Мікалай Мікалаевіч Чарняўскі
Мікола Чарняўскі, Мікалай Мікалаевіч Чарняўскі (нар. 16 студзеня 1943, в. Буда-Люшаўская, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць; Псеўданімы: Аўсюг Самасейка, Мікола Сівец) — беларускі паэт, празаік.
Мікалай Мікалаевіч Чарняўскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Aŭsjuh Samasejka[1], Mìkola Sìvec[1], Аўсюг Самасейка[2] і Мікола Сівец[2] |
Дата нараджэння | 16 студзеня 1943 (81 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт, дзіцячы пісьменнік, журналіст, празаік, перакладчык, рэдактар |
Жанр | дзіцячая літаратура |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў вячэрняе аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1966). Адначасова працаваў рэдактарам Беларускага радыё. У 1966—1988 гадах — літаратурны супрацоўнік, старшы рэдактар аддзела, адказны сакратар часопіса «Бярозка». З 1989 года — літаратурны рэдактар часопіса «Вясёлка».
Творчасць
правіцьДэбютаваў вершам у 1958 г. у газеце «Піянер Беларусі». Аўтар кніжак паэзіі для дзяцей «Дзе лета канчаецца» (1963), «Апошні бой» (1967), «Сонца ў хованкі гуляе» (1970), «Кліча горн» (1974), «Адрас наш — дзіцячы сад» (1975), «Парад» (1976), «Залатая ніва» (1977), «Дзе пяцёркі прадаюцца?» (1978), «Я збіраюся на БАМ» (1979), «Хто сябруе з добрым днём?» (1981), «Звініць званок…» (1982), «Зоркі-зорачкі» (1984), «Навечна з сонцам» (1986), «Аб чым пяе крынічка» (1989), а таксама аповесці «Бегунок пачынае думаць» (1965) і «Акадэмія … на колах, альбо За вясёлкай наўздагон» (1990).
Выдаў зборнікі паэзіі «Чалавечнасць» (1971), «Трывога» (1988) і сатыры і гумару «Казёл-моднік» (1978), «І не косяць, і не жнуць…» (1982), «Камар на матацыкле» (1985), «Нашто бабе агарод?» (1989).
Прэміі
правіць- Літаратурная прэмія імя Янкі Маўра (1995)
- Залаты купідон (2009)
Зноскі
Літаратура
правіць- Мікола Чарняўскі // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.