Міхаіл Іванавіч Дзянісаў

оперны спявак
(Пасля перасылкі з М. І. Дзянісаў)

Міхаіл Іванавіч Дзянісаў[1] (руск.: Михаил Иванович Денисов; 21 лістапада 1900 — 11 студзеня 1971) — савецкі оперны спявак (лірыка-драматычны барытон). Заслужаны артыст Беларускай ССР (1938), Народны артыст Беларускай ССР (1944).

Міхаіл Іванавіч Дзянісаў
Дата нараджэння 21 лістапада 1900(1900-11-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 студзеня 1971(1971-01-11) (70 гадоў)
Краіна
Жонка Тамара Вартанаўна Міянсарава
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі оперны спявак
Пеўчы голас барытон
Грамадская дзейнасць
Партыя
Узнагароды
Народны артыст Беларускай ССР Заслужаны артыст Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сяле Трасцянка (зараз у Балашоўскім раёне Саратаўскай вобласці Расіі). Удзельнік Грамадзянскай вайны. У 1925—1928 гадах вучыўся ў Саратаўскай кансерваторыі, у 1928—1930 гадах — у оперным класе пры Беларускім музычным тэхнікуме, у 1930—1933 гадах — у Беларускай студыі оперы і балета ў Мінску. Да 1958 года (з перапынкам) саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР. У 1941—1943 гадах саліст Армянскага тэатра оперы і балета імя А. А. Спендыярава ў Ерэване. Член КПСС з 1946 года. Працаваў мастацкім кіраўніком у Беларускай дзяржаўнай філармоніі, з 1964 года выкладаў у Беларускай кансерваторыі.

Творчасць правіць

М. І. Дзянісаў — адзін з першых беларускіх прафесійных оперных спевакоў, першых выканаўцаў многіх оперных партый у нацыянальных операх. Таксама выступаў у канцэртных праграмах і як выканаўца народных песень. Сярод оперных партый: Кузьміч («У пушчах Палесся» А. Багатырова), Гразной («Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава), Эскамільё («Кармэн» Ж. Бізэ), Дэман («Дэман» А. Рубінштэйна), Рыгалета («Рыгалета» Дж. Вердзі), Татул («Алмаст» А. Спендыярава), Андрэй («Кветка шчасця» А. Туранкова) і інш.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Дзянісаў Міхаіл Іванавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 269. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 141. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Нисневич И. Г. Денисов Михаил Иванович // Музыкальная энциклопедия : [в 6 т.] / гл. ред. Ю. В. Келдыш. — М. : Советская энциклопедия : Советский композитор, 1973—1982. — Т. 2 (1974). Гондольера — Корсов. — 960 стр., илл. — 102 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць