Міхаіл Іванавіч Бакланаў
Міхаіл Іванавіч Бакланаў (12 лістапада 1914, в. Іваніўка, Мікалаеўская воласць, Марыупальскі павет, Кацярынаслаўская губерня, цяпер Валнавахскі раён, Данецкая вобласць — 23 студзеня 1990, Мінск) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1969)[1].
Міхаіл Іванавіч Бакланаў | |
---|---|
руск.: Михаил Иванович Бакланов | |
![]() Паштовы канверт Беларусі з выявай Міхаіла Бакланава | |
Дата нараджэння | 12 лютага 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 студзеня 1990 (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Месца працы | |
Член у | |
Найважнейшыя пабудовы | Дзяржаўны мастацкі музей БССР, Дзяржаўны рускі драматычны тэатр БССР (1948-50, перабудова), Архітэктурна-будаўнічы тэхнікум (1954) |
Узнагароды | |
![]() |
Біяграфія
правіцьУ 1932—1936 гадах вучыўся ў Харкаўскім архітэктурна-будаўнічым тэхнікуме, у 1936—1941 гадах ў Харкаўскім інжынерна-будаўнічым інстытуце[2]. Удзельнік партызанскага руху ў час Вялікай Айчыннай вайны[3]. 3 1944 года па 1975 г. працаваў архітэктарам, галоўным архітэктарам праектаў, кіраўніком майстэрні ў інстытуце «Белдзяржпраект»[2].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1946 года. Пражываў у Мінску[2]. Памёр 23 студзеня 1990 года.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы: рэканструкцыя будынка Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра БССР (1948—1950), будынак ЦСУ (1952—1954)[2], архітэктурна-будаўнічы тэхнікум (1954), Дзяржаўны мастацкі музей БССР (1957[2]), жылыя дамы на вуліцы К. Маркса (1954), на рагу вуліц Захарава і Першамайскай (1958)[1], жылы дом інстытута народнай гаспадаркі[3], навучальныя карпусы № 7 і 8 Беларускага інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі[3] (1960, 1973—1980), медыцынскага інстытута (1966), корпус факультэта радыёфізікі і электронікі БДУ (1966, сумесна з Н. Дзяменцьевай)[1], набярэжная ракі Свіслачы[3] ў Мінску, галоўны корпус турысцкай базы (1968—1972[2]) і комплекс дома адпачынку «Сосны» (1975) на возеры Нарач у Мядзельскім раёне[1].
Біяграфічныя дакументы, фотаздымкі індывідуальныя і ў групах, фотаздымкі будынкаў, спраектавананых Бакланавым, захоўваюцца ў БДАНТД, куды перададзены жонкай[4].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1958), Айчыннай вайны II ступені (1985), 6 медалямі, Ганаровай граматай (1969) і дзвюма Граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1949, 1954)[2]. У 1969 г. яму прысвоена ганаровае званне заслужанага архітэктара Беларусі[5]. Занесены ў Кнігу народнай славы "Белдзяржпраекта"[3].
Зноскі
- ↑ а б в г Бакланов Михаил Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 38. — 737 с.
- ↑ а б в г д е ё Бакланов Михаил Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ а б в г д Бакланов Михаил Иванович // Белорусский государственный проектный институт «Белгоспроект» : [1933―1983] / Государственный комитет по строительству и архитектуре Совета Министров Белорусской ССР (Госстрой БССР) ; [составители: Г. И. Лиопо и др.]. — Минск: Полымя, 1983. — 142 с. — 2 500 экз.
- ↑ Вольга Іванова. Асaбістыя архівы Беларусі канца XVIII-пач. XXІ ст. Мінск, 2014. 404 с.
- ↑ К 95-летию со дня рождения Михаила Ивановича Бакланова Архівавана 12 чэрвеня 2011. (руск.)
Літаратура
правіць- Бакланаў Міхаіл Іванавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Бакланов Михаил Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Бакланов Михаил Иванович // Белорусский государственный проектный институт «Белгоспроект» : [1933―1983] / Государственный комитет по строительству и архитектуре Совета Министров Белорусской ССР (Госстрой БССР) ; [составители: Г. И. Лиопо и др.]. — Минск: Полымя, 1983. — 142 с. — 2 500 экз.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Міхаіл Іванавіч Бакланаў
- Cостоялось открытие выставки К столетию со дня рождения заслуженного архитектора БССР Михаила Ивановича Бакланова. (руск.)
- Михаил Бакланов (руск.)
- Бакланаў Міхаіл Іванавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»