генерал-лейтэнант
Бітвы/войны
Узнагароды і званні

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Мінску. Скончыў гімназію ў Рыбінску і паступіў на механічнае аддзяленне Петраградскага політэхнічнага інстытута, на якім вучыўся да лютага 1917 года. Паступіў у Міхайлаўскае артылерыйскае вучылішча. У жніўні 1917 года скончыў паскораны курс з прысваеннем звання прапаршчык і быў накіраваны ў запасны артылерыйскі полк у горад Луга. Пасля дэмабілізацыі ў 1918 годзе пераехаў у Рыбінск. У 1918 годзе дабрахвотнікам уступіў у Чырвоную Армію. Удзельнік Грамадзянскай вайны на Заходнім і Паўднёвым франтах. У 1926 годзе скончыў Кіеўскую школу камсаставу і прызначаны камандзірам артылерыйскай батарэі ў горадзе Крамянчуг. У кастрычніку 1937 года М. А. Смірноў звольнены ў запас і неўзабаве быў арыштаваны органамі НКУС. Пасля закрыцця справы і рэабілітацыі вызвалены і адноўлены ў Чырвонай Арміі. У 1941 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ.

У Вялікую Айчынную вайну М. А. Смірноў на Паўднёвым, Сталінградскім, 1-м Украінскім і 4-м Украінскім франтах. Займаў пасады камандзіра артылерыйскага палка, камандуючага артылерыяй дывізіі, корпуса, арміі. Удзельік Сталінградскай і Курскай бітваў, бітвы за Дняпро, вызвалення Польшчы і Чэхаславакіі. У 1945—1958 гадах М. А. Смірноў на адказных пасадах у Савецкай Арміі.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць