Адкрыць галоўнае меню

Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь


Міністэ́рства ўну́траных спраў Рэспу́блікі Белару́сь (МУС Беларусі) — ведамства ўрада Беларусі, упаўнаважанае ажыццяўляць змаганне супраць злачыннасці, ахову грамадскага парадку і забеспячэнне грамадскай бяспекі. Міністр унутраных спраў і яго намеснікі прызначаюцца і здымаюцца з пасад прэзідэнтам. З 11 чэрвеня 2019 года пасаду міністра займае Юрый Хаджымуратавіч Караеў.

Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
(МУС РБ)
эмблема
Геральдычны знак — эмблема Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Вул. Гарадзкі Вал, 4, 6 -2.JPG
Будынак МУС РБ
Агульная інфармацыя
Краіна
Дата стварэння 1 сакавіка 1991
Папярэдняе ведамства Міністэрства ўнутранных спраў БССР
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Вышэйстаячае ведамства Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь
Штаб-кватэра 220030, Мінск, вул. Гарадскі Вал, д. 4
Колькасць супрацоўнікаў 98 000 (2017[1])
Міністр Юрый Хаджымуратавіч Караеў
Сайт mvd.gov.by

Прэзідэнтам таксама ўхваляецца склад калегіі міністэрства з удзелам міністра, яго 5 намеснікаў[2] і начальнікаў дэпартаментаў МУС, а таксама намесніка дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь. Пасяджэнні калегіі праводзяцца раз у тры месяцы і з'яўляюцца правамоцнымі пры наяўнасці дзвюх трацінаў членаў. Рашэнні ўхваляюцца простаю большасцю галасоў і ажыццяўляюцца загадамі і пастановамі міністэрства.

МіністрыПравіць

ЗванніПравіць

Радавыя Малодшы начальніцкі састаў
Пагон міліцыі                
Здымныя муфты для пагонаў                
Званне Радавы

(курсант)

Радавы Малодшы
сяржант
Сяржант Старшы
сяржант
Старшыня Прапаршчык Старшы
прапаршчык
Сярэдні начальніцкі састаў Старшы начальніцкі састаў Найвышэйшы начальніцкі састаў
Пагон міліцыі                    
Здымныя муфты для пагонаў                    
Званне Малодшы
лейтэнант
Лейтэнант Старшы
лейтэнант
Капітан Маёр Падпалкоўнік Палкоўнік Генерал-маёр Генерал-лейтэнант Генерал-палкоўнік

У філатэлііПравіць

Зноскі

  1. Больше полумиллиарда долларов. Военные расходы Беларуси выросли // Tut.by, 28 марта 2018
  2. Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2001 г. № 780 (руск.) . Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 21 жніўня 2010.

СпасылкіПравіць