Скульптурны камбінат

(Пасля перасылкі з Мінскі скульптурны камбінат)

Скульптурны камбінат — мастацкае прадпрыемства Беларускага саюза мастакоў. Створана ў 1991 годзе ў Мінску на базе Мінскага мастацка-вытворчага камбіната. Выконвае заказы на стварэнне манументальнай і станковай скульптуры, у т.л. помнікаў, манументаў, эмблем, гербаў, мемарыяльных дошак і інш.

Сярод работ помнікі Ф. Скарыне ў Празе (Э. Астаф’еў, 1991—1992), у г. Ліда (В. Янушкевіч, 1992—1993), воінам-інтэрнацыяналістам у Мінску (Ю. Паўлаў, 1995—1996), у г. Светлагорск (У. Жбанаў, А. Каструкоў), М. Шагалу ў Віцебску (В. Магучы; абодва 1997), А. Пушкіну ў г. Мазыр (Ю. Вараб’ёў) і Мінску (Ю. Арэхаў), «Святая Соф’я — князёўна слуцкая» ў г. Слуцк (М. Інькоў), воінам, што загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у Магілёве (Ю. Паўлаў; усе 1999), Скарыне (А. Дранец, 1999—2000); бюсты М. В. Доўнар-Запольскага ў г. Рэчыца (Э. Агуновіч, 1995), У. Л. Бядулі ў г. Каменец (С. Гарбунова, 1997) і інш.; гербы Беларусі на рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (У. Папсуеў, 1996), на будынках Дома ўрада (В. Мурашоў, 1997), Нацыянальнага банка (У. Жбанаў, 1998); на гарадской ратушы ў Віцебску (В. Магучы, 1997); паркавая скульптура ў Нясвіжскім парку (У. Слабодчыкаў, Г. Гаравая і інш., 1992) і інш.

Літаратура правіць