Гедэон Міхал Трызна
(пам. 1652) падскарбі вялікі літоўскі
(Пасля перасылкі з Міхал Гедэон Трызна)
Гедэон Міхал Трызна (? — 11 верасня 1652) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Гедэон Міхал Трызна | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Кішка | ||||||
Пераемнік | Вінцэнт Гасеўскі | ||||||
Нараджэнне | невядома | ||||||
Смерць | 11 верасня 1652 | ||||||
Род | Трызны | ||||||
Бацька | Рыгор Рыгоравіч Трызна | ||||||
Маці | Раіна Сапега | ||||||
Жонка | Альжбета з Раецкіх[d][1] і Кацярына з Пацеяў[d][2] |
Сын Рыгора Трызны, маршалка слонімскага, і Раіны Сапегі, дачкі менскага ваяводы Багдана Сапегі. Меў братоў Марцыяна, Мікалая і Паўла Пятра.
Гараднічы гарадзенскі з 1637, паслядоўна вялікі літоўскі падстолі ў 1631, стольнік у 1631—1638, крайчы ў 1638—1642, падчашы ў 1642—1644, падскарбі з 1644 года. Адначасова староста берасцейскі з 1642, суражскі, адміністратар Гарадзенскай і Магілёўскай эканомій.
Літаратура
правіць- Насевіч В. Трызны // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 674. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- ↑ Мицик Ю. Халецькі – провідний шляхетський рід Речицького краю у XVII–XVIII ст. // Україна крізь віки: Збірник наукових праць на пошану академіка НАН України професора Валерія Смолія — Київ: Інститут історії України НАН України, 2010. — С. 1062. — 1096 с. — ISBN 978-966-02-5552-4
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2020. — С. 184. — ISBN 978-83-65880-89-5