Мікіта Юр’евіч Сцяпанаў
Мікіта Сцяпанаў (нар. 6 красавіка 1996, Смалявічы) — беларускі футбаліст, абаронца казахстанскага клуба «Атырау».
Поўнае імя | Мікіта Юр’евіч Сцяпанаў | ||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
6 красавіка 1996[1] (28 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||
Рост | 183 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 78 кг[2] | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб | Атырау | ||||||||||||||||||||||||
Нумар | 18 | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Старэйшы брат Мікіты, Раман, таксама футбаліст.
Клубная кар’ера
правіцьВыхаванец прыватнай футбольнай школы Віктара Дарміна ў Смалявічах, пачынаў дарослую кар’еру ў 2013 годзе ў складзе «Смалявічаў-СТІ» ў Першай лізе. На наступны сезон ужо замацаваўся ў асноўнай камандзе смалявічцаў.
У пачатку 2017 года выконваў функцыі капітана каманды, але ў першай палове сезона 2017 стаў радзей з’яўляцца ў стартавым складзе, і ў ліпені быў аддадзены ў арэнду ў «Прамень»[3]. Дапамог сталічнаму клубу выйсці ў Вышэйшую лігу і па заканчэнні сезона ў снежні 2017 года перайшоў у «Прамень» на трывалай аснове[4]. У сезоне 2018 быў трывалым іграком стартавага складу, з паўабаронцы перакваліфікаваўся ў абаронцу.
У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпром» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». У складзе заставаўся асноўным абаронцам, часам выконваў функцыі капітана каманды, але не здолеў выратаваць яе ад вылету з Вышэйшай лігі.
У студзені 2020 года знаходзіўся на праглядзе ў беластоцкай «Ягелоніі», аднак польскі клуб вырашыў не падпісваць пагадненне з абаронцам, і неўзабаве той папоўніў склад жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[5]. Пачынаў сезон 2020 у стартавым складзе жодзінцаў, аднак пазней страціў месца ў аснове, са жніўня не гуляў за асноўныю каманду, выступаў за дубль.
У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[6]. Неўзабаве стаў трэніравацца з гродзенскім «Нёманам» і падпісаў пагадненне з клубам[7]. Пачынаў сезон 2021 у стартавым складзе гродзенцаў, але хутка трапіў на лаўку запасных. У ліпені 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў гродзенскую каманду[8] і неўзабаве далучыўся да «Іслачы»[9], дзе замацаваўся ў аснове. У студзені 2022 года падоўжыў пагадненне з «Іслаччу»[10]. У снежні 2022 года разарваў кантракт з клубам[11].
Са студзеня 2023 года трэніраваўся з казахстанскім «Атырау» і ў лютым 2023 года афіцыйна стаў іграком клуба[12]. У лютым 2024 года падоўжыў кантракт з «Атырау»[13].
Міжнародная кар’ера
правіць25 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў канцы таварыскага матча супраць Літвы (2:1).
26 лютага 2020 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць Балгарыі (1:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілін.
Дасягненні
правіць- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2020
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2017
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2013 | Д2 | Смалявічы-СТІ | 6 | 0 | |
2014 | Д2 | Смалявічы-СТІ | 22 | 0 | |
2015 | Д2 | Смалявічы-СТІ | 27 | 1 | |
2016 | Д2 | Смалявічы-СТІ | 21 | 2 | |
2017 (1) | Д2 | Смалявічы-СТІ | 12 | 0 | |
2017 (2) | Д2 | Прамень | 13 | 0 | |
2018 | Д1 | Прамень | 27 | 0 | |
2019 | Д1 | Дняпро | 27 | 1 | |
2020 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 10 | 0 | |
2021 (1) | Д1 | Нёман | 2 | 0 | |
2021 (2) | Д1 | Іслач | 13 | 1 | |
2022 | Д1 | Іслач | 29 | 2 | |
2023 | Д1 | Атырау | 25 | 0 |
Грамадзянская пазіцыя
правіцьПасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[14].
Крыніцы
правіць- ↑ Nikita Stepanov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б https://fcisloch.by/player.asp?id=Nikita-Stepanov-564&season=2023MEN
- ↑ Ануфриев расторг контракт со «Смолевичи СТИ», Степанов арендован «Лучом» до конца сезона (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Каплунов и Степанов подписали контракты с "Лучом" (руск.). football.by (4 снежня 2017). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Сямук и Степанов стали игроками "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (30 студзеня 2020). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Защитник Степанов покинул "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (13 студзеня 2021). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Никита Степанов подписал контракт с "Неманом" (руск.). football.by (29 студзеня 2021). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Степанов покинул "Неман" (руск.). football.by (8 ліпеня 2021). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Никита Степанов стал игроком "Ислочи" (руск.). football.by (17 ліпеня 2021). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Степанов подписал новый контракт с "Ислочью" (руск.). football.by (31 студзеня 2022). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Степанов покинул "Ислочь" и может уехать в Казахстан к Виталию Жуковскому (руск.). football.by (15 снежня 2022). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Футбол. Никита Степанов стал игроком "Атырау" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (18 лютага 2023). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2023. Праверана 18 лютага 2023.
- ↑ Никита Степанов продлил контракт с "Атырау" (руск.). football.by (15 лютага 2024). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 15 лютага 2024.