Міхаіл Уладзіміравіч Калядка

беларускі футбаліст

Міхаіл Калядка (нар. 21 лістапада 1988, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца наваполацкага «Нафтана».

Футбол
Міхаіл Калядка
Поўнае імя Міхаіл Уладзіміравіч Калядка
Нарадзіўся 21 лістапада 1988(1988-11-21)[1] (35 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 182 см
Вага 74 кг[2]
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Нафтан
Нумар 7
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2009 Беларусь Мінск 20 (1)
2005   Беларусь Змена-2 (Мінск) 4 (1)
2008   Беларусь Камунальнік (Слонім) 23 (4)
2009   Беларусь Баранавічы 24 (15)
2010 Беларусь Гомель 27 (4)
2011 Беларусь Гарадзея 27 (9)
2012 Польшча Алімпія (Эльблёнг) 10 (1)
2012 Беларусь Гарадзея 3 (0)
2013 Беларусь Дынама (Брэст) 4 (0)
2013—2014 Беларусь Рэчыца-2014 44 (21)
2015—2017 Беларусь Гарадзея 56 (2)
2017—2018 Літва Атлантас (Клайпеда) 22 (1)
2018 Літва Каўна Жальгірыс 8 (0)
2019 Беларусь Славія (Мазыр) 2 (0)
2019—2021 Беларусь Крумкачы (Мінск) 70 (8)
2022—2023 Беларусь Белшына (Бабруйск) 48 (3)
2024— Беларусь Нафтан (Наваполацк)
Нацыянальная зборная[* 2]
2006 Беларусь Беларусь (да 19) 12 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на канец 2012

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец мінскай ДЮСШ «Змена», пачынаў кар’еру ў аднайменным клубе (пазней перайўтвораны ў клуб «Мінск»). У 2008—2009 гадах гуляў у арэндзе ў клубах Першай лігі, у 2009 годзе ў складзе «Баранавічаў» стаў лепшым бамбардзірам турніру. У 2010 годзе гуляў за «Гомель», пасля — за «Гарадзею». У першай палове 2012 года гуляў у Польшчы за клуб «Алімпія» з Эльблёнга, які ўзначальваў беларускі спецыяліст Алег Радушка.

У сакавіку 2013 года стаў іграком брэсцкага «Дынама», але ў жніўні 2013 года пакінуў брэсцкі клуб і перайшоў у «Ведрыч-97»[3], дзе хутка замацаваўся ў аснове. У сакавіку 2014 года падпісаў новы кантракт з рэчыцкім клубам, які змяніў назву на «Рэчыца-2014»[4]. З 14 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне 2014.

У студзені 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў мазырскай «Славіі»[5], але ў выніку ў лютым 2015 года зноў стаў іграком «Гарадзеі»[6]. У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на наступны сезон[7]. Пачатак сезона 2016 прапусціў з-за траўмы, пасля вярнуў месца ў асноўным складзе. У студзені 2017 года яшчэ на год падоўжыў кантракт з «цукровымі»[8]. Аднак, у першай палове сезона 2017 не меў трывалага месца ў аснове, і ў ліпені 2017 года перайшоў у літоўскі клуб «Атлантас» з Клайпеды[9]. У ліпені 2018 года перабраўся ў іншы клуб з Літвы — «Каўна Жальгірыс»[10], які пакінуў па заканчэнні сезона 2018[11].

Са студзеня 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў мазырскай «Славіі» і ў лютым падпісаў кантракт[12]. Аднак, у не замацаваўся ў асноўнай камандзе, згуляў за яе ў двух матчах, выступаў таксама за дубль. У ліпені 2019 года пакінуў мазырскі клуб[13].

У жніўні 2019 года папоўніў склад мінскага НФК[14], дзе замацаваўся ў аснове. Заставаўся іграком стартавага складу і ў сезоне 2020, калі каманда вярнула назву «Крумкачы». У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з клубам[15].

Са студзеня 2022 года трэніраваўся з бабруйскай «Белшынай» і ў лютым падпісаў кантракт[16]. У студзені 2024 года перайшоў у наваполацкі «Нафтан»[17][18].

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за юніёрскую зборную Беларусі.

Дасягненні правіць

Крыніцы правіць

  1. Mikhail Kolyadko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б http://fcbelshina.by/komanda/osnovnoy-sostav/52081-kolyadko-m-v
  3. "Ведрич-97" пополнился четырьмя футболистами и расстался с тренером (руск.). football.by (15 жніўня 2013). Праверана 22 студзеня 2024.
  4. «Речица 2014» отправилась на сбор, шесть игроков пополнили команду (руск.). by.tribuna.com.
  5. На просмотре в "Славии" семеро футболистов (руск.). football.by (19 студзеня 2015). Праверана 22 студзеня 2024.
  6. Михаил Колядко перешел в "Городею" (руск.). football.by (20 лютага 2015). Праверана 22 студзеня 2024.
  7. "Городея" подписала Артема Гомелько и продлила контракты с семью игроками (руск.). football.by (23 снежня 2015). Праверана 22 студзеня 2024.
  8. Усеня, Колядко и Воловик продлили контракты с "Городеей" (руск.). football.by (4 студзеня 2017). Праверана 22 студзеня 2024.
  9. Колядко и Колпачук покинули "Городею" и перешли в "Атлантас", Тупчий вернулся в "Днепр" (руск.). football.by (20 ліпеня 2017). Праверана 22 студзеня 2024.
  10. Колядко сменил "Атлантас" на каунасский "Жальгирис" (руск.). football.by (18 ліпеня 2018). Праверана 22 студзеня 2024.
  11. Колядко покинул каунасский "Жальгирис" (руск.). football.by (18 студзеня 2019). Праверана 22 студзеня 2024.
  12. "Славия" объявила о подписании четверых новичков (руск.). football.by (8 лютага 2019). Праверана 22 студзеня 2024.
  13. "Славия" расторгла контракт с Колядко (руск.). football.by (31 ліпеня 2019). Праверана 22 студзеня 2024.
  14. Колядко пополнил ряды НФК (руск.). football.by (15 жніўня 2019). Праверана 22 студзеня 2024.
  15. "Крумкачы" продлили контракт с Колядко (руск.). football.by (12 студзеня 2021). Праверана 22 студзеня 2024.
  16. "Белшина" заключила соглашение с Колядко (руск.). football.by (22 лютага 2022). Праверана 22 студзеня 2024.
  17. Алексей Харитонович и Михаил Колядко заключили контракты с "Нафтаном" (руск.). football.by (17 студзеня 2024). Праверана 22 студзеня 2024.
  18. Владимир Филипенко. Знакомьтесь, ФК «Нафтан-Новополоцк»! (руск.). Вестник Нафтана (18 студзеня 2024). Праверана 22 студзеня 2024.(недаступная спасылка)

Спасылкі правіць