Новазеландская біягеаграфічная вобласць

Новазеландская біягеаграфічная вобласць — біягеаграфічная вобласць, якая ўваходзіць у царства Натагею(польск.) бел.. Займае Паўднёвы і Паўночны астравы Новай Зеландыі, астравы Макуоры, Окленд, Чатэм і інш. (ад 29 да 54° паўднёвай шыраты).

У флоры больш за 1800 відаў вышэйшых раслін, з якіх больш за 3/4 эндэмічныя. Шмат раслін-неабіёнтаў. Пераважаюць сямействы: архідныя, асаковыя, залознікавыя, злакавыя, казяльцовыя, марэнавыя, парасонавыя, складанакветныя і інш. Шмат папарацей, у т.л. буйных дрэвападобных, эпіфітаў і ліян. Генетычна раслінны і жывёльны свет вобласці звязаны з флорай і фаунай крайняга поўдня Паўднёвай Амерыкі і Паўдёва-Усходняй Аўстраліі. Фауна бедная па відах, астраўнога тыпу. З млекакормячых (акрамя неабіёнтаў) 2 эндэмічныя віды лятучых мышэй. Птушак больш за 200 відаў, шмат эндэмічных. Характэрны марскія птушкі: бакланы (Phalacrocorax), пінгвіны (Spheniscidae), трубканосыя (Procellariiformes), чайкі (Larus) і інш. З нелятаючых характэрны ківі, некаторыя пастушковыя. З паўзуноў (20 відаў) пашыраны эндэмічныя роды геконаў (5 відаў) і сцынкаў (9 відаў). Найбольш характэрны паўзун — гатэрыя (Sphenodon punctatus). З земнаводных — жабы з роду ліяпельм (Ascaphus). Прэснаводных рыб мала (1 від вугра, некалькі відаў з сямейства галаксіід і інш.). Фаўна насякомых багатая (матылёў больш за 1000 відаў). Шматлікія наземныя малюскі.

ЛітаратураПравіць

  На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.