Народны Альбом

(Пасля перасылкі з Народны альбом)

Наро́дны Альбо́м — беларускі супольны музычны праект, скампанаваны і выдадзены ў 1997 годзе. На фестывалі «Рок-каранацыя-97» прызнаны альбомам году, праходзіў у намінацыі «Найлепшыя тэксты году». 18 снежня 2007 году на юбілейным канцэрце быў пачаты продаж live-выдання складанкі з запісам ад 11 красавіка 2004 году. Паводле словаў Лявона Вольскага, падчас запісу Народнага Альбому з'явіліся ідэі запісаць асобны альбом патрыятычных песень «Я нарадзіўся тут», а таксама ідэя гурту «Крамбамбуля»[1].

Народны Альбом
Вокладка альбома , розныя выканаўцы «Народны Альбом» (1997 (перавыдадзены ў 2003))
Складанка , розныя выканаўцы
Дата выпуску 1997 (перавыдадзены ў 2003)
Запісаны 1997
Працягласць 62:10
Мова песень беларуская
Лэйбл Ковчег
БМАgroup (перавыданне)
Храналогія
Народны АльбомЯ нарадзіўся тут

Змест правіць

НазваАўтар Працягласць
1. «Пад прыгнётам панскім» Лявон Вольскі, Кася Камоцкая 2:30
2. «Маладое піва» Лявон Вольскі 2:10
3. «Ать-два левой» Лявон Вольскі 0:40
4. «Край ты мой, край» Лявон Вольскі, Кася Камоцкая 2:10
5. «Матка Боска Вострабрамска» Вераніка Круглова 3:00
6. «Эх, змагаліся…» Лявон Вольскі 1:30
7. «Кантрабандыст» Кася Камоцкая 3:00
8. «Два польскіх шпіёны» Лявон Вольскі, Кася Камоцкая 3:45
9. «Настаўнік Рагойша» Лявон Вольскі 2:40
10. «Lomir zich iberbetn» Аляксандр Памідораў 3:25
11. «Крэўская полька» Лявон Вольскі 1:15
12. «Я, дажалю, ня пан» Лявон Вольскі 3:10
13. «Адэлька» Лявон Вольскі 2:25
14. «Аргентынскае танга» Зміцер Вайцюшкевіч 2:50
15. «Мой паляўнічы» Кася Камоцкая 2:00
16. «Юзік» Лявон Вольскі 1:10
17. «Казік» Лявон Вольскі 1:55
18. «Бойка на лузе» Лявон Вольскі 1:55
19. «Ja spiewam po polsku» Лявон Вольскі 1:30
20. «Аліцыя» Кася Камоцкая 2:50
21. «Ать-два правой» Лявон Вольскі 1:20
22. «ЛаЛаЛаЛа» Лявон Вольскі 1:50
23. «Дарагія маі масквічы» Кася Камоцкая 1:05
24. «Надзенька» Мікола Трус 2:30
25. «Снежань, студзень і люты» Ірына Курапаткіна 2:40
26. «Майская песня» Лявон Вольскі, Кася Камоцкая 3:30
27. «Простыя словы» Лявон Вольскі 3:25
62:10

Удзельнікі правіць

Дадатковыя звесткі правіць

  • Супольны музычны праект, які з'явіўся на свет дзякуючы Міхаілу Анемпадыставу, якому належыць ідэя альбома і амаль усе тэксты. Удзел у праекце бралі папулярныя беларускія рок-музыкі сярэдзіны 90-х: N.R.M., ULIS, Новае Неба і іншыя.
  • На некаторых перавыданнях песня «Надзенька» замененая на іншую.
  • Ёсць меркаванне, што песня «Казік» напісаная на матыў песні «Twist and Shout», вядомай у выкананні гурту The Beatles. Але больш верагодна, што вытокам была песня «La Bamba», вядомая ў выкананні Ritchie Valens а таксама гурту Los Lobos, кавер-версіяй якой, дарэчы, i з'яўляецца «Twist and Shout».
  • «Lomir zich iberbetn» (бел. давайце памірымся)— народная яўрэйская песня.
  • Песня «ЛаЛаЛаЛа» да выхаду «Народнага альбому» ўвайшла ў аднайменны першы альбом N.R.M..
  • У песні «Два польскіх шпіёны» спяваецца пра Болека ды Лёлека, прататыпам якіх сталі персанажы мультфільма 1960-х гадоў.
  • Каймар Ягер ды Клаўс Зэмдэта служылі ў войску разам з Міхаілам Анемпадыставым.
  • Запіс альбому быў зроблены на студыі Радыё 101,2 у лістападзе 1996 — снежні 1997. Удзел у рэалізацыі праекту браў фонд «Наша Ніва». Альбом быў выдадзены фірмай «Ковчег» у 1997 годзе.
  • Лявон Вольскі разам з Міхаілам Анемпадыставым напісалі ў 1999 годзе аднайменную п’есу, грунтуючыся на персанажах, якія сустракаюцца ў альбоме (апублікаваная ў 2000 годзе па-польску[2] і ў 2002 годзе па-беларуску). У 2001 годзе п’есу паставіў Уладзімір Колас з ліцэістамі Беларускага гуманітарнага ліцэя, а ў 2008 годзе адбылася прэзентацыя дакументальнага фільма «Дзённік „Народнага альбома“»[3]
  • Андрэй Хадановіч выконваў кавер на песню «Простыя словы»
  • 11 красавіка 2004, 18 снежня 2007 ды 2-3 снежня 2008 году прайшлі канцэрты «Народны альбом»[4]. Гурт N.R.M. нярэдка выконваў на сваіх канцэртах шэраг песень з «Народнага альбому», у тым ліку песню «Надзенька». Гэта можа падказваць, што пад інкогніта хаваўся Лявон Вольскі. Паводле іншых звестак, яе выканаўцам на альбоме быў выкладчык з кафедры славістыкі філфаку БДУ Мікалай Трус[5]. На песню «Надзенька» таксама зняты відэакліп.
  • Песня «Край ты мой, край» увайшла ў «Незвычайны канцэрт» рэж. Юрыя Хашчавацкага.
  • 4 верасня 2016 года ў межах фестывалю «Усход культуры. Іншае вымярэнне» на сцэне Падляскай оперы ў Беластоку адбылася прэмʼера спектаклю «Народны альбом. 20 год».[6] Запіс канцэрта быў паказаны тэлеканалам БелСат у навагоднюю ноч з 31 снежня 2016 на 1 студзеня 2017.

Зноскі

  1. Лявон Вольскі П’янству-бой! // Студэнцкая думка. — 1999. — № 4.
  2. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2012. Праверана 7 студзеня 2017.
  3. «Народны альбом» увасобілі ў кіно Радыё Свабода
  4. «Народны альбом» вяртаецца! // KP.RU(недаступная спасылка) 20 ноя 2008 (руск.)
  5. Сяргей Будкін. 1997. Пачатак «супольнасці» Архівавана 17 ліпеня 2014., Праект «Залатыя дыскі беларускага рок-н-ролу»
  6. «Народны альбом» паставяць на опернай сцэне Архівавана 9 студзеня 2017. Белсат

Спасылкі правіць