Міхаіл Васілевіч Цімофці

Міхаіл Васілевіч Цімофці (малд.: і рум.: Mihai Timofti, 19 верасня 1948 — 10 лістапада 2023, Кішынёў) — рэжысёр, акцёр, музыка, прафесар. Майстар мастацтва[1].

Міхаіл Васілевіч Цімофці
рум.: Mihai Timofti
Дата нараджэння 19 верасня 1948(1948-09-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 лістапада 2023(2023-11-10) (75 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёр, кінарэжысёр, музычны кіраўнік, тэатральны рэжысёр, музыкант, прафесар
Кірунак опера, аперэта, мюзікл, музычны фільм[d] і дакументальны фільм
Узнагароды
IMDb ID 4043385
metimofti.com

Біяграфія

правіць
  • У 1965 годзе паступіў у Народны тэатр «Кантэмпаранул» (мастацкі кіраўнік драматург Г. Цімофці), дзе першы раз выйшаў на сцэну ў галоўнай ролі ў камедыі Г. Цімофці «Мары і непрыемнасці».
  • 1967 — скончыў спецыяльную музычную школу-дзесяцігодку імя Яўгена Кокі па класе кларнета і фартэпіяна. У Маскве на фестывалі народных тэатраў Міхаіл Цімофці атрымаў два залатыя медалі: за галоўную ролю ў камедыі «Мары і непрыемнасці» і за музыку, напісаную да гэтага спектакля.
  • 1971 — скончыў Дзяржаўную кансерваторыю імя Г. Музічэску (факультэт рэжысуры драмы).
  • 1971—1981 — кінастудыя «Малдова-фільм», кінарэжысёр і акцёр. Адздымаў каля 40 дакументальных і кароткаметражных музычных фільмаў, зняўся ў фільме Эміля Лацяну «Лаутары» ў ролі Правадыра (у цітрах — М. Цімофтэ).
  • 1985 — скончыў экстэрнам Ленінградскую дзяржаўную кансерваторыю імя М. Рымскага-Корсакава (факультэт опернай рэжысуры).
  • 1984—1985 — Арэнбургскі тэатр музычнай камедыі, рэжысёр. Спектаклі: «Дзень нараджэння ката Леапольда» Б. Савельева (першая пастаноўка ў Савецкім Саюзе), «Руж-Мары» Р. Фрымля і Г. Стотхарта.
  • 1985—1987 — кіраўнік курсу акцёраў музызчнай камедыі, Кішынёўская ГАС. Кансерваторыя імя Г. Музічэску.
  • 1986—1988 — Саранскі музычны тэатр (Мардовія), галоўны рэжысёр. Спектаклі: «Кароль Вальса» І. Штраўса, камічная опера «Даратэя» Т. Хрэннікава, «Донна Люцыя» Оскара Фельцмана і інш.
  • 1989—1990 — Томскі музычны тэатр (Томск-7). Спектаклі: «Скарб Капітана Флінта» Б. Савельева, «Даратэя» Т. Хрэннікава і інш.
  • 1990 — Нацыянальны тэатр оперы і балета (Кішынёў). Спектаклі: «Брыдкае Качаня» І. Ковача[2].
  • 1991 — Вечар аперэты «Баль-сюрпрыз» (сцэнарый, рэжысёр М. Цімофці).
  • 1992 — аперэта «Мадэмуазель Нітуш» Эрвэ (муз. тэатр, Галац, Румынія).
  • З 1993 года Міхаіл Цімофці грамадзянін Румыніі.
  • 1993 — опера «Лючыя дзі Ламермур» Г. Даніцэці, дзіцячая опера «Пітэр Пэн» Профета.
  • 1996 — мюзікл «Калядная фантазія» (сцэнарый, рэжысёр М. Цімофці; Румынія, Расія, Малдова).
  • 1997 — опера «Кармэн» Бізэ.
  • 2005 — опера «Аіда» Вердзі.
  • 2006 — аперэта «Лятучая мыш» І. Штрауса (англійская версія; рэжысёр, акцёр — роля Фроша).
  • 2012 — тэатралізаваны канцэрт «Настальгія па Эмінэску» (рум.: Dor de Eminescu) (сцэнарый, рэжысёр М. Цімофці).
  • 2012 — аперэта «Вясёлая ўдава» Ф. Легара (рэжысёр, акцёр — роля Негуша).
  • 2013 — аперэта «Лятучая мыш» І. Штрауса (новая прэм’ера; рэжысёр, акцёр — роля Фроша).
  • 2013 — опера «Трубадур» Вердзі.
  • 2014 — мюзікл «Брыдкае Качаня» І. Ковача.

Рэпертуар

правіць

Рэжысёрскія працы

правіць

Міхаіл Цімофці зняў каля 40 дакументальных і кароткаметражных музычных фільмаў:

Акцёрскія працы

правіць

Сцэнарыі

правіць
  • Мюзікл «Калядная фантазія»
  • Вечар аперэты «Баль-сюрпрыз»
  • Тэатралізаваны канцэрт «Настальгія па Эмінэску» (рум.: Dor de Eminescu)

Кампазітарскія працы

правіць
  • Мюзікл «Мары і непрыемнасці»

Музычныя інструменты

правіць

Міхаіл валодаў рознымі інструментамі: фартэпіяна, флейта, флейта-пікала, труба, кларнет, саксафон.

Гастролі

правіць

Міхаіл Цімофці гастраляваў ў такіх краінах, як Румынія, Расія, Іспанія, Партугалія, Вялікабрытанія, Ірландыя, Германія, Швейцарыя і іншыя[4].

Зноскі

Спасылкі

правіць