Міхаіл Мікалаевіч Ганчарык

(Пасля перасылкі з Міхась Ганчарык)

Міхаіл (Міхась) Мікалаевіч Ганчарык (12 (24) лістапада 1899, в. Кляннік Ігуменскага павета Мінскай губерні, цяпер Смалявіцкі раён, Мінская вобласць — 11 красавіка 1986, Мінск; Псеўданімы і крыптанімы: Ландыш; М.Ландыш; Лясун; М. Г. Лясун; Я.Сявец; Якім Сявец; Г. М.; М.Г-к; М. Г.) — беларускі навуковец-біёлаг, фізіёлаг раслін, пісьменнік. Доктар біялагічных навук (1960), прафесар; з 1969 года член-карэспандэнт АН БССР; з 1972 года заслужаны дзеяч навукі БССР[1].

Міхаіл Мікалаевіч Ганчарык
Дата нараджэння 12 (24) лістапада 1899
Месца нараджэння
Дата смерці 11 красавіка 1986(1986-04-11) (86 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці пісьменнік
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Навуковае званне член-карэспандэнт АН БССР, прафесар
Альма-матар
Вядомы як біёлаг, пісьменнік
Член у
Узнагароды
заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

У 1914 годзе скончыў Ігуменскае пачатковае вучылішча. У 1917—1924 гадах вучыўся ў Горацкім сельскагаспадарчым інстытуце[1], дзе ўзначальваў Беларускую секцыю студэнтаў.

 
Горацкая філія «Аршанскага Маладняка», 1926 год. Стаяць: (злева направа) Алесь Вечар, Рыгор Мурашка, Чыжонак, Уладзіслаў Прыбыткоўскі, Калядка. Сядзяць: Мятла, Сяргейчык, Міхась Ганчарык (кіраўнік філіі), Васіль Каваль, Юрка Гаўрук, Алесь Дземідовіч.
 
Міхась Ганчарык

У 1925—1928 гадах кіраўнік Аршанскага філіяла «Маладняка».

У 1925—1929 гадах працаваў у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (БСГА). З 1929 года працаваў у Інстытуце біялогіі БелАН, з 1931 намеснік дырэктара, выконваючы абавязкі дырэктара[1].

Арыштаваны 14 верасня 1933 па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». Паводле пастановы АДПУ СССР ад 9 студзеня 1934 прыгавораны да 10 гадоў лагераў; накіраваны на будоўлю Байкала-Амурскай магістралі.

Пасля вызвалення з 1947 года старшы навуковы супрацоўнік Арлоўскай доследнай станцыі  (руск.). Арыштаваны 15 лютага 1949 УДБ па Арлоўскай вобласці. Пастановай Асобай нарады ад 18 мая 1949 высланы на пасяленне ў Краснаярскі край. У 1949—1956 гг. працаваў старшым навуковым супрацоўнікам, дырэктарам Ігарскай доследнай станцыі Інстытута сельскай гаспадаркі Крайняй Поўначы. Знаходзячыся ў высылцы, распрацаваў асновы палярнага земляробства. Вызвалены ў ліпені 1954 годзе. Рэабілітаваны 18 красавіка 1956. З 1956 года ў БСГА, з 1958 года старшы навуковы супрацоўнік Інстытута біялогіі АН БССР[1], у 1961—1986 гадах загадчык аддзела фотасінтэзу[1], дырэктар (1967-72), загадчык лабараторыі Інстытута эксперыментальнай батанікі АН БССР (з 1972)[1]. З 1976 навуковы кансультант Інстытута эксперыментальнай батанікі АН БССР[1].

Пахаваны ў Мінску на Паўночных могілках (П-1, 62/25/5)[2].

Навуковая дзейнасць

правіць

Распрацоўваў навуковыя асновы палярнага земляробства, вывучаў пытанні вырошчванпя бульбы, капусты і іншых культур ва ўмовах Крайняй Поўначы. Устанавіў розную патрабавальнасць бульбы да вільготнасці глебы ў антагенезе, даследаваў фотасінтэз у бульбе, адток асімілятаў  (руск.), уплыў іонаў хлору і хлорзмяшчальных калійных угнаенняў на фізіялагічныя працэсы раслін, асабліва бульбы.

Выбраная бібліяграфія

правіць

Аўтар шматлікіх навуковых прац па фізіялогіі і біялогіі раслін.

  • Влияние экологических условий на физиологию культурных растений. — н., 1962
  • Физиологическое влияние ионов хлора на рстения. — Мн., 1968
  • Фізіялогія і біяхімія бульбы. — Мн., 1979 (разам з А. С. Вечарам).
  • Физиология картофеля. — М., 1979 (в соавт.)

Творчасць

правіць

Першыя вершы апублікаваны ў 1914 годзе ў газеце «Наша ніва».

Выступаў з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі. Друкаваўся ў газетах «Вольная Беларусь», «Беларусь», часопісах «Аршанскі маладняк», «Рунь», «Зоркі».

Аўтар кнігі пра прэзідэнта АН БССР В. Купрэвіча «Рэвалюцыянер, арганізатар, вучоны» (1981). Апошнія гады працаваў над кнігай мемуараў, якія не паспеў скончыць.

Крыніцы

правіць
  1. а б в г д е ё Гончарик Михаил Николаевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 158. — 737 с.
  2. Брэская — Гарэцкі – Белліт  (14 ліпеня 2023). Праверана 3 жніўня 2024.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць