Наперстаўка пурпуровая

Наперстаўка пурпуровая[3], Палечнік чырвоны[4] (Digitalis purpurea) — від шматгадовых (у культуры — двухгадовых) травяністых раслін сямейства трыпутнікавыя (Plantaginaceae). Раней, у іншых класіфікацыях, расліну адносілі да сямейства залознікавыя (Scrophulariaceae).

Наперстаўка пурпуровая

Агульны выгляд расліны, Германія
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Digitalis purpurea L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  33585
NCBI  4164
EOL  578392
GRIN  t:13986
IPNI  802077-1
TPL  kew-2768087

Этымалогія правіць

Батанічная назва паходзіць ад лац.: digitus, што азначае пярсцёнак, палец: вяночак нагадвае напарстак.

Марфалогія правіць

Сцёблы 30-120 см вышынёй, прамыя, бароздавыя, могуць быць раўнамерна пакрытыя лісцем, густа пакрытыя простымі і залозістымі валасінкамі.

Кветкі ў густой, аднабаковай і шматкветкавай, пірамідальнай, большай часткай доўгай гронцы. Прыкветкі яйкападобныя або даўгавата-ланцэтныя, вострыя, роўныя даўжыні кветаножак або перавышаюць іх. Кветаножкі 0,5—1 см даўжынёй (пры пладах павялічваюцца да 2 см), густа пакрытыя залозістымі валасінкамі. Долі чашачкі 8-13 мм даўжынёй (пры пладах да 15 мм) і 4-8 мм шырынёй, даўгавата-яйкападобныя, завостраныя. Вяночак пурпуровы або радзей белы, на ніжняй унутранай паверхні трубкі з белай плямай, на якой размешчана некалькі пупуровых кропкавых плям, 3-4 см даўжынёй, трубчата-званочкавы, звонку голы, усярэдзіне на ніжняй губе са шматлікімі, доўгімі, вялікімі, адтапыранымі валасінкамі, якія амаль закрываюць уваход у трубку вяночка, адгін вельмі кароткі, верхняя губа адгіну з расцягнутымі нязначнымі двума долямі, ніжняя трохкутная, тупая, роўная каля траціны даўжыні вяночка. Тычынкі голыя. Завязь залозіста-апушаная.

Батанічнае апісанне правіць

Лісце аксаміцістае, зверху цёмна-зялёнае і рассеяна пакрыта валаскамі, знізу сіваватае, лямцавае ад доўгіх, мнагаклеткавых, часта ападальных і залозістых валасінак, з моцна выступаючым сеткаватым жылкаваннем, край ліста нераўнамерна гародкавы, радзей пілаваты. Разеткавае і ніжняе сцябловае лісце 12-20 (35) см даўжынёй і 3-7 (11) см шырынёй, яйкападобнае або даўгавата-яйкападобнае, завостранае, рэзка адцягнутае ў доўгі, 3-11 см, хвосцік. Верхняе сцябловае лісце кароткачаранковае або сядзячае, у два ці больш разоў менш ніжніх, яйкападобнае або яйкападобна-ланцэтнае.

Каробачка 8-12 мм даўжынёй, 6-9 мм шырынёй, яйкападобная, тупая, густа пакрыта залозістымі валасінкамі. Насенне вельмі дробнае, карычняватае, ячэістае, авальнае або чатырохгранна-прызматычнае, 0,6—0,9 мм даўжынёй і 0,4—0,6 мм шырынёй. Цвіце ў чэрвені—ліпені.

Від апісаны з Заходняй Еўропы.

Арэал правіць

Еўропа: Данія, Фінляндыя, Ірландыя, Нарвегія, Швецыя, Вялікабрытанія, Бельгія, Чэхаславакія, Германія, Італія (Сардзінія), Францыя (уключаючы Корсіку), Партугалія, Іспанія; Паўночная Афрыка: Марока.

Гэта вельмі непатрабавальная і доўгаквітнеючая дэкаратыўная расліна, якая папулярна ў садаводаў. Звычайна вырошчваецца як двухгадовая расліна.

Від не адыграў ніякай ролі ні ў народнай медыцыне, ні ў народных павер’ях Заходняй Еўропы, у адрозненне ад Digitalis ferruginea, якая з’яўляецца лекавай раслінай.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 46. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.