Метлюжкакветныя

(Пасля перасылкі з Злакавыя)

Метлюжкакветныя (Poales) — парадак аднадольных раслін.

Метлюжкакветныя

Secale cereale
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Poales Small (1903)

Сямействы
Гл. тэкст

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  846620
NCBI  38820
EOL  4075
FW  182987

Існуе 1 сямейства (метлюжковыя), каля 650 родаў, 10 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды. Дамінанты травяністых груповак расліннасці стэпаў, лугоў, прэрый, пампасаў і саваннаў. На Беларусі 55 родаў, найбольш вядомыя авёс, брыца, вострыца, грэбнік, жытняк, зуброўка, каласнец, купкоўка, лісахвост, малінія, маннік, пырнік, трыснёг, цімафееўка, ячмень і інш.; вырошчваюцца шмат інтрадукаваных відаў з родаў жыта, кавыль, кукуруза, перлаўка, проса, пшаніца, райграс і інш.

Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя, радзей дрэвападобныя (напрыклад, бамбук) расліны. Цыліндрычныя сцёблы (саломіны) уздутыя ў вузлах і падзеленыя на полыя межвузеллі. Лісце пераважна з адкрытымі похвамі, лінейнае (да ніткападобнага) ці ланцэтнае, звычайна мае язычок. Кветкі дробныя, пераважна двухполыя ў элементарных суквеццях (каласках), што ўтвараюць складаныя суквецці — мяцёлкі, каласы, гронкі або галоўкі. У каласку — 1—30 кветак. Апыленне звычайна ветрам. Плод — зярняўка.

Харчовыя, кармавыя, тэхнічныя, лекавыя, дэкаратыўныя расліны. Да метлюжкакветных належаць асноўныя харчовыя расліны: пшаніца, рыс, кукуруза, жыта, ячмень, авёс, проса, сорга, цукровы трыснёг і інш.), што культывуюцца з глыбокай старажытнасці, і кармавыя (мятліца, цімафееўка, аўсяніца, купкоўка, каласоўнік і інш). Выкарыстоўваюцца для засеву газонаў, аэрадромаў, стадыёнаў, замацавання пяскоў, насыпаў. 3 некаторых відаў атрымліваюць будаўнічыя матэрыялы, паперу (напрыклад, трыснёг, бамбук), ёсць шкоднае пустазелле (напрыклад, аўсюк, брыца звычайная).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».

Літаратура

правіць